Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I KINGS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
I Ki Bela 4:1  І быў цар Саламон царом над усім Ізраілем.
I Ki Bela 4:2  І вось начальнікі, якія былі ў яго: Азарыя, сын Садока сьвятара;
I Ki Bela 4:3  Эліхарэт і Ахія, сыны Сівы, пісцы; Ёсафат, сын Ахілуда, дзеяпісальнік;
I Ki Bela 4:4  Ванэя, сын Ёдая, ваеначальнік; Садок і Авіятар — сьвятары;
I Ki Bela 4:5  Азарыя, сын Натана, начальнік над прыстаўнікамі, і Завут, сын Натана сьвятара — сябар цара;
I Ki Bela 4:6  Ахісар — начальнік над царскім домам, і Аданірам, сын Аўды, — над падаткамі.
I Ki Bela 4:7  І было ў Саламона дванаццаць прыстаўнікаў над усім Ізраілем, і яны дастаўлялі прадукты цару і дому ягонаму: кожны павінен быў дастаўляць прадукты на адзін месяц у годзе.
I Ki Bela 4:8  Вось імёны іх: Бэн-хур — на гары Яфрэмавай;
I Ki Bela 4:9  Бэн-Дэкер — у Макацы і ў Шаалбіме, у Бэтсамісе і ў Элоне і ў Бэт-Ханане;
I Ki Bela 4:10  Бэн-Хэсэд — у Арубоце; яму ж належаў Сако і ўся зямля Хэфэр;
I Ki Bela 4:11  Бэн-Авінадаў — над усім Нафат-Дорам; Тафат, дачка Саламона, была ягонаю жонкаю;
I Ki Bela 4:12  Ваана, сын Ахілуда, у Таанаху і Мэгідо і ва ўсім Бэт-Сане, што паблізу Цартана ніжэй Езрээля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхола, і нават за Ёкмэам;
I Ki Bela 4:13  Бэн-Гевэр — у Рамоце Галаадскім; у яго былі селішчы Яіра, сына Манасіінага, што ў Галаадзе; у яго таксама вобласьць Аргоў, што ў Басане, шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і меднымі замкамі;
I Ki Bela 4:14  Ахінадаў, сын Гідо, у Маханаіме;
I Ki Bela 4:15  Ахімаас у зямлі Нэфталімавай; ён узяў сабе за жонку Васэмату, дачку Саламона;
I Ki Bela 4:16  Ваана, сын Хушая, у зямлі Асіравай і ў Баалоце;
I Ki Bela 4:17  Ёсафат, сын Паруаха, у зямлі Ісахаравай;
I Ki Bela 4:18  Шымэй, сын Элы, у зямлі Веньямінавай;
I Ki Bela 4:19  Гевэр, сын Урыя, у зямлі Галаадскай, у зямлі Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага. Ён быў прыстаўнік у гэтай зямлі.
I Ki Bela 4:20  Юда і Ізраіль, шматлікія як пясок каля мора, елі, пілі і весяліліся.
I Ki Bela 4:21  Саламон валодаў усімі царствамі ад ракі Еўфрат да зямлі Філістымскай і да межаў Егіпта. Яны прыносілі дарункі і служылі Саламону ва ўсе дні жыцьця ягонага.
I Ki Bela 4:22  Прадукты Саламона на кожны дзень складалі: трыццаць кораў мукі пшанічнай і шэсьцьдзясят кораў іншай мукі,
I Ki Bela 4:23  дзесяць валоў укормленых і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, акрамя аленяў і сарнаў, і сайгакаў і ўкормленых птушак;
I Ki Bela 4:24  бо ён валадарыў над усёю зямлёю па гэты бок ракі, ад Тыпсаха да Газы, над усімі царамі па гэты бок ракі, і быў у яго мір з усімі навакольнымі краінамі.
I Ki Bela 4:25  І жылі Юда і Ізраіль спакойна, кожны пад вінаграднікам сваім і пад смакоўніцаю сваёю, ад Дана да Вірсавіі, ва ўсе дні Саламона.
I Ki Bela 4:26  І было ў Саламона сорак тысяч стойлаў пад коней калясьнічных і дванаццаць тысяч для коньніцы.
I Ki Bela 4:27  І тыя прыстаўнікі дастаўлялі цару Саламону ўсё належнае да стала цара, кожны ў свой месяц, і не дапускалі нястачы ні ў чым.
I Ki Bela 4:28  І ячмень і салому коням і мулам дастаўлялі кожны ў сваю чаргу на месца, дзе быў цар.
I Ki Bela 4:29  І даў Бог Саламону мудрасьць і вельмі вялікі розум і шырокі розум , як пясок на беразе мора.
I Ki Bela 4:30  І была мудрасьць Саламонава вышэйшая за мудрасьць усіх сыноў усходу і за ўсю мудрасьць Егіпцянаў.
I Ki Bela 4:31  Ён быў мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы і за Этана Эзрахіта і Эмана, і Халкола і за Дарду, сыноў Малхола, і імя ягонае было ў славе ва ўсіх навакольных народаў.
I Ki Bela 4:32  І прамовіў ён тры тысячы выслоўяў, і песьняў у яго было тысяча і пяць;
I Ki Bela 4:33  і гаварыў ён пра дрэвы, ад кедра, што ў Ліване, да ісопу, што вырастае са сьцяны; гаварыў і пра жывёл, і пра птушак, і пра паўзуноў, і пра рыбу.
I Ki Bela 4:34  І прыходзілі ад усіх народаў паслухаць мудрасьці Саламона, ад усіх цароў зямных, якія чулі пра мудрасьць ягоную.