EPHESIANS
Chapter 2
Ephe | Bela | 2:2 | у якіх вы калісьці жылі, згодна са звычаямі сьвету гэтага, па волі князя, які ўладарыць у паветры, духа, які дзее цяпер у сынах супраціву, | |
Ephe | Bela | 2:3 | сярод якіх і мы калісьці жылі ў нашых плоцкіх жадобах, выконваючы пахаценьне плоці і помыслаў, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і астатнія, | |
Ephe | Bela | 2:7 | каб зьявіць у наступных вяках найшчадрэйшае багацьце мілаты Сваёй у даброці да нас у Хрысьце Ісусе. | |
Ephe | Bela | 2:10 | Бо мы — Ягоныя стварэньні, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя дзеі, якія Бог быў назначыў нам выконваць. | |
Ephe | Bela | 2:11 | Дык вось памятайце, што вы, колісь язычнікі па плоці, якіх называлі "неабрэзанымі", так званыя "рукатворна абрэзаныя на плоці", | |
Ephe | Bela | 2:12 | што вы былі ў той час бяз Хрыста, адсечаныя ад грамадзтва Ізраільскага, чужыя запаветам абяцаньня, ня мелі надзеі і былі бязбожнікі ў сьвеце; | |
Ephe | Bela | 2:13 | а цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі колісь далёка, сталіся блізкімі Крывёю Хрыстоваю: | |
Ephe | Bela | 2:15 | скасаваўшы варожасьць Плоцьцю Сваёю, — а закон запаведзяў — вучэньнем, каб з двух стварыць у Сабе Самім аднаго новага чалавека, сталюючы мір, | |
Ephe | Bela | 2:20 | уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста каменем вугла, | |