HAGGAI
Chapter 2
Hagg | Bela | 2:1 | На сёмым месяцы, у дваццаць першы дзень месяца, было слова Гасподняе праз Агея прарока: | |
Hagg | Bela | 2:2 | скажы цяпер Зарававэлю, сыну Салафіілеваму, упраўцу Юдэі, і Ісусу, сыну Ясэдэкаваму, вялікаму іярэю, і рэшце народу: | |
Hagg | Bela | 2:3 | хто застаўся паміж вамі, які бачыў гэты Дом у ранейшай ягонай славе, і якім вы бачыце яго цяпер? Ці ня ёсьць ён у вашых вачах як бы нічым? | |
Hagg | Bela | 2:4 | Але падбадзёрся сёньня, Зарававэль, кажа Гасподзь, падбадзёрся, Ісусе, сыне Ясэдэкаў, вялікі іярэй! падбадзёрся, увесь народзе зямлі, кажа Гасподзь, і рабеце працу, бо Я з вамі, кажа Гасподзь Саваоф. | |
Hagg | Bela | 2:5 | Запавет Мой, які Я заключыў з вамі пасьля выхаду вашага зь Егіпта, і дух Мой жыве сярод вас: ня бойцеся! | |
Hagg | Bela | 2:6 | Бо так кажа Гасподзь Саваоф: яшчэ раз,— і гэта будзе неўзабаве,— Я патрасу неба і зямлю, мора і сушу, | |
Hagg | Bela | 2:7 | і патрасу ўсе народы — і прыйдзе Жаданы ўсім народам, і напоўню Дом гэты славаю, кажа Гасподзь Саваоф. | |
Hagg | Bela | 2:9 | Слава гэтага апошняга храма будзе большая, чым ранейшага, кажа Гасподзь Саваоф; і на месцы гэтым Я дам мір, кажа Гасподзь Саваоф. | |
Hagg | Bela | 2:10 | На дваццаць чацьвёрты дзень дзявятага месяца, на другім годзе Дарыя, было слова Гасподняе праз Агея прарока: | |
Hagg | Bela | 2:12 | калі хто нёс сьвяшчэннае мяса ў крысе вопраткі сваёй і крысом сваім дакрануўся да хлеба, альбо да чаго-небудзь гатаванага, альбо да алею, альбо якой-небудзь ежы,— ці зробіцца гэта сьвяшчэнным? І адказвалі сьвятары і сказалі: не. | |
Hagg | Bela | 2:13 | Потым сказаў Агей: а калі дакранецца да ўсяго гэтага хто-небудзь апаганены ад дакрананьня да мерцьвяка, ці зробіцца гэта нячыстым? І адказвалі сьвятары і сказалі: будзе нячыстае. | |
Hagg | Bela | 2:14 | Тады адказваў Агей і сказаў: такі гэты народ, такое племя перад Мною, кажа Гасподзь, і такія ўсе дзеі рук іхніх! І што яны прыносяць там, усё нячыстае. | |
Hagg | Bela | 2:15 | Цяпер павярнеце сэрца ваша на час ад гэтага дня і назад, калі яшчэ ня быў пакладзены камень на камень у храме Гасподнім. | |
Hagg | Bela | 2:16 | Прыходзілі, бывала, да капіцы, якая можа прыносіць дваццаць мераў, і аказвалася толькі дзесяць; прыходзілі да чавільні, каб начэрпаць пяцьдзясят мераў з чавільні, а аказвалася толькі дваццаць. | |
Hagg | Bela | 2:17 | Караў Я вас іржою і блякласьцю хлеба і градам усю працу рук вашых глуміў; але вы не зьвярталіся да Мяне, кажа Гасподзь. | |
Hagg | Bela | 2:18 | Адвярнеце ж сэрца ваша на час ад гэтага дня і назад, ад дваццаць чацьвёртага дня дзявятага месяца, ад таго дня, калі закладзены быў храм Гасподні; адвярнеце сэрца ваша: | |
Hagg | Bela | 2:19 | ці ёсьць яшчэ ў засеках насеньне? Дагэтуль ні вінаградная лаза, ні смакоўніца, ні гранатавае дрэва, ні масьліна не давалі плоду; а з гэтага дня я дабраслаўляю іх. | |
Hagg | Bela | 2:20 | І было слова Гасподняе да Агея другі раз у дваццаць чацьвёрты дзень месяца, і сказана: | |
Hagg | Bela | 2:22 | і скіну троны царстваў і вынішчу сілу царстваў язычніцкіх, перакулю калясьніцы і тых, што сядзяць на іх, і скінутыя будуць коні і верхаўцы іхнія, кожны мечам другога. | |