Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
II C Bela 4:1  І зрабіў медны ахвярнік; дваццаць локцяў даўжыня яго і дваццаць локцяў шырыня яго і дзесяць локцяў вышыня яго.
II C Bela 4:2  І зрабіў мора літое,— ад краю яго да краю яго дзесяць локцяў,— усё круглае, вышынёю ў пяць локцяў; і шнурок у трыццаць локцяў абдымаў яго вакол;
II C Bela 4:3  і літыя падабенствы валоў стаялі пад ім вакол з усіх бакоў; на дзесяць локцяў акружалі мора вакол два рады валоў, вылітых адным ліцьцём зь ім.
II C Bela 4:4  Стаяла яно на дванаццаці валах: тры глядзелі на поўнач і тры глядзелі на захад, і тры глядзелі на поўдзень і тры глядзелі на ўсход,— і мора на іх зьверху; а зады іхнія былі павернуты ўсярэдзіну пад яго.
II C Bela 4:5  Таўшчынёю яно было ў далонь; і краі яго, зробленыя як берагі чары, былі падобныя на расьцьвілую лілею. Яно ўбірала да трох тысяч батаў.
II C Bela 4:6  І зрабіў дзесяць умывальніц, і паставіў пяць з правага боку і пяць зь левага, каб абмываць у іх,— што рыхтавалі да цэласпаленьня, абмывалі ў іх; а мора — сьвятарам, каб яны абмываліся ў ім.
II C Bela 4:7  І зрабіў дзесяць залатых сьвяцільняў, як ім быць належала, і паставіў у храме пяць з правага боку і пяць зь левага.
II C Bela 4:8  І зрабіў дзесяць сталоў і паставіў у храме, пяць з правага боку і пяць зь левага, і зрабіў сто залатых чараў.
II C Bela 4:9  І зрабіў сьвятарскі двор і вялікі двор і дзьверы ў двор, і вяроўкі іх абклаў медзьдзю.
II C Bela 4:10  Мора паставіў з правага боку, на паўднёвы ўсход.
II C Bela 4:11  І зрабіў Хірам балеі і лапаткі і чары. І скончыў Хірам працу, якую рабіў цару Саламону ў доме Божым:
II C Bela 4:12  два слупы і дзьве апаяскі вянкоў наверсе слупоў, і дзьве сеткі для пакрыцьця двух апаясак вянкоў, якія наверсе слупоў.
II C Bela 4:13  І чатырыста гранатавых яблыкаў на дзьвюх сетках, два рады гранатавых яблыкаў для кожнай сеткі, для пакрыцьця двух апаясак вянкоў, якія на слупах.
II C Bela 4:14  І падставы зрабіў ён і ўмывальніцы зрабіў на падставах;
II C Bela 4:15  адно мора, і дванаццаць валоў пад ім,
II C Bela 4:16  і балеі, і лапаткі, і відэльцы, і ўвесь прыбор іх зрабіў Хірам-Авій цару Саламону для дома Гасподняга з паліраванай медзі.
II C Bela 4:17  У навакольлі Ярдана выліваў іх цар, у гліністай зямлі, паміж Сакхотам і Цэрэдаю.
II C Bela 4:18  І зрабіў Саламон усе рэчы гэтыя ў вялікім мностве, так што ня ведалі вагі медзі.
II C Bela 4:19  Таксама зрабіў Саламон усе рэчы для дома Божага і залаты ахвярнік, і сталы, на якіх хлябы пакладныя,
II C Bela 4:20  і сьвяцільні і лампады іх, каб запальваць іх па статуце перад давірам, з чыстага золата;
II C Bela 4:21  і кветкі, і лампады, і абцугі з золата, з самага чыстага золата,
II C Bela 4:22  і нажы, і крапільніцы і чары, і латкі з золата самага чыстага; і дзьверы храма,— дзьверы яго ўнутраныя ў Сьвятое Сьвятых, і дзьверы храма ў сьвятыню, — з золата.