II CHRONICLES
Chapter 10
II C | Bela | 10:1 | І пайшоў Раваам у Сіхем, бо ў Сіхем сышліся ўсе Ізраільцяне, каб паставіць яго царом. | |
II C | Bela | 10:2 | Калі дачуўся пра гэта Ераваам, сын Наватаў,— ён быў у Егіпце, куды ўцёк ад цара Саламона,— дык вярнуўся Ераваам зь Егіпта. | |
II C | Bela | 10:4 | бацька твой наклаў на нас цяжкае ярмо; але ты паслабі жорсткую працу бацькі твайго і цяжкае ярмо, якое ён наклаў на нас, і мы будзем служыць табе. | |
II C | Bela | 10:6 | І раіўся цар Раваам са старэйшынамі, якія стаялі перад тварам Саламона, бацькі ягонага, пры жыцьці ягоным, і казаў: як вы параіце адказваць народу гэтаму? | |
II C | Bela | 10:7 | Яны сказалі яму: калі ты будзеш добры да народа гэтага і дагодзіш ім і будзеш гаварыць зь імі ласкава, дык яны будуць табе рабамі на ўсе дні. | |
II C | Bela | 10:8 | Але ён адкінуў параду старэйшын, якую яны давалі яму, і пачаў раіцца зь людзьмі маладымі, якія вырасьлі разам зь ім, якія стаялі перад тварам ягоным; | |
II C | Bela | 10:9 | і сказаў ім: што вы параіце мне адказваць народу гэтаму, які казаў мне так: паслабі ярмо, якое наклаў на нас бацька твой? | |
II C | Bela | 10:10 | І казалі яму маладыя людзі, якія вырасьлі разам зь ім, і сказалі: так скажы нгароду, які казаў табе: бацька твой наклаў на нас цяжкае ярмо, а ты паслабі нам,— так скажы ім: мезенец мой таўсьцейшы за сьцёгны бацькі майго. | |
II C | Bela | 10:11 | Бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я павялічу ярмо ваша, бацька мой караў вас бізунамі, а я буду скарпіёнамі. | |
II C | Bela | 10:12 | І прыйшоў Ераваам і ўвесь народ да Раваама на трэці дзень, як загадаў цар, сказаўшы: прыйдзеце да мяне зноў праз тры дні. | |
II C | Bela | 10:13 | Тады цар адказваў ім сурова, бо пакінуў цар Раваам параду старэйшын, і казаў ім па парадзе маладых людзей так: | |
II C | Bela | 10:14 | бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я павялічу яго; бацька мой караў вас бізунамі, а я буду скарпіёнамі. | |
II C | Bela | 10:15 | І не паслухаўся цар народу, бо так уладжана было ад Бога, каб спраўдзіць Госпаду слова Сваё, якое прамовіў ён праз Ахію Сіламляніна Еравааму, сыну Наватаваму. | |
II C | Bela | 10:16 | Калі ўвесь Ізраіль убачыў, што ня слухае яго цар, дык адказваў народ цару, кажучы: якая нам доля ў Давідзе? няма нам долі ў сыне Есэевым; па намётах сваіх, Ізраіль! цяпер ведай свой дом, Давідзе. І разышліся ўсе Ізраільцяне па намётах сваіх. | |
II C | Bela | 10:18 | І паслаў цар Раваам Аданірама, начальніка над зборам даніны, і закідалі яго сыны Ізраілевыя камянямі, і ён памёр. А цар Раваам пасьпяшаўся сесьці на калясьніцу, каб уцячы ў Ерусалім. | |