LEVITICUS
Chapter 2
Levi | Bela | 2:1 | Калі якая-небудзь душа хоча прынесьці Госпаду ахвяру прынашэньня хлебнага, няхай прынясе пшанічнай мукі, і вылье на яе алею, і пакладзе на яе лівану, | |
Levi | Bela | 2:2 | і прынясе яе да сыноў Ааронавых, сьвятароў, і возьме поўную жменю мукі з алеем і з усім ліванам, і спаліць гэта сьвятар у памяць на ахвярніку; гэта ахвяра, духмянасьць прыемная Госпаду; | |
Levi | Bela | 2:3 | а рэшту з прынашэньня хлебнага Аарону і сынам ягоным:гэта вялікая сьвятыня з ахвяраў Гасподніх. | |
Levi | Bela | 2:4 | А калі прыносіш ахвяру прынашэньня хлебнага зь печанага ў печы, дык прынось пшанічныя хлябы прэсныя, зьмяшаныя з алеем, і ляпёшкі прэсныя, памазаныя алеем. | |
Levi | Bela | 2:5 | Калі ахвяра твая прынашэньне хлебнае з патэльні, дык гэта павінна быць пшанічная мука, зьмяшаная з алеем, прэсная, | |
Levi | Bela | 2:7 | Калі ахвяра твая прынашэньне хлебнае з горшчыка, дык трэба зрабіць яго з пшанічнай мукі з алеем, | |
Levi | Bela | 2:8 | і прынясі прынашэньне, якое з гэтага складзена, Госпаду; падай гэта сьвятару, і ён прынясе яго да ахвярніка; | |
Levi | Bela | 2:9 | і возьме сьвятар з гэтай ахвяры частку ў памяць і спаліць на ахвярніку: гэта ахвяра, духмянасьць прыемная Госпаду; | |
Levi | Bela | 2:10 | а рэшту прынашэньня хлебнага Аарону і сынам ягоным: гэта вялікая сьвятыня з ахвяраў Гасподніх. | |
Levi | Bela | 2:11 | Ніякага прынашэньня хлебнага, што прыносіце Госпаду, не рабеце квашанага, бо ні квашанага, ні мёду не павінны вы спальваць у ахвяру Госпаду; | |
Levi | Bela | 2:12 | як прынашэньне пачаткаў прыносьце іх Госпаду, а на ахвярнік нельга ўзносіць іх як прыемную духмянасьць. | |
Levi | Bela | 2:13 | Усякае прынашэньне тваё хлебнае салі сольлю і не пакідай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго: пры ўсякім прынашэньні тваім прынось соль. | |
Levi | Bela | 2:14 | Калі прыносіш Госпаду прынашэньне хлебнае зь першых пладоў, прынось у ахвяру ад першых пладоў тваіх з калосься, высушанага на агні, патоўчанае зерне, | |