II CHRONICLES
Chapter 30
II C | Bela | 30:1 | І паслаў Эзэкія па ўсёй зямлі Ізраільскай і Юдэі, і лісты пісаў Яфрэму і Манасіі, каб прыйшлі ў дом Гасподні, у Ерусалім, дзеля ўчыненьня пасхі Госпаду Богу Ізраілеваму. | |
II C | Bela | 30:2 | І пастанавілі на радзе цар і князі ягоныя і ўвесь сход у Ерусаліме — учыніць пасху ў другім месяцы, | |
II C | Bela | 30:3 | бо не маглі ўчыніць яе сваім часам, бо сьвятары яшчэ не асьвяціліся ў дастатковай колькасьці і народ не сабраўся ў Ерусалім. | |
II C | Bela | 30:5 | І пастанавілі абвясьціць па ўсім Ізраілі, ад Вірсавіі да Дана, каб ішлі ў Ерусалім для ўчыненьня пасхі Госпаду Богу Ізраілеваму, бо даўно ня ўчынялі яе , як прадпісана. | |
II C | Bela | 30:6 | І пайшлі ганцы зь лістамі ад цара і ад князёў па ўсёй зямлі Ізраільскай і Юдэі, і па загадзе цара казалі: дзеці Ізраіля! навярнецеся да Госпада Бога Абрагама, Ісаака і Ізраіля, і Ён павернецца да рэшты, ацалелай у вас ад рукі цароў Асірыйскіх. | |
II C | Bela | 30:7 | І ня будзьце такія, як бацькі вашыя і браты вашыя, якія беззаконна дзеялі перад Госпадам Богам бацькоў сваіх; і Ён аддаў іх на спусташэньне, як вы бачыце. | |
II C | Bela | 30:8 | Цяпер ня будзьце цвёрдахрыбетныя, як бацькі вашыя, скарэцеся Госпаду і прыходзьце ў сьвятыню Ягоную, якую Ён асьвяціў навек; і служэце Госпаду Богу вашаму, і Ён адверне ад вас полымя гневу Свайго. | |
II C | Bela | 30:9 | Калі вы навернецеся да Госпада, тады браты вашыя і дзеці вашыя будуць у літасьці ў тых, што паланілі іх, і вернуцца на зямлю гэтую, бо добры і міласэрны Гасподзь Бог ваш і не адверне аблічча ад вас, калі вы зьвернецеся да Яго. | |
II C | Bela | 30:10 | І хадзілі ганцы з горада ў горад па зямлі Яфрэмавай і Манасіінай і да Завулонавай, але зь іх сьмяяліся і зьдзекаваліся. | |
II C | Bela | 30:11 | Аднак некаторыя з племя Асіравага, Манасіінага і Завулонавага зьмірыліся і прыйшлі ў Ерусалім. | |
II C | Bela | 30:12 | І над Юдэяю была рука Божая, якая даравала ім адзінае сэрца, каб выканаць загад цара і князёў, па слове Гасподнім. | |
II C | Bela | 30:13 | І сабралася ў Ерусаліме мноства народу для ўчыненьня сьвята праснакоў, у другі месяц,— сход вельмі шматлюдны. | |
II C | Bela | 30:14 | І ўсталі і скінулі ахвярнікі, якія былі ў Ерусаліме; і ўсё, на чым учынялася дымленьне ідалам , разбурылі і кінулі ў паток Кедрон; | |
II C | Bela | 30:15 | і закалолі пасхальнае ягня на чатырнаццаты дзень другога месяца. Сьвятары і лявіты, пасаромеўшыся, асьвяціліся і прынесьлі цэласпаленьне ў дом Гасподні, | |
II C | Bela | 30:16 | і сталі на сваім месцы паводле статуту свайго, паводле закона Майсея, чалавека Божага. Сьвятары крапілі крывёю з рук лявітаў. | |
II C | Bela | 30:17 | А як многа было на сходзе такіх, якія не асьвяціліся, дык замест нячыстых лявіты закалолі пасхальнае ягня для прысьвячэньня Госпаду. | |
II C | Bela | 30:18 | Многія з народу, найбольш з племя Яфрэмавага і Манасіінага, Ісахаравага і Завулонавага, не ачысьціліся; аднак яны елі пасху, не паводле статуту. | |
II C | Bela | 30:19 | Але Эзэкія памаліўся за іх, кажучы: Гасподзь добры хай даруе кожнаму, хто прыхіліў сэрца сваё да таго, каб знайсьці Госпада Бога, Бога бацькоў сваіх, хоць і без ачышчэньня сьвятога! | |
II C | Bela | 30:21 | І ўчынілі сыны Ізраілевыя, якія былі ў Ерусаліме, сьвята праснакоў на сем дзён, зь вялікай весялосьцю, кожны дзень лявіты і сьвятары славілі Госпада на спарудах, зробленых дзеля славаслаўленьня Госпада. | |
II C | Bela | 30:22 | І гаварыў Эзэкія па сэрцы ўсім лявітам, якія мелі добрае разуменьне ў служэньні Госпаду. І елі сьвяточнае сем дзён, прыносячы ахвяры мірныя і славячы Госпада Бога бацькоў сваіх. | |
II C | Bela | 30:23 | І рашыў увесь сход сьвяткаваць другія сем дзён, і правялі гэтыя сем дзён у весялосьці, | |
II C | Bela | 30:24 | бо Эзэкія, цар Юдэйскі, выставіў сходу тысячу цялят і дзесяць тысяч дробнага быдла, і вяльможы выставілі сходу тысячу цялят і дзесяць тысяч дробнага быдла; і сьвятароў асьвяцілася ўжо многа. | |
II C | Bela | 30:25 | І весяліўся ўвесь сход зь Юдэі, і сьвятары і лявіты, і ўвесь збор, што прыйшлі ад Ізраіля, і прыхадні, і тыя што прыйшлі зь зямлі Ізраільскай і што жылі ў Юдэі. | |
II C | Bela | 30:26 | І была весялосьць вялікая ў Ерусаліме, бо зь дзён Саламона, сына Давідавага, цара Ізраілевага, ня бывала падобнага на гэты ў Ерусаліме. | |