Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CHRONICLES
Prev Up Next
Chapter 11
II C Bela 11:1  І прыбыў Раваам у Ерусалім і склікаў з дома Юдавага і Веньямінавага сто восемдзесят тысяч адборных воінаў, каб ваяваць зь Ізраілем і вярнуць царства Равааму.
II C Bela 11:2  І было слова Гасподняе Самэю, чалавеку Божаму, і сказана:
II C Bela 11:3  скажы Равааму, сыну Саламонаваму, цару Юдэйскаму, і ўсяму Ізраілю ў племі Юдавым і Веньямінавым:
II C Bela 11:4  так кажа Гасподзь: не хадзеце і не пачынайце вайны з братамі вашымі; вяртайцеся кожны ў дом свой, бо Мною зроблена гэта. Яны паслухаліся слоў Гасподніх і вярнуліся з паходу супроць Ераваама.
II C Bela 11:5  Раваам жыў у Ерусаліме; ён абнёс гарады ў Юдэі сьценамі.
II C Bela 11:6  Ён умацаваў Віфляем і Этам і Тэкою,
II C Bela 11:9  і Адараім, і Лахіс і Азэку,
II C Bela 11:10  і Цору і Аялон і Хэўрон, якія былі ў племі Юдавым і Веньямінавым.
II C Bela 11:11  І ўмацаваў ён крэпасьці гэтыя і паставіў у іх начальнікаў і сховішчы для хлеба і драўніннага алею і віна.
II C Bela 11:12  І даў у кожны горад шчыты і дзіды і ўмацаваў іх вельмі добра. І заставаліся за ім Юда і Веньямін.
II C Bela 11:13  І сьвятары і лявіты, якія былі па ўсёй замлі Ізраільскай, сабраліся да яго з усіх межаў,
II C Bela 11:14  бо пакінулі лявіты свае гарадзкія прадмесьці і свае валоданьні і прыйшлі ў Юдэю і ў Ерусалім, бо адхіліў іх Ераваам і сыны ягоныя ад сьвяшчэнства Гасподняга
II C Bela 11:15  і паставіў у сябе жрацоў да вышыняў, і да казлоў і да цялят, якіх ён зрабіў.
II C Bela 11:16  А за імі і з усіх плямёнаў Ізраілевых прыхільныя сэрцам сваім, каб ісьціць Госпада Бога Ізраілевага, прыходзілі ў Ерусалім, каб прыносіць ахвяры Госпаду Богу бацькоў сваіх.
II C Bela 11:17  І ўмацавалі яны царства Юдава і падтрымлівалі Раваама, сына Саламонавага, тры гады, бо хадзілі шляхам Давіда і Саламона ў гэтыя тры гады.
II C Bela 11:18  І ўзяў сабе Раваам за жонку Махалату, дачку Ерымота, сына Давідавага, і Авіхаіль, дачку Эліява, сына Есэевага,
II C Bela 11:19  і яна нарадзіла яму сыноў: Еўса і Шэмарыю і Загама.
II C Bela 11:20  Пасьля яе ён узяў Мааху, дачку Авэсаломавую, і яна нарадзіла яму Авію і Атая, і Зізу і Шэламіта.
II C Bela 11:21  І кахаў Раваам Мааху, дачку Авэсаломавую, больш за ўсіх жонак і наложніц сваіх, бо ён меў васямнаццаць жонак і шэсьцьдзясят наложніц і спарадзіў дваццаць восем сыноў і шэсьцьдзясят дочак.
II C Bela 11:22  І паставіў Раваам Авію, сына Маахі, узначальцам і князем над братамі ягонымі, бо хацеў паставіць яго царом.
II C Bela 11:23  І дзейнічаў разумна і разаслаў усіх сыноў сваіх па ўсіх землях Юды і Веньяміна ва ўсе ўмацаваныя гарады, і даў ім утрыманьне вялікае і прышукаў многа жонак.