Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOSHUA
Prev Up Next
Chapter 4
Josh Bela 4:1  Калі ўвесь народ перайшоў праз Ярдан, Гасподзь сказаў Ісусу:
Josh Bela 4:2  вазьмеце сабе з народу дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з племя,
Josh Bela 4:3  і дайце ім загад і скажэце: вазьмеце сабе адсюль, зь сярэдзіны Ярдана, дзе стаялі ногі сьвятароў нерухома, дванаццаць камянёў, і перанясеце іх з сабою, і пакладзеце іх на начлезе, дзе начавацьмеце гэтай ночы.
Josh Bela 4:4  Ісус заклікаў дванаццаць чалавек, якіх назначыў з сыноў Ізраілевых, па адным чалавеку з племя,
Josh Bela 4:5  І сказаў ім Ісус: ідзеце перад каўчэгам Госпада Бога вашага ў сярэдзіну Ярдана і пакладзеце на плячо сваё кожны па адным камені, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых,
Josh Bela 4:6  каб яны былі ў вас знакам; калі спытаюцца ў вас у будучым сыны вашыя і скажуць: "навошта ў вас гэтыя камяні?"
Josh Bela 4:7  вы скажаце ім: "у памяць таго , што вада Ярдана падзялілася перад каўчэгам запавета Госпада; калі ён пераходзіў праз Ярдан, тады вада Ярдана падзялілася"; такім чынам камяні гэтыя будуць сынам Ізраілевым помнікам навекі.
Josh Bela 4:8  І зрабілі сыны Ізраілевыя так, як загадаў Ісус: узялі дванаццаць камянёў з Ярдана, як казаў Гасподзь Ісусу, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых, і перанесьлі іх з сабою на начлег, і паклалі іх там.
Josh Bela 4:9  І дванаццаць камянёў паставіў Ісус сярод Ярдана на месцы, дзе стаялі ногі сьвятароў, якія несьлі каўчэг запавета. Яны там і да сёньня.
Josh Bela 4:10  Сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, стаялі сярод Ярдана, пакуль не закончана было ўсё, што Гасподзь загадаў народу — так, як наказваў Майсей Ісусу; а народ тым часам сьпешна пераходзіў.
Josh Bela 4:11  Калі ўвесь народ перайшоў, тады перайшоў і каўчэг запавета Гасподняга, і сьвятары перад народам;
Josh Bela 4:12  і сыны Рувіма і Гада і палавіна племя Манасіінага перайшлі ўзброеныя паперадзе сыноў Ізраілевых, як ім казаў Майсей.
Josh Bela 4:13  Каля сарака тысяч узброеных на бітву перайшло перад Госпадам на раўніны Ерыхонскія, каб біцца.
Josh Bela 4:14  У той дзень праславіў Гасподзь Ісуса на вачах ва ўсяго Ізраіля, і пачалі баяцца яго, як баяліся Майсея ва ўсе дні жыцьця ягонага.
Josh Bela 4:15  І сказаў Гасподзь Ісусу, кажучы:
Josh Bela 4:16  загадай сьвятарам, якія нясуць каўчэг сьведчаньня, выйсьці зь Ярдана.
Josh Bela 4:17  Ісус загадаў сьвятарам і сказаў: выйдзіце зь Ярдана.
Josh Bela 4:18  І калі сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, выйшлі зь Ярдана, дык, як толькі ступакі ног іхніх крануліся сухога, вада Ярдана самкнулася на сваім месцы і пайшла, як учора і заўчора, паверх усіх берагоў сваіх,
Josh Bela 4:19  І выйшаў народ зь Ярдана на дзясятым дні першага месяца і атабарыўся ў Галгале, на ўсходнім баку Ерыхона.
Josh Bela 4:20  І дванаццаць камянёў, якія ўзялі яны зь Ярдана, Ісус паставіў у Галгале
Josh Bela 4:21  і сказаў сынам Ізраілевым: калі спытаюцца ў будучым сыны вашыя ў бацькоў сваіх: "што азначаюць гэтыя камяні?",
Josh Bela 4:22  скажэце сынам вашым: "Ізраіль перайшоў празь Ярдан гэты па сухім";
Josh Bela 4:23  бо Гасподзь Бог ваш высушыў воды Ярдана дзеля вас, пакуль вы не перайшлі яго, гэтак сама, як Гасподзь Бог ваш зрабіў з Чэрмным морам, якое высушыў перад намі, пакуль мы не перайшлі яго,
Josh Bela 4:24  каб усе народы зямлі даведаліся, што рука Гасподняя моцная, і каб вы баяліся Госпада Бога вашага ва ўсе дні.