Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 14
II C Bela 14:1  І спачыў Авія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым. І зацараваў Аса, сын ягоны, замест яго. У дні ягоныя пакоілася зямля дзесяць гадоў.
II C Bela 14:2  І рабіў Аса добрае і спадобнае ў вачах Госпада Бога свайго;
II C Bela 14:3  і адкінуў ён ахвярнікі багоў чужых і вышыні, і разьбіў статуі, і высек прысьвечаныя дрэвы;
II C Bela 14:4  і загадаў Юдэям знайсьці Госпада Бога бацькоў сваіх і выконваць закон і запаведзі;
II C Bela 14:5  і адмяніў ён ва ўсіх гарадах Юдавых вышыні і статуі сонца. І спакойнае было пры ім царства.
II C Bela 14:6  І будаваў ён умацаваныя гарады ў Юдэі, бо спакойная была зямля, і ня было ў яго вайны ў тыя гады, бо Гасподзь даў спакой яму.
II C Bela 14:7  І сказаў ён Юдэям: пабудуем гарады гэтыя і абнясём іх сьценамі зь вежамі, з брамамі і засаўкамі; зямля яшчэ наша, бо мы знайшлі Госпада Бога нашага: мы знайшлі Яго,— і Ён даў нам спакой з усіх бакоў. І пачалі будавацца, і мелі посьпех.
II C Bela 14:8  І было ў Асы ваеннай сілы: узброеных шчытом і дзідай з племя Юдавага трыста тысяч, і з племя Веньямінавага ўзброеных шчытом і стралкоў з лука дзьвесьце восемдзесят тысяч, людзей адважных.
II C Bela 14:9  І выйшаў на іх Зарай Эфіоп з войскам у тысячу тысяч і з трымастамі калясьніц і дайшоў да Марэшы.
II C Bela 14:10  І выступіў Аса супроць яго, і сышліся на бітву ў даліне Цэфата каля Марэшы.
II C Bela 14:11  І заклікаў Аса Госпада Бога свайго і сказаў: Госпадзе! ці не ў Тваёй сіле памагчы моцнаму альбо бясьсіламу? дапамажы ж нам, Госпадзе Божа наш: бо мы на Цябе спадзяёмся і ў імя Тваё мы выйшлі супроць мноства гэтага. Госпадзе! Ты Бог наш: хай не пераможа Цябе чалавек.
II C Bela 14:12  І пабіў Гасподзь Эфіопаў перад абліччам Асы і перад абліччам Юды, і пабеглі Эфіопы.
II C Bela 14:13  І перасьледаваў іх Аса і народ, які быў зь ім, да Герара, і загінулі Эфіопы, так што ў іх нікога не засталося жывога, бо яны пабітыя былі перад Госпадам і перад войскам Ягоным. І набралі здабычы вялікае мноства.
II C Bela 14:14  І разбурылі ўсе гарады вакол Шэрара, бо напала на іх жудасць ад Госпада; і разрабавалі ўсе гарады і вынесьлі зь іх вельмі многа здабычы.
II C Bela 14:15  Таксама і пастуховыя буданы пабурылі і забралі мноства статкаў дробнага быдла і вярблюдаў і вярнуліся ў Ерусалім.