JEREMIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
Chapter 27
| Jere | Bela | 27:1 | На пачатку цараваньня Ёакіма , сына Ёсіі, цара Юдэйскага, было слова гэтае Ерамію ад Госпада: | |
| Jere | Bela | 27:3 | і пашлі такія самыя цару Ідумэйскаму і цару Маавіцкаму, і цару сыноў Амонавых і цару Тыра і цару Сідона, праз паслоў, якія прыйшлі з Ерусаліма да Сэдэкіі, цара Юдэйскага; | |
| Jere | Bela | 27:4 | і накажы ім сказаць гаспадарам іхнім: так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў: так скажэце гаспадарам вашым: | |
| Jere | Bela | 27:5 | Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлы, якія на ўлоньні зямлі, вялікай магутнасьцю Маёй і прасьцёртаю мышцаю Маёю, і аддаў яе, каму Мне заўгодна было. | |
| Jere | Bela | 27:6 | І сёньня аддаю ўсе землі гэтыя ў руку Навухаданосару, цару Вавілонскаму, рабу Майму, і нават зьвяроў польных аддаю яму на слугаваньне. | |
| Jere | Bela | 27:7 | І ўсе народы будуць служыць яму і сыну ягонаму і сыну сына яго, пакуль ня прыйдзе час яго і ягонай зямлі і яму самому; і будуць служыць яму народы многія і цары вялікія. | |
| Jere | Bela | 27:8 | І калі які народ і царства не захоча служыць яму, Навухаданосару, цару Вавілонскаму, і ня схіліць шыі сваёй пад ярмо цара Вавілонскага, — гэты народ Я пакараю мечам, голадам, пошасьцю і згубным паморкам, кажа Гасподзь, пакуль ня вынішчу іх рукою ягонай, | |
| Jere | Bela | 27:9 | і вы ня слухайце сваіх прарокаў і сваіх варажбітоў, і сваіх мройнікаў і сваіх чараўнікоў і сваіх зьвездароў, якія кажуць вам: "ня будзеце служыць цару Вавілонскаму". | |
| Jere | Bela | 27:10 | Бо яны прарочаць вам няпраўду, каб выдаліць вас зь зямлі вашай, і каб Я прагнаў вас і вы загінулі. | |
| Jere | Bela | 27:11 | А народ, які схіліць шыю сваю пад ярмо цара Вавілонскага і пачне служыць яму, я пакіну на зямлі Сваёй, кажа Гасподзь, і ён будзе ўрабляць яе і жыць на ёй. | |
| Jere | Bela | 27:12 | І Сэдэкію, цару Юдэйскаму, я казаў усімі гэтымі словамі і сказаў: схілеце шыю пад ярмо цара Вавілонскага і служэце яму і народу ягонаму — і будзеце жывыя. | |
| Jere | Bela | 27:13 | Навошта паміраць табеі народу твайму ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці, як сказаў Гасподзь пра той народ, які ня будзе служыць цару Вавілонскаму? | |
| Jere | Bela | 27:14 | І ня слухайце слоў прарокаў, якія кажуць вам: "ня будзеце служыць цару Вавілонскаму"; бо яны прарочаць няпраўду. | |
| Jere | Bela | 27:15 | Я не пасылаў іх, кажа Гасподзь; і яны фальшыва прарочаць імем Маім, каб я выгнаў вас, і каб вы загінулі, — вы і прарокі вашыя, якія прарочаць вам. | |
| Jere | Bela | 27:16 | І сьвятарам і ўсяму народу гэтаму я казаў: так кажа Гасподзь: ня слухайце слоў прарокаў вашых, якія прарочаць вам і кажуць: "вось, неўзабаве вернуты будзе з Вавілона посуд дома Гасподняга"; бо яны прарочаць вам няпраўду. | |
| Jere | Bela | 27:17 | Ня слухайце іх, служэце цару Вавілонскаму і жывеце; навошта даводзіць горад гэты да спусташэньня? | |
| Jere | Bela | 27:18 | А калі яны — прарокі і калі ў іх ёсьць слова Гасподняе, дык няхай хадайнічаюць перад Госпадам Саваофам, каб посуд, які застаецца ў доме Гасподнім і ў доме цара Юдэйскага і ў Ерусаліме, не перайшоў у Вавілон. | |
| Jere | Bela | 27:19 | Бо так кажа Гасподзь Саваоф пра слупы і пра меднае мора, і падножжы і іншыя рэчы, якія засталіся ў гэтым горадзе, | |
| Jere | Bela | 27:20 | якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі ня ўзяў, калі Еханію, сына Ёакіма, цара Юдэйскага, і ўсіх знакамітых Юдэяў і Ерусалімлян вывеў зь Ерусаліма ў Вавілон, | |
| Jere | Bela | 27:21 | бо так кажа Гасподзь саваоф, Бог Ізраілеў, пра посуд, які застаўся ў доме Гасподнім і ў доме цара Юдэйскага і ў Ерусаліме: | |