Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I JOHN
1 2 3 4 5
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
I Jo Bela 3:1  Глядзеце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца і быць дзецьмі Божымі. Сьвет таму ня ведае нас, што не спазнаў Яго.
I Jo Bela 3:2  Любасныя! мы цяпер дзеці Божыя; але яшчэ ня выявілася, чым будзем. Ведаем толькі, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.
I Jo Bela 3:3  І кожны, хто мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты.
I Jo Bela 3:4  Кожны, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне; і грэх ёсьць беззаконьне.
I Jo Bela 3:5  І вы ведаеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.
I Jo Bela 3:6  Кожны, хто жыве ў Ім, ня грэшыць; кожны, хто грэшыць, ня бачыў Яго і не спазнаў Яго.
I Jo Bela 3:7  Дзеці! хай ня зводзіць вас ніхто. Хто чыніць праўду, той праведны, падобна як Ён праведны.
I Jo Bela 3:8  Хто чыніць грэх, той ад д’ябла, бо спачатку д’ябал зграшыў. На тое якраз і зьявіўся Сын Божы, каб разбурыць дзеі д’ябла.
I Jo Bela 3:9  Кожны, народжаны ад Бога, ня робіць грэху, бо насеньне Ягонае жыве ў ім; і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.
I Jo Bela 3:10  Дзеці Божыя і дзеці д’яблавыя пазнаюцца так: кожны, хто ня чыніць праўды, ня ёсьць ад Бога, як і той , хто ня любіць брата свайго.
I Jo Bela 3:11  Бо такое зьвеставаньне, якое вы чулі ад пачатку, — каб мы любілі адно аднаго,
I Jo Bela 3:12  ня так, як Каін, які быў ад зламысьніка, і забіў брата свайго. А за што забіў яго? За тое, што дзеі ягоныя былі ліхія, а дзеі брата ягонага праведныя.
I Jo Bela 3:13  Ня зьдзіўляйцеся, браты мае, калі сьвет ненавідзіць вас.
I Jo Bela 3:14  Мы ведаем, што мы перайшлі са сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня любіць брата, застаецца ў сьмерці.
I Jo Bela 3:15  Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагуб; а вы ведаеце, што ніякі душагуб ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім заставалася.
I Jo Bela 3:16  Любоў спазналі мы ў тым, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны класьці душы свае за братоў.
I Jo Bela 3:17  А хто мае дастатак на сьвеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, зачыняе ад яго сэрца сваё, — як застаецца ў тым любоў Божая?
I Jo Bela 3:18  Дзеці мае! будзем любіць ня словам альбо языком, а ўчынкамі і праўдаю.
I Jo Bela 3:19  І вось, па чым спазнаём, што мы ад праўды, і супакойваем перад Ім сэрцы нашыя;
I Jo Bela 3:20  бо калі сэрца (нашае) асуджае нас, дык тым болей Бог , таму што Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.
I Jo Bela 3:21  Любасныя! калі сэрца нашае не асуджае нас, дык мы маем адвагу перад Богам,
I Jo Bela 3:22  і, чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо трымаемся запаведзяў Ягоных і робім богаспадобнае перад Ім.
I Jo Bela 3:23  А запаведзь Ягоная тая, каб мы веравалі ў імя Сына Ягонага, Ісуса Хрыста, і любілі адно аднаго, як Ён наказаў нам.
I Jo Bela 3:24  І хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Ім, і Ён у тым. А што Ён жыве ў нас, спазнаём па духу, які Ён даў нам.