Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
RUTH
1 2 3 4
Prev Up Next
Chapter 3
Ruth Bela 3:1  І сказала ёй Наэмінь, сьвякроў яе: дачка мая, ці не пашукаць табе прытулку, каб табе добра было?
Ruth Bela 3:2  вось, Ваоз, з служанкамі якога ты была, родзіч наш; вось, ён гэтае ночы вее ў гумне ячмень;
Ruth Bela 3:3  умыйся, памажся, надзень строі свае і пойдзеш у гумно, але не паказвайся яму, пакуль ня скончыць есьці і піць;
Ruth Bela 3:4  а калі ён ляжа спаць, даведайся пра месца, дзе ён ляжа; тады прыйдзеш і адкрыеш каля ног ягоных і ляжаш: ён скажа табе, што табе рабіць.
Ruth Bela 3:5  Рут сказала ёй: зраблю ўсё, што ты сказала мне.
Ruth Bela 3:6  І пайшла ў гумно і зрабіла ўсё так, як загадвала ёй сьвякроў яе.
Ruth Bela 3:7  Ваоз наеўся і напіўся, і разьвесяліў сэрца сваё, і пайшоў і лёг спаць пад сьціртаю. І яна прыйшла ціхенька, адкрыла каля ног ягоных і легла.
Ruth Bela 3:8  Апоўначы ён уздрыгнуў, прыўзняўся, і вось, каля ног ягоных ляжыць жанчына.
Ruth Bela 3:9  І сказаў: хто ты? Яна сказала: Я Рут, рабыня твая, ахіні крылом тваім рабыню тваю, бо ты родзіч.
Ruth Bela 3:10  Ваоз сказаў: дабраславёная ты ў Госпада, дачка мая! гэты апошні твой добры ўчынак зрабіла ты яшчэ лепей за папярэдні, што ты не пайшла шукаць маладых людзей, ні бедных, ні багатых;
Ruth Bela 3:11  дык вось, дачка мая, ня бойся, я зраблю табе ўсё, што ты сказала; бо каля ўсіх брамаў народу майго ведаюць, што ты жанчына дабрадзейная;
Ruth Bela 3:12  хоць і праўда, што я родзіч, але ёсьць яшчэ родзіч бліжэйшы за мяне;
Ruth Bela 3:13  заначуй гэтую ноч; а заўтра, калі ён прыме цябе, дык добра, хай прыме; а калі ён не захоча прыняць цябе, дык я прыму; жывы Гасподзь! сьпі да раніцы.
Ruth Bela 3:14  І спала яна каля ног ягоных да раніцы, і ўстала раней, чым яны маглі пазнаць адно аднаго. І сказаў Ваоз: хай ня ведаюць, што жанчына прыходзіла ў гумно.
Ruth Bela 3:15  І сказаў ёй: падай вопратку, якая на табе, патрымай яе. Яна трымала, і ён намерыў шэсьць мераў ячменю, і паклаў на яе, і пайшоў у горад.
Ruth Bela 3:16  А Рут прыйшла да сьвякрові сваёй. Тая сказала: што, дачка мая? Яна пераказала ёй усё, што зрабіў ёй чалавек той.
Ruth Bela 3:17  І сказала: гэтыя шэсьць мераў ячменю ён даў мне і сказаў мне: ня йдзі да сьвякрові сваёй з пустымі рукамі.
Ruth Bela 3:18  Тая сказала: пачакай, дачка мая, пакуль не даведаешся, чым усё закончыцца; бо чалавек той не застанецца спакойны, не закончыўшы дзею сёньня.