II CHRONICLES
Chapter 11
II C | Bela | 11:1 | І прыбыў Раваам у Ерусалім і склікаў з дома Юдавага і Веньямінавага сто восемдзесят тысяч адборных воінаў, каб ваяваць зь Ізраілем і вярнуць царства Равааму. | |
II C | Bela | 11:3 | скажы Равааму, сыну Саламонаваму, цару Юдэйскаму, і ўсяму Ізраілю ў племі Юдавым і Веньямінавым: | |
II C | Bela | 11:4 | так кажа Гасподзь: не хадзеце і не пачынайце вайны з братамі вашымі; вяртайцеся кожны ў дом свой, бо Мною зроблена гэта. Яны паслухаліся слоў Гасподніх і вярнуліся з паходу супроць Ераваама. | |
II C | Bela | 11:11 | І ўмацаваў ён крэпасьці гэтыя і паставіў у іх начальнікаў і сховішчы для хлеба і драўніннага алею і віна. | |
II C | Bela | 11:12 | І даў у кожны горад шчыты і дзіды і ўмацаваў іх вельмі добра. І заставаліся за ім Юда і Веньямін. | |
II C | Bela | 11:13 | І сьвятары і лявіты, якія былі па ўсёй замлі Ізраільскай, сабраліся да яго з усіх межаў, | |
II C | Bela | 11:14 | бо пакінулі лявіты свае гарадзкія прадмесьці і свае валоданьні і прыйшлі ў Юдэю і ў Ерусалім, бо адхіліў іх Ераваам і сыны ягоныя ад сьвяшчэнства Гасподняга | |
II C | Bela | 11:16 | А за імі і з усіх плямёнаў Ізраілевых прыхільныя сэрцам сваім, каб ісьціць Госпада Бога Ізраілевага, прыходзілі ў Ерусалім, каб прыносіць ахвяры Госпаду Богу бацькоў сваіх. | |
II C | Bela | 11:17 | І ўмацавалі яны царства Юдава і падтрымлівалі Раваама, сына Саламонавага, тры гады, бо хадзілі шляхам Давіда і Саламона ў гэтыя тры гады. | |
II C | Bela | 11:18 | І ўзяў сабе Раваам за жонку Махалату, дачку Ерымота, сына Давідавага, і Авіхаіль, дачку Эліява, сына Есэевага, | |
II C | Bela | 11:20 | Пасьля яе ён узяў Мааху, дачку Авэсаломавую, і яна нарадзіла яму Авію і Атая, і Зізу і Шэламіта. | |
II C | Bela | 11:21 | І кахаў Раваам Мааху, дачку Авэсаломавую, больш за ўсіх жонак і наложніц сваіх, бо ён меў васямнаццаць жонак і шэсьцьдзясят наложніц і спарадзіў дваццаць восем сыноў і шэсьцьдзясят дочак. | |
II C | Bela | 11:22 | І паставіў Раваам Авію, сына Маахі, узначальцам і князем над братамі ягонымі, бо хацеў паставіць яго царом. | |