II CORINTHIANS
Chapter 10
II C | Bela | 10:1 | А сам я, Павал, асабіста сьціплы сярод вас, а здалёку супроць вас адважны, пераконваю вас лагодаю і мілажальнасьцю Хрыстовай. | |
II C | Bela | 10:2 | Прашу вас, каб, калі прыйду да вас, не давялося мне адважна ўжываць тую цьвёрдую адвагу, якую думаю ўжыць супроць некаторых, якія думаюць пра нас, быццам мы ўчыняем па плоці. | |
II C | Bela | 10:4 | Зброя нашага змаганьня ня плоцкая, а моцная Богам на руйнаваньне цьвярдыняў: імі мы абвяргаем намыслы | |
II C | Bela | 10:5 | і ўсякую ганарлівасьць, што паўстае супроць пазнаньня Божага, і палонім усякія задумы на паслушнасьць Хрысту; | |
II C | Bela | 10:7 | Ці на асобу зважаеце? Хто ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстовы, той сам па сабе хай мяркуе, што, калі ён Хрыстовы, дык і мы Хрыстовыя. | |
II C | Bela | 10:8 | Бо, калі б я пачаў занадта хваліцца нашай уладай, якую Гасподзь даў нам на станаўленьне, а не на разладзьдзе нашае, дык я ня быў бы пасаромлены. | |
II C | Bela | 10:10 | Бо як нехта кажа: "у пасланьнях ён строгі і моцны, а ў асабістай прысутнасьці слабы, і мова ягоная нязначная", | |
II C | Bela | 10:11 | дык няхай ведаюць, што, якія мы на словах у пасланьнях завочна, такія і ў дзеі асабіста. | |
II C | Bela | 10:12 | Бо мы не адважваемся мерацца альбо параўноўваць сябе з тымі, якія самі сябе выстаўляюць: яны мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою неразумна. | |
II C | Bela | 10:13 | А мы не хваліцца будзем бязь меры, а мераю долі, якую нам вызначыў Бог і такою мераю, каб дасягнуць і да вас. | |
II C | Bela | 10:14 | Бо мы ня высільваемся, як тыя, што не дасяглі да вас, бо дасягнулі і да вас зьвеставаньнем Хрыстовым; | |
II C | Bela | 10:15 | мы не бязь меры хвалімся, ня чужою працаю, а спадзяёмся, што калі будзе расьці вера вашая, над меру пабольшыць у вас удзел наш, | |
II C | Bela | 10:16 | (так, каб і) далей прапаведаваць вам Дабравесьце, ня хвалячыся гатовым у чужой долі. | |