Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 2
I Ch Bela 2:1  Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,
I Ch Bela 2:2  Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.
I Ch Bela 2:3  Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, — трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.
I Ch Bela 2:4  І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.
I Ch Bela 2:5  Сыны Фарэса: Эсром і Хамул.
I Ch Bela 2:6  Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.
I Ch Bela 2:7  Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.
I Ch Bela 2:9  Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.
I Ch Bela 2:10  А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;
I Ch Bela 2:11  Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;
I Ch Bela 2:12  Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Ясэя;
I Ch Bela 2:13  Ясэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Саму,
I Ch Bela 2:14  чацьвёртага — Натанаіла, пятага — Радая,
I Ch Bela 2:15  шостага — Ацэма, сёмага — Давіда.
I Ch Bela 2:16  Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.
I Ch Bela 2:17  Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы — Етэр, Ізмаільцянін.
I Ch Bela 2:18  Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
I Ch Bela 2:19  І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.
I Ch Bela 2:20  Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.
I Ch Bela 2:21  Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
I Ch Bela 2:22  Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.
I Ch Bela 2:23  Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра, Кенат і залежныя ад яго гарады,— шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.
I Ch Bela 2:24  Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.
I Ch Bela 2:25  Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.
I Ch Bela 2:26  Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.
I Ch Bela 2:27  Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.
I Ch Bela 2:28  Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.
I Ch Bela 2:29  Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.
I Ch Bela 2:30  Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.
I Ch Bela 2:31  Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.
I Ch Bela 2:32  Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр і Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.
I Ch Bela 2:33  Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.
I Ch Bela 2:34  У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;
I Ch Bela 2:35  І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху, рабу свайму, за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.
I Ch Bela 2:36  Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;
I Ch Bela 2:37  Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;
I Ch Bela 2:38  Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;
I Ch Bela 2:39  Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Елеасу;
I Ch Bela 2:40  Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;
I Ch Bela 2:41  Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.
I Ch Bela 2:42  Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны,— ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.
I Ch Bela 2:43  Сыны Хэўрона: Карэй і Тапуах, і Рэкем і Шэма.
I Ch Bela 2:44  Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.
I Ch Bela 2:45  Сын Шамая Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура.
I Ch Bela 2:46  І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.
I Ch Bela 2:47  Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешан, Пэлет, Эфа і Шааф.
I Ch Bela 2:48  Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;
I Ch Bela 2:49  яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева — Ахса.
I Ch Bela 2:50  Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;
I Ch Bela 2:51  Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.
I Ch Bela 2:52  У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.
I Ch Bela 2:53  Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царане і Эштааляне.
I Ch Bela 2:54  Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян — Царане,
I Ch Bela 2:55  і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта Кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.