JUDGES
Chapter 10
Judg | Bela | 10:1 | Пасьля Авімэлэха паўстаў на выратаваньне Ізраіля Тола, сын Туі, сына Додавага, з племя Ісахаравага. Ён жыў у Шаміры, на гары Яфрэмавай. | |
Judg | Bela | 10:4 | У яго было трыццаць два сыны , якія езьдзілі на трыццаці двух маладых аслах, і трыццаць два гарады было ў іх; іх да сёньня называюць селішчамі Яіра, што ў зямлі Галаадскай. | |
Judg | Bela | 10:6 | Сыны Ізраілевыя далей рабілі ліхое перад вачыма Госпада і служылі Ваалам і Астартам, і багам Арамэйскім і багам Сідонскім, і багам Маавіцкім і багам Аманіцкім і багам Філістымскім, а Госпада пакінулі і ня служылі Яму. | |
Judg | Bela | 10:7 | І запалаў гнеў Госпада на Ізраіля, і Ён аддаў іх у рукі Філістымлянам і ў рукі Аманіцянам; | |
Judg | Bela | 10:8 | яны ўціскалі і мучылі сыноў Ізраілевых з таго года васемнаццаць гадоў, усіх сыноў Ізраілевых па той бок Ярдана ў зямлі Амарэйскай, якая ў Галаадзе. | |
Judg | Bela | 10:9 | Нарэшце Аманіцяне перайшлі Ярдан, каб весьці вайну зь Юдам і Веньямінам і з домам Яфрэмавым. І вельмі цесна было сынам Ізраіля. | |
Judg | Bela | 10:10 | І залямантавалі сыны Ізраілевыя да Госпада і казалі: зграшылі мы перад Табою, бо пакінулі Бога нашага і служылі Ваалам. | |
Judg | Bela | 10:11 | І сказаў Гасподзь сынам Ізраілевым: ці ня прыгняталі вас Егіпцяне і Амарэі, і Аманіцяне і Філістымляне, | |
Judg | Bela | 10:12 | і Сіданяне і Амалікіцяне і Маавіцяне, і калі вы клікалі Мяне, ці ж не ратаваў Я вас ад рук іхніх? | |
Judg | Bela | 10:15 | І сказалі сыны Ізраілевыя Госпаду: зграшылі мы; рабі з намі ўсё, што Табе заўгодна, толькі вызвалі нас цяпер. | |
Judg | Bela | 10:16 | І адкінулі ад сябе чужых багоў і пачалі служыць Госпаду. І ня вынесла душа Яго цярпеньняў Ізраіля. | |
Judg | Bela | 10:17 | Аманіцяне сабраліся і разьмясьціліся табарам у Галаадзе; сабраліся таксама сыны Ізраілевыя і сталі табарам у Масіфе. | |