Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
ECCLESIASTES
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 1
Eccl Bela 1:1  Слова Эклезіяста, сына Давідавага, цара ў Ерусаліме.
Eccl Bela 1:2  Наймарнейшая марнасьць, сказаў Эклезіяст, наймарнейшая марнасьць,— усё марнасьць!
Eccl Bela 1:3  Якая карысьць чалавеку ад усёй працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам?
Eccl Bela 1:4  Род прыходзіць, і род праходзіць, а зямля векавечна стаіць.
Eccl Bela 1:5  Сонца ўзыходзіць, і сонца заходзіць і сьпяшаецца ў месца сваё, дзе ўстае.
Eccl Bela 1:6  Вее вецер на поўдзень і на поўнач вяртаецца, віруе, віхурыцца веючы, і на шлях віраваньня вяртаецца вецер.
Eccl Bela 1:7  Рэкі ўсе ў мора плывуць, а мора не перапаўняецца; да месца таго, адкуль рэкі плывуць, вяртаюцца зноў, каб далей пацячы.
Eccl Bela 1:8  Усё існае — поўніцца працай; ня можа ўсяго чалавек пакласьці на словы: не насыціцца бачаньнем вока; не напоўніцца слуханьнем вуха.
Eccl Bela 1:9  Што было, тое і будзе; што рабілася, тое й рабіцьмецца, і нічога новага пад сонцам няма.
Eccl Bela 1:10  Бывае такое, пра што людзі кажуць: "Дзівіся, вось гэта новае"; але яно ўжо было спрадвеку, да нас.
Eccl Bela 1:11  Няма памяці пра былое; ды і пра тое, што будзе, не застанецца згадкі між тымі, што прыйдуць пасьля.
Eccl Bela 1:12  Я, Эклезіяст, быў царом над Ізраілем у Ерусаліме.
Eccl Bela 1:13  І паклаў я на сэрца помысел мой, каб шукаць і дасьледаваць мудрасьцю ўсё што пад небам робіцца: гэты прыкры занятак даў Бог сынам чалавечым, каб кіраваліся ім.
Eccl Bela 1:14  Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё — марнасцьць і пагоня за ветрам!
Eccl Bela 1:15  Крывое ня выпрастаецца, і чаго няма, таго нельга зьлічыць.
Eccl Bela 1:16  Гаварыў я з сэрцам маім і сказаў: вось, узьвялічыўся я і здабыў мудрасьці болей за ўсіх, што былі да мяне над Ерусалімам, і сэрца маё шмат нагледзела мудрасьці ўсякай і ведаў.
Eccl Bela 1:17  І паклаў я на сэрца помысел мой, каб мудрасьць уведаць, спасьцігнуць шаленства і неразумнасьць; спазнаў, што і гэта — пагоня за ветрам.
Eccl Bela 1:18  Бо пры многасьці мудрасьці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнаньне, той памнажае і боль.