II CHRONICLES
Chapter 25
II C | Bela | 25:1 | У дваццаць пяць гадоў зацараваў Амасія і валадарыў у Ерусаліме дваццаць дзевяць гадоў; імя маці ягонай Егаадань зь Ерусаліма. | |
II C | Bela | 25:3 | Калі ўцьвердзілася за ім царства, тады ён аддаў сьмерці рабоў сваіх, якія забілі цара, бацьку ягонага. | |
II C | Bela | 25:4 | Але дзяцей іхніх не забіў, бо напісана ў законе, у кнізе Майсеевай, дзе запавядаў Гасподзь, кажучы: не павінны быць забіваныя бацькі за дзяцей, і дзеці не павінны быць забіваныя за бацькоў, а кожны за сваё злачынства павінен памерці. | |
II C | Bela | 25:5 | І сабраў Амасія Юдэяў і паставіў іх па пакаленьнях пад уладу тысчнікаў і сотнікаў, усіх Юдэяў і Веньямініцянаў, і пералічыў іх ад дваццаці гадоў і вышэй, і аказалася іх трыста тысяч чалавек адборных, якія ходзяць на вайну і трымаюць дзіду і шчыт. | |
II C | Bela | 25:7 | Але чалавек Божы прыйшоў да яго і сказаў: цару! хай ня ідзе з табою войска Ізраільскае, бо няма Госпада зь Ізраільцянамі, з усімі сынамі Яфрэма. | |
II C | Bela | 25:8 | А ідзі ты адзін , рабі дзею, мужна спасобнічай на вайне. Інакш паваліць цябе Бог перад тварам ворага, бо ёсць сіла ў Бога падтрымаць і паваліць. | |
II C | Bela | 25:9 | І сказаў Амасія чалавеку Божаму: што ж рабіць са ста талантамі, якія я аддаў войску Ізраільскаму? І сказаў чалавек Божы: Гасподзь можа даць табе больш за гэта. | |
II C | Bela | 25:10 | І аддзяліў іх Амасія,— войска, якое прыйшло да яго зьзямлі Яфрэмавай,— каб яны ішлі на сваё месца. І запаліўся моцна іхні гнеў на Юдэю, і яны пайшлі назад у сваё месца, у запале гневу. | |
II C | Bela | 25:11 | А Амасія адважыўся і павёў народ свой, і пайшоў у даліну Саляную і пабіў сыноў Сэіра дзесяць тысяч; | |
II C | Bela | 25:12 | і дзесяць тысяч жывых узялі сыны Юдавыя ў палон, і прывялі іх на вяршыню скалы, і скінулі іх зь вяршыні скалы, і ўсе яны разьбіліся цалкам. | |
II C | Bela | 25:13 | А войска, якое Амасія адаслаў назад, каб яно не хадзіла зь ім на вайну, рассыпалася па гарадах Юдэі ад Самарыі да Вэтарона і перабіла ў іх тры тысячы, і нарабавала шмат здабычы. | |
II C | Bela | 25:14 | Амасія, прыйшоўшы пасьля паражэньня Ідумэянаў, прынёс багоў сыноў Сэіра і пакінуў іх у сябе багамі, і перад імі кланяўся і ім кадзіў. | |
II C | Bela | 25:15 | І загарэўся гнеў Госпада на Амасію, і паслаў Ён да яго прарока, і той сказаў яму: навошта ты прыходзіш да багоў народу гэтага, якія ня выбавілі народу свайго ад рукі тваёй? | |
II C | Bela | 25:16 | Калі ён гаварыў яму, цар адказваў: хіба дарадцам царскім паставілі цябе? перастань, каб не забілі цябе. І перастаў прарок, сказаўшы: ведаю, што рашыў Бог загубіць цябе, таму што ты зрабіў гэта і ня слухаеш рады маёй. | |
II C | Bela | 25:17 | І параіўся Амасія, цар Юдэйскі, і паслаў да Ёаса, сына Ёахаза, сына Іуевага, цара Ізраільскага, сказаць: выходзь, пабачымся асабіста. | |
II C | Bela | 25:18 | І паслаў Ёас, цар Ізраільскі, да Амасіі, цара Юдэйскага, сказаць: церне, якое на Ліване, паслаў да кедра, які таксама на Ліване, сказаць: аддай дачку сваю за жонку сыну майму. Але прайшлі зьвяры дзікія, якія на Ліване, і затапталі гэтае церне. | |
II C | Bela | 25:19 | Ты кажаш: вось я пабіў Ідумэянаў,— і ўзьнеслася сэрца тваё да славы. Сядзі лепей у сябе дома. Навошта табе намышляць небясьпечную дзею? Упадзеш ты і Юдэя з табою. | |
II C | Bela | 25:20 | Але не паслухаўся Амасія, бо ад Бога было гэта, каб перадаць іх у руку Ёаса за тое, што пачалі прыходзіць да багоў Ідумэйскіх. | |
II C | Bela | 25:21 | І выступіў Ёас, цар Ізраільскі, і ўбачыліся асабіста, ён і Амасія, цар Юдэйскі, у Бэтсамісе Юдэйскім. | |
II C | Bela | 25:23 | І Амасію, цара Юдэйскага, сына Ёаса, сына Ёахазавага, захапіў Ёас, цар Ізраільскі, у Бэтсамісе і прывёў яго ў Ерусалім, і разбурыў сьцяну Ерусалімскую ад брамы Яфрэмавай да брамы вугольнай, на чатырыста локцяў; | |
II C | Bela | 25:24 | і ўзяў усё золата і срэбра, і ўвесь посуд, які быў у доме Божым у Авэд-Эдома, і скарбы дома царскага, і закладнікаў, і вярнуўся ў Самарыю. | |
II C | Bela | 25:25 | І жыў Амасія, сын Ёсаваў, цар Юдэйскі, пасля сьмерці Ёаса, сына Ёахазавага, цара Ізраільскага, пятнаццаць гадоў. | |
II C | Bela | 25:26 | Астатнія дзеі Амасіі, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Юдэйскіх і Ізраільскіх. | |
II C | Bela | 25:27 | І пасля таго часу, як Амасія адступіў ад Госпада, склалі супроць яго змову ў Ерусаліме, і ён уцёк у Лахіс. І паслалі за ім у Лахіс, і забілі яго там. | |