I CORINTHIANS
Chapter 8
I Co | Bela | 8:1 | Што да ідалаахвярнага, дык мы ведаем, бо мы ўсе маем розум. Але розум надзімае, а любоў навучае. | |
I Co | Bela | 8:4 | І гэтак пра спажываньне ідалаахвярнага мы ведаем, што ідал у сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Адзінага. | |
I Co | Bela | 8:5 | Бо, хоць і ёсьць так званыя божышчы, хай то на небе, хай на зямлі, — бо ёсьць шмат багоў і валадароў шмат, - | |
I Co | Bela | 8:6 | але ў нас адзін Бог Айцец, зь Якога ўсё, і мы для Яго, і адзін Гасподзь Ісус Хрыстос, празь Якога ўсё, і мы празь Яго. | |
I Co | Bela | 8:7 | Але ня ўсе маюць такое разуменьне: некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ідалаахвярнае як ахвяры ідальскія, і сумленьне іхняе, як што ёсьць нямоглае, апаганьваецца. | |
I Co | Bela | 8:8 | Ежа не набліжае нас да Бога: бо, ці мы ямо, нічога не набываем; ці не ямо, нічога ня трацім. | |
I Co | Bela | 8:10 | Бо, калі хто-небудзь убачыць, што ты, маючы разуменьне, сядзіш за сталом у капішчы, дык сумленьне ягонае, як нямоглага, ці ж не падахвоціць яго есьці ідалаахвярнае? | |
I Co | Bela | 8:12 | А зграшаючы так супроць братоў і ранячы нямоглае сумленьне іхняе, вы грашыце супроць Хрыста. | |