PHILIPPIANS
Chapter 3
Phil | Bela | 3:1 | У астатнім, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам пра гэта самае мне ня цяжка, а вам карысна. | |
Phil | Bela | 3:3 | бо абразаньне — мы, калі служым Богу духам і хвалімся Хрыстом Ісусам, і не на плоць спадзяёмся; | |
Phil | Bela | 3:4 | хоць я магу спадзявацца і на плоць. Калі хто іншы думае пакласьціся на плоць, дык тым болей я, | |
Phil | Bela | 3:5 | абрэзаны на восьмы дзень, з роду Ізраілевага, калена Веньямінавага, Габрэй ад Габрэяў, паводле закону — фарысэй, | |
Phil | Bela | 3:8 | Ды і ўсё лічу марнасьцю дзеля перавагі пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго: дзеля Яго я ад усяго адмовіўся, і ўсё лічу сьмецьцем, каб здабыць Хрыста, | |
Phil | Bela | 3:9 | і знайсьці сябе ў Ім не з маёю праведнасьцю, якая ад закону, а з тою, якая празь веру ў Хрыста, з праведнасьцю ад Бога па веры; | |
Phil | Bela | 3:10 | каб спазнаць Яго, і сілу уваскрэсеньня Ягонага, і мець удзел у пакутах Ягоных, прыпадобніцца да Яго ў сьмерці, | |
Phil | Bela | 3:12 | Ня тое, каб я ўжо дасягнуў мэты, альбо ўдасканаліўся; але прагну, а ці не дасягну і я, як дасягнуў мяне Хрыстос Ісус. | |
Phil | Bela | 3:13 | Браты, я ня лічу, што я ужо дасягнуў; а толькі, забываючы тое, што ўжо за мною, і сягаючы наперад, | |
Phil | Bela | 3:15 | І вось, хто з нас дасканалы, так і мусіць думаць; калі ж вы пра што іначай думаеце, дык і гэта Бог вам прасьветліць. | |
Phil | Bela | 3:16 | Тым часам, чаго б мы ні дасягнулі, так і павінны мысьліць і паводле таго правіла жыць. | |
Phil | Bela | 3:17 | Пераймайце, браты, мяне і дзівецеся на тых, якія робяць згодна з прыкладам, які маеце ў нас. | |
Phil | Bela | 3:18 | Бо многія, пра каго я часта казаў вам, а цяпер нават са сьлязьмі кажу, робяць, як ворагі крыжа Хрыстовага; | |
Phil | Bela | 3:19 | іхні канец — пагібель, іхні бог — чэрава, і слава іхняя — у ганьбе: яны думаюць пра зямное. | |