LEVITICUS
Chapter 11
Levi | Bela | 11:3 | усякае быдла, у якога расшчэпленыя капыты і на капытах глыбокі разрэз, і якое жуе жуйку, ежце; | |
Levi | Bela | 11:4 | толькі гэтых ня ежце з тых, што жуюць жуйку і маюць расшчэпленыя капыты: вярблюда, бо ён жуе жуйку, але капыты ў яго не расшчэпленыя, нячысты ён вам; | |
Levi | Bela | 11:7 | і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя і на капытах разрэз глыбокі, але яна ня жуе жуйкі, нячыстая яна вам; | |
Levi | Bela | 11:9 | З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ежце гэтых: у якіх ёсьць пер'е і луска ў вадзе, ці ў морах, ці ў рэках, тых ежце; | |
Levi | Bela | 11:10 | а ўсе тыя, у якіх няма пер'я і лускі, ці ў морах, ці ў рэках, з усіх, што плаваюць у водах і з усяго, што жыве ў водах, паганыя вам; | |
Levi | Bela | 11:21 | з усіх паўзуноў, крылатых, якія ходзяць на чатырох нагах , тых толькі ежце, у якіх ёсьць галені вышэй ног, каб скакаць імі па зямлі: | |
Levi | Bela | 11:22 | гэтых ежце зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкаў зь іх пародаю, скакуноў зь іх пародаю, хрушчоў з пародаю іхняю; | |
Levi | Bela | 11:24 | ад іх вы будзеце нячыстыя: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 11:25 | і кожны, хто возьме труп іхні, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара. | |
Levi | Bela | 11:26 | Усякае быдла, у якога капыты расшчэпленыя, але няма глыбокага разрэзу, і якое ня жуе жуйкі, нячыстае вам: кожны, хто дакранаецца да яго, будзе нячысты: | |
Levi | Bela | 11:27 | з усіх зьвяроў чатырногаў тыя, якія ходзяць на лапах, нячыстыя вам: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара; | |
Levi | Bela | 11:28 | хто возьме труп іх, той павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара: нячыстыя яны вам. | |
Levi | Bela | 11:29 | Вось, што нячыстае вам з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі: крот, мыш, яшчарка зь яе пародаю, | |
Levi | Bela | 11:31 | гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кожны, хто дакранецца да іх мёртвых, нячысты будзе да вечара. | |
Levi | Bela | 11:32 | І ўсё, на што ўпадзе што-небудзь зь іх мёртвае, любы драўняны посуд, альбо вопратка, альбо скура, альбо мяшок, і любая рэч, якая ўжываецца ў карыстаньне, будуць нячыстыя: у ваду трэба пакласьці іх, і нячыстыя будуць да вечара, потым будуць чыстыя; | |
Levi | Bela | 11:33 | калі ж якое-небудзь зь іх упадзе ў які-небудзь гліняны посуд, дык тое, што ў ім, будзе нячыстае, і сам посуд разьбеце. | |
Levi | Bela | 11:34 | Усякая ежа, якую ядуць і на якой была вада з такога посуду , нячыстая будзе, і ўсякае пітво, якое п'юць, у любым такім посудзе нячыстае будзе. | |
Levi | Bela | 11:35 | Усё, на што ўпадзе што-небудзь ад трупа іхняга, нячыстае будзе: печ і агмень трэба паламаць, яны нячыстыя; і яны павінны быць нячыстыя вам; | |
Levi | Bela | 11:36 | толькі крыніца і калодзеж з вадою застаюцца чыстыя; а хто дакранецца да трупа іхняга, той нячысты. | |
Levi | Bela | 11:37 | І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае; | |
Levi | Bela | 11:38 | а калі тады, калі вада налітая на насеньне, упадзе на яго што-небудзь ад трупа іхняга, дык яно нячыстае вам. | |
Levi | Bela | 11:39 | І калі памрэ якое-небудзь быдла, якое ўжываецца вамі ў ежу, дык той, хто дакрануўся да трупа яго, нячысты будзе да вечара: | |
Levi | Bela | 11:40 | і той, хто будзе есьці падла яго, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара; і той, хто панясе труп ягоны, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара. | |
Levi | Bela | 11:42 | усяго, што поўзае на чэраве, і ўсяго, што ходзіць на чатырох нагах, і мнаганожак з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі, ня ежце, бо яны паганыя; | |
Levi | Bela | 11:43 | не апаганьвайце душаў вашых якім-небудзь жывёльным паўзуном і не рабеце сябе празь іх нячыстымі, каб быць празь іх нячыстымі, | |
Levi | Bela | 11:44 | бо Я — Гасподзь, Бог ваш; асьвячайцеся і будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты; і не апаганьвайце душаў вашых якой-небудзь жывёлай, што поўзае па зямлі, | |
Levi | Bela | 11:45 | бо Я — Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам; дык вось, будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты. | |
Levi | Bela | 11:46 | Вось закон пра быдла, пра птушак, пра ўсіх жывёлаў, што жывуць у водах, і пра ўсіх жывёлаў, што поўзаюць па зямлі, | |