Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CHRONICLES
Prev Up Next
Chapter 4
I Ch Bela 4:1  Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал.
I Ch Bela 4:2  Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў.
I Ch Bela 4:3  І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні,
I Ch Bela 4:4  Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема.
I Ch Bela 4:5  У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара.
I Ch Bela 4:6  І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары.
I Ch Bela 4:7  Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан.
I Ch Bela 4:8  Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.
I Ch Bela 4:9  Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.
I Ch Bela 4:10  І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевагаі сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў! І Бог паслаў яму , чаго ён прасіў.
I Ch Bela 4:11  А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона.
I Ch Bela 4:12  Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі.
I Ch Bela 4:13  Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат.
I Ch Bela 4:14  Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.
I Ch Bela 4:15  Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ.
I Ch Bela 4:16  Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел.
I Ch Bela 4:17  Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі.
I Ch Bela 4:18  І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Біт'і, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд.
I Ch Bela 4:19  Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа — Маахацянін.
I Ch Bela 4:20  Сыны Сымона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет.
I Ch Bela 4:21  Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Лаэда, бацька Марэшы, і сямействы, якшя выраблялі вісон, з дому Ашбэі,
I Ch Bela 4:22  і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія.
I Ch Bela 4:23  Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там.
I Ch Bela 4:24  Сыны Сымона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл.
I Ch Bela 4:25  Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма.
I Ch Bela 4:26  Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй.
I Ch Bela 4:27  У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды.
I Ch Bela 4:28  Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале,
I Ch Bela 4:29  у Білзе, у Эцэме, у Таладзе,
I Ch Bela 4:30  у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе,
I Ch Bela 4:31  у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага,
I Ch Bela 4:32  зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан,— пяць гарадоў.
I Ch Bela 4:33  І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія.
I Ch Bela 4:34  Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі,
I Ch Bela 4:35  Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага,
I Ch Bela 4:36  Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя,
I Ch Bela 4:37  і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі.
I Ch Bela 4:38  Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны.
I Ch Bela 4:39  Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім;
I Ch Bela 4:40  і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян.
I Ch Bela 4:41  І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.
I Ch Bela 4:42  А зь іх, з сыноў Сымонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх;
I Ch Bela 4:43  і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.