I KINGS
Chapter 17
I Ki | Bela | 17:1 | І сказаў Ільля Фэсьвіцянін, з жыхароў Галаадскіх, Ахаву: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, перад Якім я стаю! у гэтыя гады ня будзе ні расы, ні дажджу, хіба толькі па маім слове. | |
I Ki | Bela | 17:3 | ідзі адгэтуль і абярніся на ўсход і схавайся каля патока Харата, што насупраць Ярдана; | |
I Ki | Bela | 17:5 | І пайшоў ён і зрабіў паводле слова Гасподняга; пайшоў і застаўся каля патока Харата, што насупраць Ярдана. | |
I Ki | Bela | 17:6 | І крумкачы прыносілі яму хлеб і ваду раніцай і хлеб і мяса ўвечары, а з патока ён піў. | |
I Ki | Bela | 17:9 | устань і йдзі ў Сарэпту Сідонскую і заставайся там; Я загадаў там жанчыне ўдаве карміць цябе. | |
I Ki | Bela | 17:10 | І ўстаў ён і пайшоў у Сарэпту. І калі прыйшоў да брамы горада, вось, там жанчына ўдава зьбірае дровы. І паклікаў ён яе і сказаў: дай мне крыху вады ў посудзе напіцца. | |
I Ki | Bela | 17:11 | І пайшла яна, каб узяць; а ён закрычаў усьлед ёй і сказаў: вазьмі дзеля мяне і кавалак хлеба ў рукі свае. | |
I Ki | Bela | 17:12 | Яна сказала: жывы Гасподзь Бог твой! у мяне нічога няма печанага, а толькі ёсьць прыгаршчы мукі ў кадушцы і крыху алею ў збанку; і вось, я зьбяру палена-другое дроў, і пайду, і прыгатую гэта сабе і сыну майму; зьямо гэта і памром. | |
I Ki | Bela | 17:13 | І сказаў ёй Ільля: ня бойся, ідзі, зрабі, што сказала; але раней з гэтага зрабі невялікі праснак мне і прынясі мне; а сабе і сыну свайму зробіш пасьля; | |
I Ki | Bela | 17:14 | бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: мука ў кадушцы ня кончыцца, і алей у збанку ня ўбудзе да таго дня, калі Гасподзь дасьць дождж на зямлю. | |
I Ki | Bela | 17:15 | І пайшла яна і зрабіла так, як сказаў Ільля; і кармілася яна, і ён, і дом яе некаторы час. | |
I Ki | Bela | 17:16 | Мука ў кадушцы ня кончылася, і алею ў збанку ня ўбывала, паводле слова Госпада, якое Ён сказаў празь Ільлю. | |
I Ki | Bela | 17:17 | Пасьля гэтага захварэў сын гэтай жанчыны, гаспадыні дома, і хвароба яго была такая моцная, што не засталося ў ім дыханьня. | |
I Ki | Bela | 17:18 | І сказала яна Ільлю: што мне і табе, чалавеча Божы? ты прыйшоў да мяне нагадаць грахі мае і ўсьмерціць сына майго. | |
I Ki | Bela | 17:19 | І сказаў ён ёй: дай мне сына твайго. І ўзяў яго з рук яе, і панёс яго ў сьвяцёлку, дзе ён жыў, і паклаў яго на сваю пасьцель; | |
I Ki | Bela | 17:20 | і зьвярнуўся да Госпада і сказаў: Госпадзе Божа мой! няўжо Ты і ўдаве, у якой я жыву, зробіш благое, усьмерціўшы сына яе? | |
I Ki | Bela | 17:21 | І схіліўшыся над хлопцам тры разы, ён зьвярнуўся да Госпада і сказаў: Госпадзе Божа мой! хай вернецца душа хлопчыка гэтага ў яго ! | |
I Ki | Bela | 17:23 | І ўзяў Ільля хлопца, і адвёў яго з сьвяцёлкі ў дом, і аддаў яго маці ягонай, і сказаў Ільля: глядзі, сын твой жывы. | |