Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LEVITICUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 7
Levi Bela 7:1  І вось закон пра ахвяру віны: гэта вялікая сьвятыня;
Levi Bela 7:2  ахвяру за віну трэба калоць на тым месцы, дзе заколваецца цэласпаленьне, і крывёю яе крапіць на ахвярнік з усіх бакоў:
Levi Bela 7:3  ахвяравальнік павінен прынесьці зь яе ўвесь тлушч, курдзюк і лой які пакрывае вантробы,
Levi Bela 7:4  і абедзьве ныркі і лой, што на іх, які на сьцёгнах, і сальнік, што на печані; з ныркамі хай ён аддзеліць гэта:
Levi Bela 7:5  і спаліць гэта сьвятар на ахвярніку ў ахвяру Госпаду; гэта ахвяра за віну.
Levi Bela 7:6  Увесь мужчынскі пол сьвятарскага роду можа есьці яе; на сьвятым месцы павінен есьці яе: гэта вялікая сьвятыня.
Levi Bela 7:7  Як пра ахвяру за грэх, так і пра ахвяру павіннасьці закон адзін: яна належыць сьвятару, які ачышчае ёю.
Levi Bela 7:8  І калі сьвятар прыносіць чыю-небудзь ахвяру цэласпаленьня, скура ад ахвяры цэласпаленьня, якую ён прыносіць, належыць сьвятару;
Levi Bela 7:9  і любое прынашэньне хлебнае, якое печанае ў печы, і любое гатаванае ў печы, і любое гатаванае ў горшчыку альбо на патэльні, належыць сьвятару, які прыносіць яго;
Levi Bela 7:10  і ўсякае прынашэньне хлебнае, зьмяшанае з алеем і сухое, належыць усім сынам Ааронавым, як аднаму, так і другому.
Levi Bela 7:11  Вось закон пра ахвяру мірную, якую прыносяць Госпаду:
Levi Bela 7:12  калі хто ў падзяку прыносіць яе, дык пры ахвяры падзякі ён павінен прынесьці прэсныя хлябы, зьмяшаныя з алеем, і прэсныя ляпёшкі, памазаныя алеем, і пшанічную муку, насычаную алеем , хлябы, зьмяшаныя з алеем;
Levi Bela 7:13  акрамя ляпёшак няхай ён прыносіць у прынашэньне сваё квашаны хлеб, пры мірнай ахвяры падзякі;
Levi Bela 7:14  адно што-небудзь з усяго прынашэньня свайго няхай прынясе ён у прынашэньне Госпаду: гэта належыць сьвятару, які кропіць крывёю мірнай ахвяры;
Levi Bela 7:15  мяса мірнай ахвяры падзякі трэба зьесьці ў дзень прынашэньня яе, нельга пакідаць зь яе да раніцы.
Levi Bela 7:16  А калі хто прыносіць ахвяру па абяцаньні альбо ад руплівасьці, дык ахвяру яго трэба есьці ў дзень прынашэньня, і на другі дзень рэшту яе есьці можна,
Levi Bela 7:17  а рэшту ахвярнага мяса да трэцяга дня трэба спаліць на агні;
Levi Bela 7:18  а калі будуць есьці мяса мірнай ахвяры на трэці дзень, дык яна ня будзе спрыяльная: хто яе прынясе, таму не залічыцца: гэта апаганьваньне, і хто будзе есьці яе, той прыме на сябе грэх;
Levi Bela 7:19  мяса ад гэтага, калі яно дакранецца да чаго-небудзь нячыстага, нельга есьці, а трэба спаліць яго на агні, а мяса чыстае можа есьці кожны чысты:
Levi Bela 7:20  а калі якая душа, маючы на сабе нячыстасьць, будзе есьці мяса мірнай ахвяры Гасподняй, дык зьнішчыцца душа тая з народу свайго;
Levi Bela 7:21  а калі якая душа, дакрануўшыся да чаго-небудзь нячыстага, да нячыстасьці чалавечай, альбо да нячыстага быдла, альбо да якога-небудзь нячыстага гада, будзе есьці мяса мірнай ахвяры Гасподняй, дык зьнішчыцца душа тая з народу свайго.
Levi Bela 7:22  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Levi Bela 7:23  скажы сынам Ізраілевым, ніякага тлушчу ні з вала, ні з авечкі, ні з казла ня ежце;
Levi Bela 7:24  тлушч зь мёртвага і тлушч з разадранага зьверам можна ўжываць на ўсякую справу; а есьці, ня ежце яго:
Levi Bela 7:25  бо хто будзе есьці тлушч з быдла, якое прыносіцца ў ахвяру Госпаду, зьнішчыцца душа тая з народу свайго;
Levi Bela 7:26  і ніякай крыві ня ежце ва ўсіх селішчах вашых ні з птушак, ні з быдла;
Levi Bela 7:27  а хто будзе есьці якую-небудзь кроў, зьнішчыцца душа тая з народу свайго.
Levi Bela 7:28  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Levi Bela 7:29  скажы сынам Ізраілевым: хто прыносіць мірную ахвяру сваю Госпаду, той зь мірнай ахвяры частку павінен прынесьці ў прынашэньне Госпаду;
Levi Bela 7:30  сваімі рукамі павінен ён прынесьці ў ахвяру Госпаду: тлушч з грудзінай павінен ён прынесьці ў ахвяру Госпаду: тлушч з грудзінай павінен ён прынесьці, патрасаючы грудзьінай перад абліччам Гасподнім;
Levi Bela 7:31  тлушч спаліць сьвятар на ахвярніку, а грудзіна належыць Аарону і сынам ягоным;
Levi Bela 7:32  і правы плячук, як паднашэньне, зь мірных ахвяраў вашых аддавайце сьвятару:
Levi Bela 7:33  хто з сыноў Ааронавых прыносіць кроў зь мірнай ахвяры і тлушч, таму і правая лапатка на долю;
Levi Bela 7:34  бо Я бяру ад сыноў Ізраілевых зь мірных ахвяраў іхніх грудзіну патрасаньня і плячук паднашэньня, і аддаю іх Аарону сьвятару і сынам ягоным як вечную дзялянку ад сыноў Ізраілевых.
Levi Bela 7:35  Вось дзялянка Аарону і дзялянка сынам ягоным з ахвяраў Гасподніх з дня, калі яны стануць перад Госпадам дзеля сьвяшчэнадзеяньня,
Levi Bela 7:36  якое загадаў Гасподзь даваць ім з дня памазаньня іх ад сыноў Ізраілевых. Гэта вечная пастанова ў роды іхнія.
Levi Bela 7:37  Вось закон пра цэласпаленьне, пра прынашэньне хлебнае, пра ахвяру за грэх, пра ахвяру за віну, пра ахвяру прысьвячэньня і пра ахвяру мірную,
Levi Bela 7:38  які даў Гасподзь Майсею на гары Сінай, калі загадаў сынам Ізраілевым, у пустыні Сінайскай, прыносіць Госпаду прынашэньні іхнія.