JEREMIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
Chapter 30
Jere | Bela | 30:3 | бо вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я вярну з палону народ Мой, Ізраіля і Юду, кажа Гасподзь; і прывяду іх зноў у тую зямлю, якую даў бацькам іхнім, і яны будуць валодаць ёю. | |
Jere | Bela | 30:6 | Спытайцеся і разважце: ці родзіць мужчына? Чаму ж Я бачу ў кожнага мужчыны рукі на сьцёгнах ягоных, як у жанчыны ў родах, і твары ва ўсіх бледныя? | |
Jere | Bela | 30:7 | О, гора! вялікі той дзень, ня было падобнага да яго; гэта — бядотны час у Якава, але ён будзе ўратаваны ад яго. | |
Jere | Bela | 30:8 | І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь Саваоф: паламаю ярмо ягонае, якое на шыі тваёй, і повязі твае парву; і ня будзе ўжо служыць чужаземцам, | |
Jere | Bela | 30:10 | І ты, рабе Мой Якаве, ня бойся, кажа Гасподзь, і не палохайся, Ізраіле; бо вось, Я ўратую цябе з далёкай краіны і племя тваё зь зямлі палону іхняга; і вернецца Якаў і будзе жыць спакойна і мірна, і ніхто ня будзе палохаць яго, | |
Jere | Bela | 30:11 | бо Я з табою, кажа Гасподзь, каб ратаваць цябе: Я цалкам вынішчу ўсе народы, сярод якіх расьсеяў цябе, а цябе ня зьнішчу; я буду караць цябе ў меру, але непакараным не пакіну цябе. | |
Jere | Bela | 30:13 | ніхто не клапоціцца пра справу тваю, каб загоіць рану тваю; гаючых лекаў няма для цябе; | |
Jere | Bela | 30:14 | усе сябры твае забылі цябе, ня шукаюць цябе; бо Я пабіў цябе ўдарамі непрыяцельскімі, жорсткаю караю за мноства беззаконьняў тваіх, бо грахі твае памножыліся. | |
Jere | Bela | 30:15 | Што ты енчыш пра раны твае, пра жорсткасьць хваробы тваёй? за мноства беззаконьняў тваіх Я зрабіў табе гэта, бо грахі твае памножыліся. | |
Jere | Bela | 30:16 | Але ўсе, хто пажырае цябе, будуць зжэртыя; і ўсе ворагі твае — усе самі пойдуць у палон, і спусташальнікі твае будуць спустошаныя, і ўсіх рабаўнікоў тваіх аддам на рабунак. | |
Jere | Bela | 30:17 | Я абкладу цябе пластырам і вылечу цябе ад ранаў тваіх, кажа Гасподзь. Цябе называлі адкідам, кажучы: "вось Сіён, пра які ніхто ня пытаецца". | |
Jere | Bela | 30:18 | так кажа Гасподзь: вось, вярну палон намётаў Якава і селішчы ягоныя памілую, — і горад зноў будзе пабудаваны на пагорку сваім, і храм уладкуецца як раней. | |
Jere | Bela | 30:19 | І ўзьнясуцца зь іх падзяка і голас разьвяселеных; і Я памножу іх, і ня будуць меньшыцца, і праслаўлю іх, і ня будуць прыніжаныя. | |
Jere | Bela | 30:20 | І сыны ягоныя будуць, як раней, і гурт ягоны будзе стаяць перад Мною, і пакараю ўсіх уціскальнікаў ягоных. | |
Jere | Bela | 30:21 | І будзе правадыр ягоны зь яго самога, і валадар ягоны будзе паходзіць з асяродзьдзя яго; і Я набліжу яго і ён падступіцца да Мяне; бо хто наважыцца сам па сабе наблізіцца да Мяне? кажа Гасподзь. | |