Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 28
I Ch Bela 28:1  І сабраў Давід у Ерусаліме ўсіх правадыроў Ізраільскіх, начальнікаў плямёнаў і начальнікаў аддзелаў, якія служылі цару, і тысячнікаў, і сотнікаў, і наглядчыкаў за маёмасьцю і статкамі цара і сыноў ягоных зь еўнухамі, ваеначальнікаў і ўсіх адважных мужоў.
I Ch Bela 28:2  І стаў Давід цар на ногі свае і сказаў: паслухайце мяне, браты мае і народ мой! было ў мяне на сэрцы пабудаваць дом спакою для каўчэга запавета Гасподняга і ў падножжа нагам Бога нашага, і патрэбнае для будаўніцтва я падрыхтаваў.
I Ch Bela 28:3  Але Бог сказаў мне: ня будуй дома імю Майму, бо ты чалавек ваяўнічы і праліваў кроў.
I Ch Bela 28:4  Аднак жа выбраў Гасподзь Бог Ізраілеў мяне з усяго дома бацькі майго, каб быць мне царом над Ізраілем вечна, бо Юду выбраў Ён князем, а ў доме Юды дом бацькі майго, а з сыноў бацькі майго мяне ўдабраволіў паставіць царом над усім Ізраілем,
I Ch Bela 28:5  з усіх жа сыноў маіх,— бо многа сыноў даў мне Гасподзь,— Ён выбраў Саламона, сына майго, сядзець на троне царства Гасподняга над Ізраілем,
I Ch Bela 28:6  і сказаў мне: Саламон, сын твой, пабудуе дом Мой і двары Мае, бо Я выбраў яго Сабе ў сыны, і Я буду яму бацькам,
I Ch Bela 28:7  і сьцьверджу царства яго навечна, калі ён будзе цьвёрды ў выкананьні запаведзяў Маіх і пастановаў Маіх, як да сёньня.
I Ch Bela 28:8  І цяпер перад вачыма ўсяго Ізраіля, сходу Гасподняга і ў вушы Бога нашага кажу : захоўвайце і трымайцеся ўсіх запаведзяў Госпада Бога вашага, каб валодаць вам гэтаю добраю зямлёю, і пакінуць яе пасьля сябе ў спадчыну дзецям сваім навек.
I Ch Bela 28:9  І ты, Саламоне, сыне мой, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму ад усяго сэрца і ад усёй душы, бо Гасподзь выпрабоўвае ўсе сэрцы і ведае ўсе рухі думак. Калі будзеш ісьціць Яго, дык знойдзеш Яго, а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўсёды.
I Ch Bela 28:10  Глядзі ж, калі Гасподзь выбраў цябе пабудаваць дом для сьвятыні, будзь цьвёрды і рабі.
I Ch Bela 28:11  І аддаў Давід Саламону, сыну свайму, чарцёж бабінца і дамоў яго, і кладовак яго, і сьвятліцаў яго, і ўнутраных пакояў яго, і дома для каўчэга,
I Ch Bela 28:12  і чарцёж усяго, што было ў яго на душы, двароў дома Гасподняга і ўсіх пакояў вакол, скарбніц дома Божага і скарбніц рэчаў прысьвечаных,
I Ch Bela 28:13  і сьвятарскіх і лявіцкіх аддзяленьняў, і ўсякай службовай дзейнасьці ў доме Гасподнім, і ўсяго службовага посуду дома Гасподняга,
I Ch Bela 28:14  залатых рэчаў, зпазнакаю вагі, для ўсякай службовай пасудзіны, усіх рэчаў срэбраных, зпазнакаю вагі, для ўсякай пасудзіны службовай.
I Ch Bela 28:15  І даў золата на сьвяцільні і залатыя лампады іх, з пазнакаю вагі кожнай сьвяцільні і лампады яе, таксама сьвяцільняў срэбраных, з пазнакаю вагі кожнай сьвяцільні і лампады яе, гледзячы па службовым прызначэньні кожнай сьвяцільні;
I Ch Bela 28:16  і золата для сталоў пакладных хлябоў, для кожнага залатога стала, і срэбра для сталоў срэбраных,
I Ch Bela 28:17  і відэльцаў, і чараў і крапільніц з чыстага золата, і залатых місак, з пазнакаю вагі кожнай місы, і срэбраных міс, з пазнакаю вагі кожнай місы,
I Ch Bela 28:18  і для ахвярніка дымленьня зь літага золата з пазнакаю вагі, і зладжваньня калясніцы з залатымі херувімамі, якія прасьціраюць крылы і пакрываюць каўчэг запавета Гасподняга.
I Ch Bela 28:19  Усё гэта ў пісаньні ад Госпада, казаў Давід, як Ён даў мне розуму на ўсе пабудовы.
I Ch Bela 28:20  І сказаў Давід сыну свайму Саламону: будзь цьвёрды і мужны, і прыступай да справы, ня бойся і не жахайся, бо Гасподзь Бог, Бог мой, з табою; Ён не адступіць ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня ўчыніш усёй дзеі, якая патрабуецца для дома Гасподняга.
I Ch Bela 28:21  І вось аддзелы сьвятароў і лявітаў, дзеля ўсялякай службы пры доме Божым. І ў цябе ёсьць дзеля ўсякай дзеі руплівыя людзі, майстры на ўсякую працу, і начальнікі і ўвесь народ гатовы да ўсіх тваіх загадаў.