JEREMIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
Chapter 38
| Jere | Bela | 38:1 | І пачулі Сафатыя, сын Матанаў, і Гадолія, сын Пасхораў, і Юхал, сын Сэлэміін, і Пасхор, сын Малхіін, словы, якія Ерамія прамовіў да ўсяго люду, кажучы: | |
| Jere | Bela | 38:2 | так кажа Гасподзь: хто застанецца ў гэтым горадзе, памрэ ад меча, голаду і пошасьці з паморкам; а хто выйдзе да Халдэяў, будзе жывы, і душа яму будзе замест здабычы, і ён застанецца жывы. | |
| Jere | Bela | 38:3 | Так кажа Гасподзь: мусова будзе аддадзены горад гэты ў рукі войска цара Вавілонскага, і ён возьме яго. | |
| Jere | Bela | 38:4 | Тады князі сказалі цару: "хай будзе гэты чалавек аддадзены сьмерці, бо ён аслабляе рукі воінам, якія застаюцца ў гэтым горадзе, і рукі ўсяму народу, кажучы ім такія словы; бо гэты чалавек не дабрадзенства зычыць народу гэтаму, а бедства", | |
| Jere | Bela | 38:5 | і сказаў цар Сэдэкія: "вось, ён у вашых руках, бо цар нічога ня можа рабіць насуперак вам". | |
| Jere | Bela | 38:6 | Тады ўзялі Ерамію і ўкінулі яго ў яму Малхіі, сына царовага, якая была ў двары варты, і апусьцілі Ерамію на вяроўках; у яме той ня было вады, а толькі гразь, і апусьцілі Ерамію ў гразь. | |
| Jere | Bela | 38:7 | І пачуў Аўдэмэлэх Эфіоп, адзін зь еўнухаў, што былі ў царскім доме, што Ерамію пасадзілі ў яму; а цар сядзеў тады каля брамы Веньямінавай. | |
| Jere | Bela | 38:9 | "спадару мой цар! блага зрабілі гэтыя людзі, такое ўчыніўшы зь Ераміем прарокам, якога ўкінулі ў яму; ён памрэ там з голаду, бо няма болей хлеба ў горадзе". | |
| Jere | Bela | 38:10 | Цар загадаў Аўдэмэлэху Эфіопу, сказаўшы: "вазьмі з сабою адгэтуль трыццаць чалавек і выцягні Ерамію прарока зь ямы, пакуль ён не памёр". | |
| Jere | Bela | 38:11 | Аўдэмэлэх узяў людзей з сабою і ўвайшоў у дом царскі пад кладоўкаю, і ўзяў адтуль старога нягоднага рызьзя і старых нягодных лахманоў і апусьціў іх на вяроўках у яму Ерамію. | |
| Jere | Bela | 38:12 | І сказаў Аўдэмэлэх Эфіоп Ерамію: "падкладзі гэтыя старыя кінутыя анучы і лахманы пад пахі рук тваіх, пад вяроўкі". І зрабіў так Ерамія. | |
| Jere | Bela | 38:13 | І пацягнулі Ерамію на вяроўках і выцягнулі яго зь ямы; і заставаўся Ерамія ў двары варты. | |
| Jere | Bela | 38:14 | Тады цар Сэдэкія паслаў і паклікаў Ерамію прарока да сябе, пры трэцім уваходзе ў дом Гасподні, і сказаў цар Ерамію: "я ў цябе нешта спытаюся; ня ўтойвай ад мяне нічога". | |
| Jere | Bela | 38:15 | І сказаў Ерамія Сэдэкію: "калі я адкрыю табе, ці не аддасі мяне сьмерці? і калі дам табе параду, ты не паслухаешся мяне". | |
| Jere | Bela | 38:16 | І прысягаўся цар Сэдэкія Ерамію таемна, кажучы: "жывы Гасподзь, Які стварыў нам душу гэтую, не аддам цябе сьмерці і не аддам у рукі гэтых людзей, якія шукаюць душы тваёй". | |
| Jere | Bela | 38:17 | Тады Ерамія сказаў Сэдэкію: "так кажа Гасподзь Бог Саваоф, Бог Ізраілеў: калі ты выйдзеш да князёў цара Вавілонскага, дык жывая будзе душа твая, і гэты горад ня будзе спалены агнём, і ты будзеш жывы, і дом твой; | |
| Jere | Bela | 38:18 | а калі ня выйдзеш да князёў цара Вавілонскага, дык гэты горад будзе выдадзены ў рукі Халдэям, і яны спаляць яго агнём, і ты не ўцячэш ад рук іхніх". | |
| Jere | Bela | 38:19 | І сказаў цар Сэдэкія Ерамію: "я баюся Юдэяў, якія перайшлі да Халдэяў, каб Халдэі ня выдалі мяне ў рукі ім, і каб тыя не паглуміліся зь мяне". | |
| Jere | Bela | 38:20 | І сказаў Ерамія: "ня выдадуць; паслухай голасу Госпада ў тым, што я кажу табе, і добра табе будзе, і жывая будзе душа твая. | |
| Jere | Bela | 38:22 | вось, усе жанчыны, якія засталіся ў доме цара Юдэйскага, заведзены будуць да князёў цара Вавілонскага, і скажуць яны: "цябе змусьцілі і адолелі сябры твае; ногі твае загразьлі ў брудзе, і яны адышлі ад цябе",— | |
| Jere | Bela | 38:23 | і ўсіх жанок тваіх і дзяцей тваіх завядуць да Халдэяў, і ты не ўцячэш ад рук іхніх, а будзеш узяты рукою цара Вавілонскага і зробіш тое, што горад гэты будзе спалены агнём. | |
| Jere | Bela | 38:25 | і калі пачуюць князі, што я гутарыў з табою, і прыйдуць да цябе, і скажуць табе: "скажы нам, што казаў ты цару, ня ўтойвай ад нас і мы не дамо цябе сьмерці,— а таксама што казаў табе цар", | |
| Jere | Bela | 38:26 | дык скажы ім: "я склаў перад абліччам цара прашэньне маё, каб не вяртаць мяне ў дом Ёнатанаў, каб не памерці там". | |
| Jere | Bela | 38:27 | І прыйшлі ўсе князі да Ераміі і пыталіся ў яго, і ён сказаў ім згодна з усімі словамі, якія цар загадаў сказаць, і яны моўчкі пакінулі яго, бо не даведаліся, што было сказана цару. | |