LEVITICUS
Chapter 19
Levi | Bela | 19:2 | абвясьці ўсяму супольству сыноў Ізраілевых і скажы ім: сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:5 | Калі будзеце прыносіць Госпаду ахвяру мірную, дык прыносьце яе, каб здабыць сабе ўпадабаньне: | |
Levi | Bela | 19:6 | у дзень ахвярапрынашэньня вашага і на другі дзень трэба есьці яе, а што засталася на трэці дзень, трэба спаліць на агні; | |
Levi | Bela | 19:8 | хто пачне есьці яе, той панясе на сабе грэх, бо ён апаганіў сьвятыню Гасподнюю, і зьнішчыцца душа тая з народу свайго. | |
Levi | Bela | 19:9 | Калі будзеце жаць жніво на зямлі вашай, не дажынай да краю поля твайго, і астаткаў ад жніва твайго не падбірай, | |
Levi | Bela | 19:10 | і вінаградніка твайго не абірай дачыста, і апалых ягад у вінаградніку не падбірай; пакінь гэта беднаму і прыхадню. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:13 | Ня крыўдзі блізкага твайго і не рабуй. Плата найміту не павінна заставацца ў цябе да раніцы. | |
Levi | Bela | 19:14 | Не ліхаслові глухога і перад сьляпым не кладзі нічога, каб спатыкнуўся ён; бойся Бога твайго. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:15 | Не рабеце няпраўды на судзе; ня будзь дагодлівы ўбогаму і не дагаджай вялікаму; па праўдзе судзі блізкага твайго. | |
Levi | Bela | 19:16 | Не хадзі пераносчыкам ілжы ў народзе тваім і не паўставай на жыцьцё блізкага твайго. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:17 | Не варагуй з братам тваім у сэрцы тваім; гавары шчыра з блізкім тваім, інакш панясеш грэх за яго. | |
Levi | Bela | 19:18 | Ня помсьці і ня май намыслу на сыноў народу твайго, любі блізкага твайго, як самога сябе. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:19 | Статуты Мае шануйце; быдла твайго ня зводзь зь іншаю пародаю; поля твайго не засявай двума родамі насеньня ; у вопратку з рознародных нітак, з воўны і лёну, не апранайся. | |
Levi | Bela | 19:20 | Калі хто перасьпіць з жанчынаю, а яна рабыня, заручаная з мужам, але яшчэ ня выкупленая, альбо воля яшчэ ня дадзена ёй, дык трэба пакараць іх, але ня сьмерцю, бо яна ня вольная; | |
Levi | Bela | 19:21 | хай прывядзе ён Госпаду да ўваходу ў скінію сходу ахвяру за віну, барана ў ахвяру за віну сваю; | |
Levi | Bela | 19:22 | і ачысьціць яго сьвятар бараном за віну перад Госпадам ад грэху, якім ён зграшыў, і дараваны яму будзе грэх, якім ён зграшыў.. | |
Levi | Bela | 19:23 | Калі прыйдзеце ў зямлю і пасадзіце якое-небудзь плоднае дрэва, дык плады яго лічэце за неабрэзаныя: тры гады трэба лічыць іх за неабрэзаныя, нельга есьці іх; | |
Levi | Bela | 19:24 | а на чацьвёрты год усе плады яго павінны быць прысьвечаны на сьвяткаваньні Гасподнія; | |
Levi | Bela | 19:25 | а на пяты год вы можаце есьці плады яго і зьбіраць сабе ўсе ўтворы яго. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:28 | Дзеля памерлага не рабеце нарэзаў на целе вашым і не наколвайце на сябе знакаў. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:29 | Не апаганьвай дачкі тваёй, дапускаючы яе да распусты, каб не распусьнічала зямля, і не напоўнілася зямля распустаю. | |
Levi | Bela | 19:31 | Не зьвяртайцеся да закліначоў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзеце, і не даводзьце сябе да апаганьваньня імі. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:32 | Перад абліччам сівога ўставай і шануй аблічча старца, і бойся Бога твайго. Я Гасподзь. | |
Levi | Bela | 19:34 | прыхадзень, які пасяліўся ў вас, хай будзе вам тое самае, што і тубылец ваш; любі яго, як сябе; бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай. Я Гасподзь, Бог ваш. | |
Levi | Bela | 19:36 | хай будуць у вас вагі правільныя, эфа правільная і гін правільны. Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай. | |