I KINGS
Chapter 10
I Ki | Bela | 10:1 | Царыца Саўская, дачуўшыся пра славу Саламона ў імя Госпада, прыйшла выпрабаваць яго загадкамі. | |
I Ki | Bela | 10:2 | І прыйшла яна ў Ерусалім зь вельмі вялікім багацьцем: вярблюды наўючаны былі пахошчамі і вялікім мноствам золата і каштоўнымі камянямі; і прыйшла да Саламона і гутарыла зь ім пра ўсё, што было ў яе на сэрцы. | |
I Ki | Bela | 10:3 | І растлумачыў ёй Саламон ўсе словы яе, і ня было нічога не вядомага цару, чаго б ён не растлумачыў ёй. | |
I Ki | Bela | 10:5 | і ежу за сталом у яго, і жытло рабоў ягоных, і статнасьць слуг ягоных, і вопратку іхнюю, і чашнікаў ягоных, і цэласпаленьні ягоныя, якія ён прыносіў у храме Гасподнім. І не магла яна болей стрымацца | |
I Ki | Bela | 10:6 | і сказала цару: слушна тое, што я чула ў зямлі сваёй пра дзеі твае і пра мудрасьць тваю; | |
I Ki | Bela | 10:7 | але я ня верыла словам, пакуль ня прыйшла, і ня ўбачылі вочы мае: і вось, мне і палавіны ня сказана; мудрасьці і багацьця ў цябе болей, чым як я чула. | |
I Ki | Bela | 10:8 | Шчасныя людзі твае і шчасныя гэтыя слугі твае, якія заўсёды стаяць перад табою і чуюць мудрасьць тваю! | |
I Ki | Bela | 10:9 | Хай будзе дабраславёны Гасподзь Бог твой, які дабраволіў пасадзіць цябе на трон Ізраілеў! Гасподзь, у вечнай любові Сваёй да Ізраіля, паставіў цябе царом — чыніць суд і праўду. | |
I Ki | Bela | 10:10 | І падарыла яна цару сто дваццаць талантаў золата і вялікае мноства пахошчаў і каштоўныя камяні: ніколі яшчэ ня прыходзіла такога мноства пахошчаў, якое падарыла царыца Саўская цару Саламону. | |
I Ki | Bela | 10:11 | І карабель Хірамаў, які прывозіў золата з Афіра, прывёз з Афіра вялікае мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў. | |
I Ki | Bela | 10:12 | І зрабіў цар з гэтага чырвонага дрэва парэнчы для храма Гасподняга і для дома царскага, і гусьлі і псалтыры сьпевакам. Ніколі ня прыходзіла столькі чырвонага дрэва і ня відаць было да гэтага дня. | |
I Ki | Bela | 10:13 | І цар Саламон даў царыцы Саўскай усё, чаго яна жадала і чаго прасіла, звыш таго, што падарыў ёй цар Саламон сваімі рукамі. І выправілася яна назад у сваю зямлю, яна і ўсе слугі яе. | |
I Ki | Bela | 10:14 | У золаце, якое прыходзіла Саламону кожны год, вагі было шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць талантаў залатых, | |
I Ki | Bela | 10:15 | звыш таго, што атрымлівалі ад разносчыкаў тавару і ад гандлю купцоў, і ад усіх цароў Аравійскіх і ад абласных начальнікаў. | |
I Ki | Bela | 10:16 | І зрабіў цар Саламон дзьвесьце вялікіх шчытоў з каванага золата, па шэсьцьсот сікляў пайшло на кожны шчыт; | |
I Ki | Bela | 10:17 | і трыста меншых шчытоў з каванага золата, па тры міны золата пайшло на кожны шчыт; і паставіў іх цар у доме зь ліванскага дрэва. | |
I Ki | Bela | 10:19 | да трона было шэсьць прыступак; верх за тронам быў круглы, і былі абапал каля месца сядзеньня поручы, і два львы стаялі каля поручаў; | |
I Ki | Bela | 10:20 | і яшчэ дванаццаць ільвоў стаялі там на шасьці прыступках абапал. Падобнага на гэта ня бывала ні ў адным царстве. | |
I Ki | Bela | 10:21 | І ўвесь посуд для піцьця ў цара Саламона быў залаты,і ўвесь посуд у доме зь ліванскага дрэва быў з чыстага золата; з срэбра нічога ня было, бо срэбра ў дні Саламонавыя лічылася ні за што; | |
I Ki | Bela | 10:22 | бо ў цара быў на моры Тарсіскі карабель з караблём Хірамавым; адзін раз у тры гады прыходзіў Тарсіскі карабель, прывозіў золата і срэбра, і слановую косьць, і малпаў, і паваў. | |
I Ki | Bela | 10:24 | І ўсе цары на зямлі намагаліся ўбачыць Саламона, каб паслухаць мудрасьці ягонай, якую ўклаў Бог у сэрца ягонае. | |
I Ki | Bela | 10:25 | І яны падносілі яму, кожны ад сябе, у дарунак: посуд срэбны і залаты, і вопратку і зброю і пахошчы, коней і мулаў кожны год. | |
I Ki | Bela | 10:26 | І набраў Саламон калясьніц і вершнікаў; у яго было тысяча чатырыста калясьніц і дванаццаць тысяч вершнікаў; і размясьціў ён іх па калясьнічных гарадах і пры цары ў Ерусаліме. | |
I Ki | Bela | 10:27 | І зрабіў цар срэбра ў Ерусаліме роўнавартасным з простымі камянямі, а кедры, паводле іх мноства, зрабіў роўнавартаснымі зь сікаморамі, якія растуць на нізкіх месцах. | |
I Ki | Bela | 10:28 | А коней цару Саламону прыводзілі з Егіпта і з Кувы; царскія купцы куплялі іх з Кувы за грошы. | |