Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 11
I Ch Bela 11:1  І сабраліся ўсе Ізраільцяне да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы костка твая і плоць твая;
I Ch Bela 11:2  і ўчора і заўчора, калі яшчэ Саўл быў царом, ты выводзіў і ўводзіў Ізраіля, і Гасподзь Бог твой сказаў табе: ты будзеш пасьвіць народ Мой Ізраіля і ты будзеш правадыр народу Майго Ізраіля.
I Ch Bela 11:3  І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраілевыя да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі Давід запавет у Хэўроне перад абліччам Гасподнім; і яны памазалі Давіда ў цара над Ізраілем, па слове Гасподнім, праз Самуіла.
I Ch Bela 11:4  І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Ерусаліма, гэта значыць, да Евуса. А там былі Евусэі, жыхары той зямлі.
I Ch Bela 11:5  І сказалі жыхары Евуса Давіду: ня ўвойдзеш сюды. Але Давід узяў крэпасьць Сіён: гэта — горад Давідаў.
I Ch Bela 11:6  І сказаў Давід: хто першы за ўсіх паб'е Евусэяў, той будзе галавою і ваенным начальнікам. І ўзышоў самы першы Ёаў, сын Саруі, і зрабіўся ўзначальцам.
I Ch Bela 11:7  Давід жыў у той крэпасьці, таму і называлі яе горадам Давідавым.
I Ch Bela 11:8  І ён забудаваў горад навакол, ад Міло, усю ваколіцу, а Ёаў аднавіў астатні горад.
I Ch Bela 11:9  І меў посьпех Давід, і ўзвышаўся больш і больш, і Гасподзь Саваоф быў зь ім.
I Ch Bela 11:10  Вось галоўныя з моцных у Давіда, якія многа спасаблялі яму ў царстве ягоным, разам з усім Ізраілем, каб паставіць яго царом, па слове Гасподнім, над Ізраілем,
I Ch Bela 11:11  і вось лік адважных мацакоў , якія былі ў Давіда: Есваал, сын Ахамані, галоўны з трыццаці: ён падняў дзіду сваю на трыста чалавек і пабіў іх за адзін раз.
I Ch Bela 11:12  Пасьля яго Элеазар, сын Дадо Ахах'яніна, адзін з трох мацакоў:
I Ch Bela 11:13  ён быў з Давідам у Фасдаміме, куды Філістымляне сабраліся на вайну. Там частка поля была засеяна ячменем, і народ пабег ад Філістымлянаў;
I Ch Bela 11:14  але яны сталі сярод поля, убераглі яго і пабілі Філістымлянаў. І дараваў Гасподзь выратаваньне вялікае!
I Ch Bela 11:15  Трое гэтых галоўных з трыццаці правадыроў падняліся на скалу да Давіда, у пячору Адалам, калі табар Філістымлянаў быў разьмешчаны ў даліне Рэфаімавай.
I Ch Bela 11:16  Давід тады быў ва ўмацаваным месцы, а ахоўнае войска Філістымлянаў было тады ў Віфляеме.
I Ch Bela 11:17  І моцна захацелася піць Давіду, і ён сказаў: хто напоіць мяне вадою з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы?
I Ch Bela 11:18  Тады гэтыя трое прабіліся праз табар Філістымскі і зачарпнулі вады з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы, і ўзялі, і прынесьлі Давіду. Але Давід не захацеў піць яе і выліў яе ў славу Госпада,
I Ch Bela 11:19  і сказаў: аслані мяне Гасподзь, каб я зрабіў гэта! Ці ж буду я піць кроў мужоў гэтых, якія клалі душы свае! Бо зь небясьпекай свайму жыцьцю яны прынесьлі ваду. І не захацеў піць яе. Вось што зрабілі гэтыя тры мацакі.
I Ch Bela 11:20  І Авэса, брат Ёава, быў галоўны з трох: ён забіў дзідай сваёй трыста чалавек, і быў у славе ў тых трох.
I Ch Bela 11:21  З трох ён быў самы знакаміты і быў начальнікам; але з тымі трыма не раўняўся.
I Ch Bela 11:22  Ванэя, сын Ёдая, мужа адважнага, вялікі па дзеях, з Каўцэіла: ён пабіў двух сыноў Арыіла Маавіцкага; ён жа сышоў і забіў ільва ў рове, у сьнежны час;
I Ch Bela 11:23  ён жа забіў Егіпцяніна, чалавека ростам у пяць локцяў: у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, як навой у ткачоў, а ён падышоў да яго з кіем і, вырваўшы дзіду з рукі Егіпцяніна, забіў яго ягонай жа дзідай:
I Ch Bela 11:24  вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдая, і ён быў у славе ў тых трох мацакоў;
I Ch Bela 11:25  ён быў больш знакаміты за тых трыццацёх, але з трыма не раўняўся, і Давід паставіў яго бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў.
I Ch Bela 11:26  А галоўныя з воінаў: Асаіл, брат Ёава: Элханан, сын Дадо, зь Віфляема;
I Ch Bela 11:27  Шама Гарадыцянін; Хэрэц Пэланіцянін;
I Ch Bela 11:28  Іра, сын Ікеша, Тэкаіцянін; Эвіезэр Анатацянін;
I Ch Bela 11:29  Сіўхай Хушацянін; Ілай Ахахіянін.
I Ch Bela 11:30  Магарай Нэтафатыцянін; Хэлэд, сын Вааны, Хэтафацянін;
I Ch Bela 11:31  Ітай; сын Рыбая, зь Гівы Веньямінавай: Ванэя Піратанянін:
I Ch Bela 11:32  Хурай з Нагалэ-Гааша; Авіел з Аравы;
I Ch Bela 11:33  Азмавэт Бахаруміянін; Эліяхба Шаалбанянін.
I Ch Bela 11:34  Сыны Гашэма Гізаніцяніна: Ёнатан, сын Шаге, Гарарыцянін;
I Ch Bela 11:35  Ахіям, сын Сахара, Гарарыцянін; Эліфал, сын Уры;
I Ch Bela 11:36  Хэфэр з Махэры; Ахія Пэланіцянін;
I Ch Bela 11:37  Хэцрой Кармэліцянін; Наарай, сын Эзбая;
I Ch Bela 11:38  Ёіл, брат Натана; Міўхар, сын Гагрыя;
I Ch Bela 11:39  Цэлэк Аманіцянін; Нахарай Бэрацянін, збраяносец Ёава, сына Саруі;
I Ch Bela 11:40  Іра Ітрыянін; Гарэб Ітрыянін;
I Ch Bela 11:41  Урыя Хэтэянін; Завад, сын Ахлая;
I Ch Bela 11:42  Адына, сын Шызы, Рувімлянін, узначалец Рувімлянаў, і ў яго,было трыццаць;
I Ch Bela 11:43  Ханан, сын Маахі; Ёсафат Мітніянін;
I Ch Bela 11:44  Узія Аштэрацянін; Шама і Еэл, сыны Хатама Араэраніна;
I Ch Bela 11:45  Ед'яэл, сын Шымрыя, і Ёха, брат ягоны, Тыціянін;
I Ch Bela 11:46  Эліел з Махавіма, і Ерывай і Ёшавія, сыны Элнаама, і Ітма, Маавіцянін;
I Ch Bela 11:47  Эліел, Авэд і Ясіел з Мэцаваі.