JEREMIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
Chapter 2
Jere | Bela | 2:2 | ідзі і абвясьці ў вушы дачцэ Ерусаліма: так кажа Гасподзь; Я ўспамінаю дружнасьць маладосьці тваёй, пра каханьне тваё, калі ты была нявеста, калі пайшла сьледам за Мною ў пустыню, у зямлю незасеяную. | |
Jere | Bela | 2:3 | Ізраіль быў сьвятыняю Госпада, пачаткам пладоў Ягоных: усе, што паядалі яго, асуджаліся, бедства спасьцігла іх, кажа Гасподзь. | |
Jere | Bela | 2:5 | Так кажа Гасподзь: якую няпраўду знайшлі ўва Мне бацькі вашыя, што адышлі ад Мяне і пайшлі за марнасьцю, і змарнелі; | |
Jere | Bela | 2:6 | і не сказалі: дзе Гасподзь, Які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, вёў нас па пустыні, па зямлі пустой і неабжытай, па зямлі сухой, па зямлі ценю сьмяротнага, па якой ніхто не хадзіў і дзе ня жыў чалавек? | |
Jere | Bela | 2:7 | І Я ўвёў вас у зямлю плодную, каб вы карміліся пладамі яе і дабром яе; і вы ўвайшлі і апаганілі зямлю Маю, і набытак Мой зрабілі мярзотаю. | |
Jere | Bela | 2:8 | Сьвятары не казалі: дзе Гасподзь? і настаўнікі закону ня ведалі Мяне, і пастыры адпаліся ад Мяне, і прарокі прарочылі ў імя Ваала і хадзілі сьледам за тымі, якія не дапамагаюць. | |
Jere | Bela | 2:9 | Таму Я яшчэ буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь, і з сынамі сыноў вашых буду судзіцца. | |
Jere | Bela | 2:10 | Бо ідзеце на выспы Хітымскія і паглядзеце, і пашлеце ў Кедар і разьведайце старанна і разгледзьце, ці было там што падобнае да гэтага? | |
Jere | Bela | 2:11 | ці памяняў які-небудзь народ багоў сваіх , хоць яны і не багі? а Мой народ памяняў славу сваю на тое, што не дапамагае. | |
Jere | Bela | 2:13 | Бо два ліхі ўчыніў народ Мой: Мяне, крыніцу вады жывой, пакінулі і высеклі сабе вадаёмы разьбітыя, якія ня могуць трымаць вады. | |
Jere | Bela | 2:15 | Зарыкалі на яго маладыя ільвы, падалі голас свой і зрабілі зямлю яго пустэльняю; гарады яго спалены, без жыхароў. | |
Jere | Bela | 2:17 | Ці ня ўчыніў ты сабе гэтага тым, што занядбаў Госпада Бога твайго ў той час, калі Ён вёў цябе па дарозе? | |
Jere | Bela | 2:18 | І сёньня навошта табе дарога ў Егіпет, каб піць ваду зь Ніла? і навошта табе дарога ў Асірыю, каб піць ваду з ракі яе? | |
Jere | Bela | 2:19 | Пакарае цябе бязбожнасьць твая, і адступніцтва тваё выкрые цябе: дык вось, спазнай і разваж, як блага і горка тое, што ты занядбаў Госпада Бога твайго, і страху Майго няма ў табе, кажа Гасподзь Бог Саваоф. | |
Jere | Bela | 2:20 | Бо даўно я паламаў ярмо тваё, парваў путы твае, і ты казаў: "ня буду служыць ідалам ", а тым часам на кожным высокім пагорку і пад кожным галінастым дрэвам ты блудадзейнічаў. | |
Jere | Bela | 2:21 | Я пасадзіў цябе як высакародную лазу, — найчысьцейшае насеньне; як жа ты ператварылася ў Мяне ў дзікі парастак чужой лазы? | |
Jere | Bela | 2:22 | Таму хоць бы ты ўмыўся мылам і шмат ужыў на сябе шчолаку, — бязбожнасьць твая пазначана перад Мною, кажа Гасподзь Бог. | |
Jere | Bela | 2:23 | Як можаш ты сказаць: "я не апаганіў сябе, я не хадзіў па сьледзе Ваала? паглядзі на паводзіны свае ў даліне, уведай, што рабіла ты, увішная вярблюдзіца, якая ганяецца па шляхах тваіх? | |
Jere | Bela | 2:24 | Дзікую асьліцу, якая прывыкла да пустыні, якая ў запале душы сваёй глытае паветра, хто можа стрымаць? Усе, хто шукае яе, ня стомяцца; у яе месяцы яны знойдуць яе. | |
Jere | Bela | 2:25 | Не давай нагам тваім атоптваць абутак, і гартані тваёй — таміцца ад смагі. Але ты сказаў: не спадзявайся, не! бо люблю чужых і буду хадзіць па сьледзе іхнім. | |
Jere | Bela | 2:26 | Як злодзей, калі зловяць яго, бывае пасаромлены, — так пасароміў сябе дом Ізраілеў: яны, цары іхнія, князі іхнія, і сьвятары іхнія, і прарокі іхнія, | |
Jere | Bela | 2:27 | кажучы дрэву: "ты мой бацька", і каменю: "ты нарадзіў мяне"; бо яны абярнуліся да мяне сьпінаю, а ня тварам; а ў час бедства свайго будуць казаць: "устань і выратуй нас!" | |
Jere | Bela | 2:28 | Дзе ж багі твае, якіх ты зрабіў сабе? — хай яны ўстануць, калі могуць выратаваць цябе ў час бедства твайго; бо колькі ў цябе гарадоў, столькі і багоў у цябе, Юда. | |
Jere | Bela | 2:30 | Марна пабіваў Я дзяцей вашых: яны не прынялі настаўленьня на розум; прарокаў вашых пажыраў меч ваш, як зьнішчальны леў. | |
Jere | Bela | 2:31 | О, родзе! уважце вы слову Гасподняму; ці быў Я пустэльняю дому Ізраілеваму? ці быў Я краінаю змроку? Навошта ж народ Мой кажа: мы самыя сабе гаспадары; мы ўжо ня прыйдзем да Цябе? | |
Jere | Bela | 2:32 | Ці ж забывае дзяўчына акрасы свае і нявеста — убор свой? а народ Мой забыў Мяне, — няма ліку дням. | |
Jere | Bela | 2:33 | Як умела кіруеш ты дарогі твае, каб здабываць любоў! і дзеля гэтага нават са злачынствамі стасавала ты дарогі твае. | |
Jere | Bela | 2:34 | Нават на полках вопраткі тваёй ёсьць кроў людзей бедных, невінаватых, якіх ты не засьпела пры ўзломе: і нягледзячы на ўсё гэта, | |
Jere | Bela | 2:35 | кажаш: як бо я невінаватая, дык, мусіць, гнеў Яго адхінецца ад мяне. — Вось, Я буду судзіцца з табою за тое, што кажаш: "я не зграшыла". | |
Jere | Bela | 2:36 | Навошта ты так многа бадзяешся, мяняючы дарогу тваю? Ты гэтаксама будзеш пасаромленая і Егіптам, як была пасаромлена Асірыяй; | |