Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II CHRONICLES
Prev Up Next
Chapter 2
II C Bela 2:1  І пастанавіў Саламон пабудаваць дом імю Госпада і дом царскі сабе.
II C Bela 2:2  І вызначыў Саламон семдзесят тысяч насільшчыкаў і восемдзесят тысяч каменячосаў у гарах і наглядчыкаў над імі тры тысячы шасьцьсот.
II C Bela 2:3  І паслаў Саламон да Хірама, цара Тырскага, сказаць: як рабіў ты з Давідам, бацькам маім, і прысылаў яму кедры на пабудову дома, каб яму жыць, так зрабі і са мною.
II C Bela 2:4  Вось я будую дом імю Госпада Бога майго, дзеля прысьвячэньня Яму, каб паліць перад ім пахучае дымленьне, прыносіць пастаянна пакладныя хлябы і ўзносіць там цэласпаленьні раніцай і ўвечары ў суботы, і на маладзіка, і ў сьвяты Госпада Бога нашага, што назаўсёды наказана Ізраілю.
II C Bela 2:5  І дом, які я будую, вялікі, бо вялікі Бог наш, вышэй за ўсіх багоў.
II C Bela 2:6  І ці хопіць у каго сілы пабудаваць Яму дом, калі неба і нябёсы нябёсаў не ўмяшчаюць Яго? І хто я, каб мог пабудаваць Яму дом? Хіба толькі дзеля дымленьня перад абліччам Ягоным.
II C Bela 2:7  Дык вось прышлі мне чалавека, які ўмее рабіць вырабы з золата, і з срэбра, і зь медзі, і з жалеза, і з прадзіва пурпуровага, барвовага і яхантавага колеру , і выразаць разьбу, разам з мастакамі, якія ёсьць у мяне ў Юдэі і ў Ерусаліме, якіх падрыхтаваў Давід, бацька мой.
II C Bela 2:8  І прышлі мне кедровай драўніны, і кіпарысу і пеўговага дрэва зь Лівана, бо я ведаю, што рабы твае ўмеюць сячы дрэвы Ліванскія. І вось рабы мае пойдуць з рабамі тваімі,
II C Bela 2:9  каб прыгатаваць мне многа дрэў, бо дом, які я будую, вялікі і цудоўны.
II C Bela 2:10  І вось лесарубам, якія сякуць дрэвы, рабам тваім, я даю ў ежу: пшаніцы дваццаць тысяч кораў, і ячменю дваццаць тысяч кораў, і віна дваццаць тысяч батаў, і аліўкавага алею дваццаць тысяч батаў.
II C Bela 2:11  І адказваў Хірам, цар Тырскі, лістом, які прыслаў Саламону: па любові да народу Свайго, Гасподзь паставіў цябе царом над ім.
II C Bela 2:12  І сказаў Хірам: дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, Які стварыў неба і зямлю, даў цару Давіду сына мудрага, які мае сэнс і розум, які намераны будаваць дом Госпаду і дом царскі сабе.
II C Bela 2:13  Дык вось, я пасылаю: чалавека разумнага, які мае веды, Хірама-Авія,
II C Bela 2:14  сына жанчыны з дочак Данавых, а бацька яго Тыранін,— ён умее рабіць вырабы з золата і з срэбра, зь медзі, з жалеза, з каменю і з дрэва, з прадзіва пурпуровага, яхантавага колеру , і зь вісону і з барвяніцы, і выразаць усялякую разьбу, і выконваць усё, што будзе даручана яму разам з мастакамі тваімі і з мастакамі гаспадара майго Давіда, бацькі твайго.
II C Bela 2:15  А пшаніцу і ячмень, аліўкавы алей і віно, пра якія казаў ты, гаспадар мой, пашлі рабам тваім.
II C Bela 2:16  А мы насячом дрэў зь Лівана, колькі табе трэба, і прыгонім іх у плытах па моры ў Яфу, а ты завязеш іх у Ерусалім.
II C Bela 2:17  І палічыў Саламон усіх прыбылых, якія былі ў зямлі Ізраілевай, пасьля пералічэньня іх, зробленага Давідам, бацькам ягоным,— і знайшлося іх сто пяцьдзясят тры тысячы шасьцьсот.
II C Bela 2:18  І зрабіў ён зь іх семдзесят тысяч насільшчыкаў і восемдзесят тысяч каменячосаў на гарах і тры тысячы шасьцьсот наглядчыкаў, каб яны пануквалі народ да працы.