II CHRONICLES
Chapter 19
II C | Bela | 19:2 | І выступіў насустрач яму Іуй, сын Ананіі, празорлівец, і сказаў цару Ёсафату:ці сьлед было табе дапамагаць бязбожніку і любіць ненавісьнікаў Госпада? За гэта на цябе гнеў ад аблічча Гасподняга. | |
II C | Bela | 19:3 | Зрэшты, і добрае знойдзена ў табе, бо ты зьнішчыў куміраў у зямліЮдэйскай і схіліў сэрца тваё да таго, каб ісьціць Бога. | |
II C | Bela | 19:4 | І жыў Ёсафат у Ерусаліме. І зноў пачаў ён абыходзіць народ свой ад Вірсавіі да гары Яфрэмавай, і навяртаў іх да Госпада, Бога бацькоў іхніх. | |
II C | Bela | 19:6 | і сказаў судзьдзям: глядзеце, што вы робіце, вы чыніце ня суд чалавечы, а суд Госпада; і Ён з вамі ў справе суду. | |
II C | Bela | 19:7 | Дык вось, хай будзе страх Гасподні на вас: дзейце абачліва, бо няма ў Госпада Бога нашага няпраўды, ні ўвагі на асобы, ні хабарніцтва. | |
II C | Bela | 19:8 | І ў Ерусаліме прыставіў Ёсафат зь лявітаў і сьвятароў і ўзначальцаў пакаленьняў у Ізраіля да суду Гасподняга і да цяжбінаў. І вярнуліся ў Ерусалім. | |
II C | Bela | 19:9 | І даў ім загад, кажучы: так дзейце ў страху Гасподнім, зь вернасьцю і з чыстым сэрцам: | |
II C | Bela | 19:10 | ва ўсякай справе спрэчнай, якая паступіць да вас ад братоў вашых, што жывуць у гарадах сваіх, ці пра праліваньне крыві, ці пра закон, запаведзі, пастановы і абрады, настаўляйце іх, каб яны не правініліся перад Госпадам і ня было б гневу Ягонага на вас і на братоў вашых; так дзейнічайце,— і вы не зграшыце. | |