II CHRONICLES
Chapter 6
II C | Bela | 6:3 | І павярнуўся цар тварам сваім і дабраславіў увесь сход Ізраільцянаў,— увесь сход Ізраільцянаў стаяў, | |
II C | Bela | 6:4 | і сказаў: дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, Які што сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, выканаў сёньня рукою Свёю! Ён казаў: | |
II C | Bela | 6:5 | "з таго дня, як Я вывеў народ Мой зь зямлі Егіпецкай, Я ня выбраў горада ні ў адным зь плямёнаў Ізраілевых для збудаваньня дома, у якім было б імя Маё, і ня выбраў чалавека, які быў бы кіраўніком народу Майго Ізраіля, | |
II C | Bela | 6:6 | а выбраў Ерусалім, каб там было імя Маё, і выбраў Давіда, каб ён быў над народам Маім Ізраілем." | |
II C | Bela | 6:8 | Але Гасподзь сказаў Давіду, бацьку майму: у цябе ёсьць на сэрцы пабудаваць храм імю Майму; добра, што гэта на сэрцы ў цябе. | |
II C | Bela | 6:9 | Аднак не ты пабудуеш храм, а сын твой, які пойдзе са сьцёгнаў тваіх,— ён пабудуе храм імю Майму. | |
II C | Bela | 6:10 | І стрымаў Гасподзь слова Сваё, якое сказаў: я ўступіў на месца Давіда, бацкі майго, і сеў на троне Ізраілевым, як сказаў Гасподзь, і пабудаваў дом імя Госпада Бога Ізраілевага. | |
II C | Bela | 6:12 | І стаў Саламон каля ахвярніка Гасподняга наперадзе ўсяго сходу Ізраільцянаў, і падняў рукі свае, | |
II C | Bela | 6:13 | бо Саламон зрабіў медны амвон даўжынёю ў пяць локцяў і шырынёю ў пяць локцяў, а вышынёю ў тры локці, і паставіў яго сярод двара; і стаў на ім і схіліў калені наперадзе ўсяго сходу Ізраільцянаў, і падняў рукі свае да неба,— | |
II C | Bela | 6:14 | і сказаў: Госпадзе Божа Ізраілеў! Няма Бога, падобнага на Цябе, ні на небе, ні на зямлі. Ты захоўваеш запавет і літасьць да рабоў Тваіх, якія ходзяць перад Табою ўсім сэрцам сваім: | |
II C | Bela | 6:15 | Ты выканаў рабу Твайму Давіду, бацьку майму, што Ты гаварыў яму; што вымавіў Ты вуснамі Тваімі, тое ў дзень гэты выканаў рукою Тваёю. | |
II C | Bela | 6:16 | І сёньня, Госпадзе Божа Ізраілеў! выканай рабу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты сказаў яму, кажучы: не перастанецца ў цябе муж , які сядзіць перад абліччам Маім на троне Ізраілевым, калі толькі сыны Твае будуць назіраць за шляхамі сваімі, ходзячы паводле закону Майго так, як ты хадзіў перад Мною. | |
II C | Bela | 6:17 | І цяпер, Госпадзе Божа Ізраілеў! хай будзе моцнае слова Тваё, якое Ты сказаў рабу Твайму Давіду. | |
II C | Bela | 6:18 | Сапраўды ці ж Богу жыць зь людзьмі на зямлі? Калі неба і нябёсы нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней храм гэты, які пабудаваў я. | |
II C | Bela | 6:19 | Але паглядзі на малітву раба Твайго і на прашэньне яго, Госпадзе Божа мой! пачуй заклік і малітву, якою раб Твой моліцца перад Табою. | |
II C | Bela | 6:20 | Хай будуць вочы Твае адкрытыя на храм гэты ўдзень і ўначы, на месца, дзе Ты абяцаў пакласьці імя Тваё, каб чуць малітву, якою раб Твой будзе маліцца на месцы гэтым. | |
II C | Bela | 6:21 | Пачуй маленьні раба Твайго і народу Твайго Ізраіля, якімі яны будуць маліцца на месцы гэтым; пачуй месца пабытаваньня Твайго, зь нябёсаў, пачуй і памілуй! | |
II C | Bela | 6:22 | Калі хто зграшыў супроць блізкага свайго, і запатрабуюць ад яго клятвы, каб ён запрысягнуўся, і будзе ўчыняцца прысяга перад ахвярнікам Тваім у храме гэтым, | |
II C | Bela | 6:23 | тады Ты пачуй зь неба і ўчыні суд над рабамі Тваімі, дай вінаватаму, паклаўшы ўчынак яго на галаву ягоную, і апраўдай невінаватага паводле праўды ягонай. | |
