II CHRONICLES
Chapter 24
II C | Bela | 24:1 | Сем гадоў было Ёасу, калі зацараваў, і сорак гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці яго Цыўя зь Вірсавіі. | |
II C | Bela | 24:5 | і сабраў ён сьвятароў і лявітаў і сказаў ім: ідзеце па гарадах Юдэі і зьбірайце з усіх Ізраільцянаў срэбра на падтрыманьне дома Бога вашага год у год, і пасьпяшайцеся ў гэтай справе. Але не пасьпяшаліся лявіты. | |
II C | Bela | 24:6 | І паклікаў цар Ёдая, узначальца іхняга , і сказаў яму: чаму ты не патрабуеш ад лявітаў, каб яны дастаўлялі зь Юдэі і Ерусаліма даніну, устаноўленую Майсеем, рабом Гасподнім, і сходам Ізраільцянаў для скініі сходу? | |
II C | Bela | 24:7 | Бо бязбожная Гатолія і сыны яе спустошылі дом Божы і ўсё прысьвечанае для дома Божага заўжылі для Ваалаў. | |
II C | Bela | 24:8 | І загадаў цар і зрабілі адну скрынку, і паставілі яе каля ўваходу ў дом Гасподні звонку. | |
II C | Bela | 24:9 | І абвясьцілі па Юдэі і Ерусаліме, каб прыносілі Госпаду даніну, накладзеную Майсеем, рабом Божым, і на Ізраільцянаў у пустыні. | |
II C | Bela | 24:10 | І ўзрадаваліся ўсе начальнікі і ўвесь народ, і прыносілі і клалі ў скрынку, пакуль яна не напоўнілася. | |
II C | Bela | 24:11 | У той час, калі прыносілі скрынку царскім чыноўнікам праз лявітаў, і калі яны бачылі, што срэбра многа, прыходзіў пісар цара і даверанік першасьвятара, і высыпалі са скрынкі, і адносілі яе і ставілі яе на сваё месца. Так рабілі яны дзень у дзень, і сабралі многа срэбра. | |
II C | Bela | 24:12 | і аддавалі яго цар і Ёдай тым, што вялі працу ў доме Гасподнім, і тыя наймалі каменячосаў і цесляў для паднаўленьня дома Гасподнага, таксама кавалёў і меднікаў для ўмацаваньня дома Гасподнага. | |
II C | Bela | 24:13 | І працавалі майстры работ, і зьдзейсьнілася папраўленьне рукамі іхнімі, і прывялі дом Божы да патрэбнага ладу, і ўмацавалі яго. | |
II C | Bela | 24:14 | І закончыўшы, яны прадставілі цару і Ёдаю рэшту срэбра. І зрабілі зь яго посуд для дома Гасподняга, посуд службовы і чары на цэласпаленьне і іншы посуд залаты і срэбраны. І прыносілі цэласпаленьні ў доме Гасподнім пастаянна ва ўсе дні Ёдая. | |
II C | Bela | 24:15 | І састарыўся Ёдай і насыціўшыся днямі жыцьця , памёр: сто трыццаць гадоў было яму, калі ён памёр. | |
II C | Bela | 24:16 | І пахавалі яго ў горадзе Давідавым з царамі, бо ён рабіў добрае ў Ізраілі і дзеля Бога і дзеля дома Яго. | |
II C | Bela | 24:17 | Але пасля сьмерці Ёдая прыйшлі князі Юдэйскія і пакланіліся цару, тады цар пачаў слухацца іх, | |
II C | Bela | 24:18 | І пакінулі дом Госпада Бога бацькоў сваіх і пачалі служыць дрэвам прысьвечаным і ідалам,— і быў гнеў Гасподні на Юду і Ерусалім за гэтую віну іхнюю. | |
II C | Bela | 24:19 | І Ён пасылаў да іх прарокаў дзеля навароту іх да Госпада, і яны ўмаўлялі іх, але тыя ня слухаліся. | |
II C | Bela | 24:20 | І Дух Божы ахінуў Захара, сына Ёдая сьвятара, і ён стаў на ўзвышэньні перад народам і сказаў ім: так кажа Гасподзь: навошта вы пераступаеце загады Гасподнія? Ня будзе посьпеху вам, і як вы пакінулі Госпада, так і Ён пакіне вас. | |
II C | Bela | 24:21 | І змовіліся супроць яго, і пабілі яго камянямі, па загадзе цара Ёаса , на двары дома Гасподняга. | |
II C | Bela | 24:22 | І ня ўспомніў цар Ёас дабрадзейства, якое зрабіў яму Ёдай, бацька ягоны, і забіў сына яго. І ён паміраючы казаў: хай бачыць Гасподзь і хай спагоніць! | |
II C | Bela | 24:23 | І праз год выступіла супроць яго войска Сірыйскае і ўвайшлі ў Юдэю і ў Ерусалім, і зьнішчылі з народу ўсіх князёў народа, і ўсю здабычу ў іх адаслалі цару ў Дамаск. | |
II C | Bela | 24:24 | Хоць і ў невялікай колькасьці людзей прыходзіла войска Сірыйскае, але Гасподзь перадаў у руку іх вельмі шматлікую сілу за тое, што пакінулі Госпада, Бога бацькоў сваіх. І над Ёасам учынілі яны суд, | |
II C | Bela | 24:25 | і калі яны пайшлі ад яго, пакінуўшы яго ў цяжкай хваробе, дык склалі супроць яго змову рабы ягоныя, за кроў сына Ёдая сьвятара, і забілі яго на пасьцелі ягонай, і ён памёр. І пахавалі яго ў горадзе Давідавым, але не пахавалі яго ў царскіх магільніцах. | |
II C | Bela | 24:26 | А змоўшчыкі супроць яго былі: Завад, сын Шымэаты Аманіцянкі, і Егазавад, сын Шымрыты Маавіцянкі. | |