RUTH
Chapter 1
Ruth | Bela | 1:1 | У тыя дні, калі кіравалі судзьдзі, стаўся голад на зямлі. І пайшоў адзін чалавек зь Віфляема Юдэйскага з сваёю жонкаю і двума сынамі жыць на палях Маавіцкіх. | |
Ruth | Bela | 1:2 | Імя таго чалавека Элімэлэх, імя жонкі ягонай Наэмінь, а імя двух сыноў ягоных Махлон і Хілеон; яны былі Эфрафяне зь Віфляема Юдэйскага. І прыйшлі яны на палі Маавіцкія і засталіся там. | |
Ruth | Bela | 1:4 | Яны ўзялі сабе жонак з Маавіцянак,— імя адной Орфа, а імя другой Рут,— і жылі там каля дзесяці гадоў. | |
Ruth | Bela | 1:5 | Але пасьля і абодва сыны яе , Махлон і Хілеон, памерлі, і засталася тая жанчына пасля абодвух сваіх сыноў і пасьля мужа свайго. | |
Ruth | Bela | 1:6 | І ўстала яна зь нявесткамі сваімі і пайшла назад з палёў Маавіцкіх, бо пачула на палях Маавіцкіх, што Бог наведаў народ Свой і даў ім хлеб. | |
Ruth | Bela | 1:7 | І выйшла яна з той мясьціны, у якой жыла, і абедзьве нявесткі яе з ёю. Калі яны ішлі па дарозе, вяртаючыся ў ў зямлю Юдэйскую, | |
Ruth | Bela | 1:8 | Наэмінь сказала дзьвюм нявесткам сваім: ідзеце, вярнецеся кожная ў дом маці сваёй; хай даруе Гасподзь вам літасьць, як вы рабілі з памерлымі і са мною! | |
Ruth | Bela | 1:9 | хай дасьць вам Гасподзь, каб вы знайшлі прытулак кожная ў доме ў свайго мужа! І пацалавала іх. Але яны паднялі енк і плакалі | |
Ruth | Bela | 1:11 | А Наэмінь сказала: вярнецеся, дочкі мае; навошта вам ісьці са мною? хіба ж ёсьць у мяне яшчэ сыны ў маім чэраве, якія былі б вам мужамі? | |
Ruth | Bela | 1:12 | вярнецеся, дочкі мае, ідзеце, бо я ўжо старая, каб быць замужам; ды калі б я і сказала: "ёсьць мне яшчэ надзея", і нават калі б я гэтую ноч была з мужам і потым нарадзіла сыноў,— | |
Ruth | Bela | 1:13 | дык ці ж можна вам чакаць, пакуль яны выраслі б? ці ж можна вам марудзіць і ня выходзіць замуж? не, дочкі мае, я вельмі маркочуся за вас, бо рука Гасподняя спасьцігла мяне. | |
Ruth | Bela | 1:14 | Яны паднялі енк і зноў заплакалі. І Орфа разьвіталася зь сьвякроўю сваёю, а Рут засталася з ёю. | |
Ruth | Bela | 1:15 | Наэмінь сказала Руце: вось, ятроўка твая вярнулася да народу свайго і да сваіх багоў; вярніся і ты сьледам за ятроўкаю тваёю, | |
Ruth | Bela | 1:16 | але Рут сказала: ня прымушай мяне пакідаць цябе і вяртацца ад цябе; а куды ты пойдзеш, туды і я пайду, і дзе ты жыць будзеш, там і я жыць буду; народ твой будзе маім народам, і твой Бог — маім Богам; | |
Ruth | Bela | 1:17 | і дзе ты памрэш, там і я памру і пахаваная буду; хай тое і тое зробіць мне Гасподзь, і яшчэ болей зробіць; адна сьмерць разьвядзе нас з табою. | |
Ruth | Bela | 1:19 | І ішлі абедзьве яны, пакуль ня прыйшлі ў Віфляем. Калі яны прыйшлі ў Віфляем, увесь горад прыйшоў у рух ад іх, і казалі: гэта Наэмінь? | |
Ruth | Bela | 1:20 | Яна сказала ім: не называйце мяне Наэмінь , а называйце мяне Мараю , бо Усемагутны паслаў мне вялікую гароту; | |
Ruth | Bela | 1:21 | я выйшла адсюль у дастатку, а вярнуў мяне Гасподзь з пустымі рукамі; навошта называць мяне Наэміньню, калі Гасподзь прымусіў мяне пакутаваць, і Ўсемагутны паслаў мне няшчасьце? | |