Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 5
II C Bela 5:1  І закончылася ўся праца, якую вёў Саламон для дома Гасподняга. І прынёс Саламон пасьвечанае Давідам, бацькам ягоным, і срэбра і золата і ўсе рэчы аддаў у скарбніцы дома Божага.
II C Bela 5:2  Тады сабраў Саламон старэйшынаў Ізраілевых і ўсіх узначальцаў плямёнаў, начальнікаў пакаленьняў сыноў Ізраілевых, у Ерусалім, дзеля перанясеньня каўчэга запавета Гасподняга з горада Давіда, гэта значыцца, зь Сіёна.
II C Bela 5:3  І сабраліся да цара ўсе Ізраільцяне на сьвята, на сёмым месяцы.
II C Bela 5:4  І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраілевыя. Лявіты ўзялі каўчэг
II C Bela 5:5  і панесьлі каўчэг і скінію сходу і ўсе рэчы сьвяшчэнныя, якія ў скініі,— панесьлі іх сьвятары і лявіты.
II C Bela 5:6  А цар Саламон і ўсё супольства Ізраілевае, якое сабралася да яго перад каўчэгам, прыносілі ахвяры з авечак і валоў, якіх немагчыма палічыць і вызначыць з прычыны мноства.
II C Bela 5:7  І прынесьлі сьвятары каўчэг запавета Гасподняга на месца яго, у давір храма — у Сьвятое Сьвятых пад крылы херувімаў.
II C Bela 5:8  І херувімы распасьціралі крылы над месцам каўчэга, і пакрывалі херувімы каўчэг і жэрдзі яго зьверху.
II C Bela 5:9  І высунуліся жэрдзі, так што галоўкі жэрдак каўчэга відны былі перад давірам, але ня выходзілі вонкі, і яны там да гэтага дня.
II C Bela 5:10  Ня было ў каўчэзе нічога, апрача двух скрыжаляў, якія паклаў Майсей на Харыве. Калі Гасподзь заключыў запавет з сынамі Ізраілевымі, пасьля выхаду іх зь Егіпта.
II C Bela 5:11  Калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, бо ўсе сьвятары, якія былі там, асьвяціліся без адрозьненьня аддзелаў;
II C Bela 5:12  і лявіты сьпевакі,— усе яны, Асаф, Эман, Ідытун і сыны іхнія і браты іхнія,— апранутыя ў вісон, з кімваламі і псалтырамі і цытрамі стаялі на ўсходнім баку ахвярніка, і зь імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі трубамі,
II C Bela 5:13  і былі як адзін трубачы і сьпевакі, якія ў адзін голас хвалілі і славасловілі Госпада,— і калі загрымеў гук трубаў і кімвалаў і музычных інструментаў, і хвалілі Госпада, бо Ён добры, бо вечная міласьць Яго; тады дом, дом Гасподні, напоўніла воблака,
II C Bela 5:14  і не маглі сьвятары стаяць на служэньні з прычыны воблака, бо слава Гасподняя напоўніла дом Божы.