Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CHRONICLES
Prev Up Next
Chapter 27
II C Bela 27:1  Дваццаць пяць гадоў было Ёатаму, калі зацараваў, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Еруша, дачка Садока.
II C Bela 27:2  І рабіў ён спадобнае ў вачах Гасподніх гэтак сама, як рабіў Азія, бацька ягоны, толькі ён не ўваходзіў у храм Гасподні, і народ усё яшчэ грашыў далей.
II C Bela 27:3  Ён пабудаваў верхнюю браму дома Гасподняга, і многае пабудаваў на сьцяне Афэла;
II C Bela 27:4  і гарады пабудаваў на гары Юдэйскай, і ў лясах пабудаваў палацы і вежы.
II C Bela 27:5  Ён ваяваў з царом Аманіцянаў і адолеў іх, і далі яму Аманіцяне ў той год сто талантаў срэбра і дзесяць тысяч кораў пшаніцы і ячменю дзесяць тысяч. Гэта давалі яму Аманіцяне і на другі год, і на трэці.
II C Bela 27:6  Такі моцны быў Ёатам таму, што клаў шляхі свае перад абліччам Госпада Бога свайго.
II C Bela 27:7  Астатнія дзеі Ёатама і ўсе войны яго і паводзіны яго апісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх і Юдэйскіх:
II C Bela 27:8  дваццаць пяць гадоў было яму, калі зацараваў, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме.
II C Bela 27:9  І спачыў Ёатам з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым. І зацараваў Ахаз, сын ягоны, замест яго.