JEREMIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
Chapter 26
Jere | Bela | 26:1 | На пачатку цараваньня Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага, было такое слова ад Госпада: | |
Jere | Bela | 26:2 | так кажа Гасподзь: стань у двары дома Гасподняга і скажы ўсім гарадам Юдэі, якія прыходзяць на пакланеньне ў дом Гасподні, усе тыя словы, якія загадаю табе сказаць ім; не адымі ні слова. | |
Jere | Bela | 26:3 | Магчыма, яны паслухаюцца і адвернуцца кожны ад благога шляху свайго, і тады Я адмяню тое бедства, якое думаю навесьці на іх за ліхія дзеі іхнія. | |
Jere | Bela | 26:4 | І скажы ім: так кажа Гасподзь: калі вы не паслухаецеся Мяне ў тым, каб хадзіць паводле закону Майго, які Я даў вам, | |
Jere | Bela | 26:5 | каб уважаць словам рабоў Маіх прарокаў, якіх Я пасылаю да вас, пасылаю з самай раніцы, і якіх вы ня слухаеце, — | |
Jere | Bela | 26:6 | дык з домам гэтым Я зраблю тое самае, што — зь Сіломам, і горад гэты аддам на праклён усім народам зямлі. | |
Jere | Bela | 26:7 | Сьвятары і прарокі і ўвесь народ слухалі Ерамію, калі ён гаварыў гэтыя словы ў доме Гасподнім. | |
Jere | Bela | 26:8 | І калі Ерамія сказаў усё, што Гасподзь загадаў яму сказаць усяму народу, тады схапілі яго сьвятары і прарокі і ўвесь народ — і сказалі: "ты павінен памерці; | |
Jere | Bela | 26:9 | навошта ты прарочыш імем Госпада і кажаш: "і дом гэты будзе — як Сілом, і горад гэты апусьцее, застанецца без жыхароў?" І сабраўся ўвесь народ супроць Ераміі ў доме Гасподнім. | |
Jere | Bela | 26:10 | Калі пачулі пра гэта князі Юдэйскія, дык прыйшлі з дома цара да дома Гасподняга і селі каля ўваходу ў новую браму дома Гасподняга. | |
Jere | Bela | 26:11 | Тады сьвятары і прарокі так сказалі князям і ўсяму народу: "сьмяротны вырак — гэтаму чалавеку, бо ён прарочыць супроць горада гэтага, як вы чулі на свае вушы!" | |
Jere | Bela | 26:12 | І сказаў Ерамія ўсім князям і ўсяму народу:Гасподзь паслаў мяне прарочыць супроць дома гэтага і супроць горада гэтага ўсе тыя словы, якія вы чулі; | |
Jere | Bela | 26:13 | дык вось, папраўце дарогі вашыя і паслухайцеся голасу Госпада Бога вашага, і Гасподзь адменіць бедства, якое вырак на вас; | |
Jere | Bela | 26:14 | а што да мяне, вось, я — у вашых руках; рабеце са мною, што вачам вашым здасца добрым і справядлівым: | |
Jere | Bela | 26:15 | толькі цьвёрда ведайце, што калі вы ўсьмерціце мяне, дык нявінную кроў ускладзяце на сябе і на горад гэты і на жыхароў яго; бо сапраўды Гасподзь паслаў мяне да вас сказаць усе тыя словы ў вашыя вушы", | |
Jere | Bela | 26:16 | тады князі і ўвесь народ сказалі сьвятарам і прарокам: гэты чалавек ня мае быць вырачаны на сьмерць, бо ён гаварыў нам імем Госпада Бога нашага. | |
Jere | Bela | 26:18 | "Міхей Марастыцянін прарочыў у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і сказаў усяму народу Юдэйскаму: так кажа Гасподзь Саваоф: Сіён будзе ўзараны, як поле, і Ерусалім зробіцца грудаю развалінаў, і гара дома гэтага — лясістым пагоркам. | |
Jere | Bela | 26:19 | Ці ўсьмерцілі яго за гэта Эзэкія, цар Юдэйскі, і ўвесь Юда? Ці не збаяўся ён Госпада і ці ня ўмольваў Госпада? І Гасподзь адмяніў бедства, якое вырак на іх; а мы хочам зрабіць вялікае ліха душам нашым? | |
Jere | Bela | 26:20 | Прарочыў таксама імем Госпада нехта Урыя, сын Шэмаіін, з Карыятыярыма,— і прарочыў супроць горада гэтага і супроць зямлі гэтай якраз такімі словамі, як Ерамія. | |
Jere | Bela | 26:21 | Калі пачуў ягоныя словы цар Ёакім, і ўсе вяльможы ягоныя і ўсе князі, дык цар спрабаваў забіць яго. Пачуўшы пра гэта, Урыя збаяўся і ўцёк, і сышоў у Егіпет. | |
Jere | Bela | 26:23 | І вывелі Урыю зь Егіпта і прывялі яго да цара Ёакіма, і ён забіў яго мечам і кінуў труп ягоны, дзе былі могілкі простага люду". | |