Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 25
I Ch Bela 25:1  І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;
I Ch Bela 25:2  з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла, сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.
I Ch Bela 25:3  Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.
I Ch Bela 25:4  Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.
I Ch Bela 25:5  Усе гэтыя сыны Эмана, празарліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
I Ch Bela 25:6  Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асафа, Ідытуна і Эмана.
I Ch Bela 25:7  І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага , дзвесьце восемдзесят восем.
I Ch Bela 25:8  І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.
I Ch Bela 25:9  І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;
I Ch Bela 25:10  трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;
I Ch Bela 25:11  чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:12  пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:13  шостае Букію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:14  сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:15  восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:16  дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:17  дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:18  адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:19  дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:20  трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:21  чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:22  пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:23  шаснаццатае Ханані з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:24  сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:25  васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:26  дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:27  дваццатае Эліяту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:28  дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:29  дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:30  дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
I Ch Bela 25:31  дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць.