II CHRONICLES
Chapter 28
II C | Bela | 28:1 | Дваццаць гадоў было Ахазу, калі зацараваў, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме; і ён не рабіў спадобнага ў вачах Гасподніх, як рабіў Давід, бацька ягоны: | |
II C | Bela | 28:3 | і ён учыняў дымленьні ў даліне сыноў Энома, і праводзіў сыноў сваіх праз агонь, пераймаючы мярзоты народаў, якіх выгнаў Гасподзь ад аблічча сыноў Ізраілевых; | |
II C | Bela | 28:4 | і прыносіў ахвяры і дымленьні на вышынях і на пагорках і пад кожным галінастым дрэвам. | |
II C | Bela | 28:5 | І аддаў яго Гасподзь Бог ягоны ў руку цара Сірыйцаў, і яны пабілі яго і ўзялі ў яго шмат палонных і завялі ў Дамаск. Таксама і ў руку цара Ізраільскага быў аддадзены ён, і той учыніў яму вялікае паражэньне. | |
II C | Bela | 28:6 | І пабіў Факей, сын Рэмаліін, Юдэяў сто дваццаць тысяч за адзін дзень, людзей ваяўнічых, бо яны пакінулі Госпада Бога бацькоў свамх. | |
II C | Bela | 28:7 | А Зіхрый, асілак зь Яфрэмлянаў, забіў Маасэю, сына цара, і Азрыкама, начальніка над палацам, і Элкану, другога пасьля цара. | |
II C | Bela | 28:8 | І ўзялі сыны Ізраілевыя ў палон у братоў сваіх, Юдэяў , дзьвесьце тысяч жонак, сыноў і дочак; таксама і мноства здабычы набралі ў іх, і адправілі здабычу ў Самарыю. | |
II C | Bela | 28:9 | Там быў прарок Гасподні, імя яго Адэд. Ён выйшаў перад аблічча войска, якое ішло ў Самарыю, і сказаў ім: вось Гасподзь Бог бацькоў вашых, у гневе на Юдэяў, перадаў іх у руку вашу, і вы пабілі іх з такой лютасьцю, якая дайшла да нябёсаў. | |
II C | Bela | 28:10 | І цяпер вы думаеце паняволіць сыноў Юды і Ерусаліма. А хіба на саміх вас няма віны перад Госпадам Богам вашым? | |
II C | Bela | 28:11 | Дык вось, паслухайце мяне, і вярнеце палонных, якіх вы захапілі з братоў вашых, бо полымя гневу Гасподняга на вас. | |
II C | Bela | 28:12 | І ўсталі некаторыя з начальнікаў сыноў Яфрэмавых: Азарыя, сын Егаханана, Бэрэхія, сын Мэшылэмота, і Эзэкія, сын Шалума, і Амаса, сын Хадлая, супроць тых, што ішлі з вайны, | |
II C | Bela | 28:13 | і сказалі ім: ня ўводзьце сюды палонных, бо грэх быў бы нам перад Госпадам. Няўжо вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да злачынстваў нашых? вялікая віна наша, і полымя гневу Гасподняга над Ізраілем. | |
II C | Bela | 28:15 | І ўсталі мужы, памянёныя па імёнах, і ўзялі палонных, і ўсіх голых зь іх апранулі са здабычы,— і апранулі іх, і абулі іх, і накармілі іх, і напаілі іх, і памазалі іх алеем, і пасадзілі на аслоў усіх слабых зь іх, і адправілі іх у Ерыхон, горад пальмаў, да братоў іхніх, і вярнуліся ў Самарыю. | |
II C | Bela | 28:18 | і Філістымляне рассыпаліся па гарадах нізіннага краю і поўдня Юдэі і ўзялі Бэтсаміс і Аялон, і Гедэрот і Сахо і залежныя ад яго гарады. і Тымну і залежныя ад яе гарады, і Гімзо і залежныя ад яго гарады, і пасяліліся там. | |
II C | Bela | 28:19 | Так прынізіў Гасподзь Юдэю за Ахаза, цара Юдэйскага, таму што ён разбэсьціў Юдэю і цяжка грашыў перад Госпадам. | |
II C | Bela | 28:20 | І прыйшоў да яго Тэглатфэласар, цар Асірыйскі, але быў цяжарам яму, замест таго, каб памагчы яму, | |
II C | Bela | 28:21 | бо Ахаз узяў скарбы з дома Гасподняга і дома царскага і ў князёў і аддаў цару Асірыйскаму, але не ў дапамогу сабе. | |
II C | Bela | 28:23 | І прыносіў ён ахвяры багам Дамаскім, думаючы, што яны пабівалі яго, і казаў: багі цароў Сірыйскіх дапамагаюць ім; прынясу я ахвяру ім, і яны дапамогуць мне. Але яны былі на заняпад яму і ўсяму Ізраілю. | |
II C | Bela | 28:24 | І сабраў Ахаз посуд дома Божага, і пабіў посуд дома Божага, і замкнуў дзьверы дома Гасподняга, і зладзіў сабе ахвярнікі па ўсіх кутах у Ерусаліме, | |
II C | Bela | 28:25 | і па ўсіх гарадах Юдавых зладзіў вышыні для дымленьня багам іншым, і раздражняў Госпада Бога бацькоў сваіх. | |
II C | Bela | 28:26 | Астатнія дзеі яго і ўсе ўчынкі яго, першыя і апошнія, апісаны ў кнізе цароў Юдэйскіх і Ізраільскіх. | |