II C | Bela | 6:24 | Калі пабіты будзе народ Твой Ізраіль непрыяцелем за тое, што зграшыў перад Табою, і яны павернуцца да Цябе , і вызнаюць імя Тваё, і будуць прасіць і маліцца перад Табою ў храме гэтым, | |
II C | Bela | 6:25 | тады Ты пачуй зь неба, і даруй грэх народа Твайго Ізраіля, і вярні іх у зямлю, якую Ты даў ім і бацькам іхнім. | |
II C | Bela | 6:26 | Калі зачыніцца неба і ня будзе дажджу за тое, што яны зграшылі перад Табою, і будуць маліцца на месцы гэтым, і вызнаюць імя Тваё, і адвернуцца ад грэху свайго, бо ты ўпакорыў іх, | |
II C | Bela | 6:27 | тады Ты пачуй зь неба і даруй грэх рабоў Тваіх і народа Твайго Ізраіля, паказаўшы ім добры шлях, па якім ісьці ім, і пашлі дождж на зямлю Тваю, якую Ты даў народу Твайму ў спадчыну. | |
II C | Bela | 6:28 | Ці голад будзе на зямлі, ці будзе згубная пошасьць, ці будзе вецер палючы ці іржа, саранча ці чарвяк, ці будуць цясьніць яго непрыяцелі ягоныя на зямлі валоданьняў ягоных, ці будзе якое бедства, якая хвароба, | |
II C | Bela | 6:29 | усякую малітву, усякае прашэньне, якое будзе ад якога-небудзь чалавека альбо ад усяго народа Твайго Ізраіля, калі яны адчуюць кожны бедства сваё і гора сваё і працягнуць рукі свае да храма гэтага, | |
II C | Bela | 6:30 | Ты пачуй зь неба — месца пабытаваньня Твайго, і даруй, і аддай кожнаму паводле ўсіх шляхоў ягоных, як Ты адзін ведаеш сэрца ягонае,— бо Ты адзін ведаеш сэрца сыноў чалавечых, | |
II C | Bela | 6:31 | каб яно баялася Цябе і хадзілі шляхамі Тваімі ва ўсе дні, пакуль жывуць на зямлі, якую Ты даў бацькам нашым. | |
II C | Bela | 6:32 | Нават іншапляменец, які не ад народу Твайго Ізраіля, калі ён прыйдзе зь зямлі далёкай дзеля імя Твайго вялікага і рукі Тваёй магутнай і мышцы Тваёй працягнутай, і прыйдзе і будзе маліцца каля храма гэтага, | |
II C | Bela | 6:33 | Ты пачуй зь неба, зь месца пабытаваньня Твайго, і зрабі ўсё, пра што будзе прасіць у Цябе іншапляменец, каб усе народы зямлі ўведалі імя Тваё, і каб баяліся Цябе, як народ Твой Ізраіль, і ведалі, што Тваім імем называецца дом гэты, які пабудаваў я. | |
II C | Bela | 6:34 | Калі выйдзе народ Твой на вайну супроць непрыяцеляў сваіх шляхам, якім Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Табе, павярнуўшыся да горада гэтага, які выбраў Ты, і да храма, які я пабудаваў імю Твайму, | |
II C | Bela | 6:36 | Калі яны згрэшаць перад Табою,— бо няма чалавека, які не зграшыў бы,— і Ты прагневаешся на іх і аддасі іх ворагу, і завядуць іх тыя, што паланілі іх, у зямлю далёкую альбо блізкую, | |
II C | Bela | 6:37 | і калі яны ў зямлі, у якую будуць запаланёныя, увойдуць у сябе і навернуцца і будуць маліцца Табе ў зямлі палону свайго, кажучы: мы зграшылі, зрабілі беззаконьне, мы вінаватыя, | |
II C | Bela | 6:38 | і павернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёю ў зямлі палону свайго, куды завядуць іх у палон, і будуць маліцца, павярнуўшыся да зямлі сваёй, якую Ты даў бацькам іхнім, і да горада, які выбраў Ты, і да храма, які я пабудаваў імю Твайму, | |
II C | Bela | 6:39 | тады пачуй зь неба, зь месца пабытаваньня Твайго, малітву іхнюю і прашэньне іхняе, і зрабі, што трэба ім, і даруй народу Твайму, у чым ён зграшыў перад Табою. | |
II C | Bela | 6:40 | Божа мой! хай будуць вочы Твае адкрытыя і вушы Твае ўважлівыя да малітвы на месцы гэтым. | |
II C | Bela | 6:41 | І сёньня, Госпадзе Божа, стань на месца спакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй. Сьвятары Твае, Госпадзе Божа, хай апрануцца ў выратаваньне і падобнікі Твае хай усьцешацца дабротамі. | |