Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOSHUA
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 13
Josh Bela 13:1  Калі Ісус пастарэў, увайшоў усталы век, тады Гасподзь сказаў яму: ты састарыўся, увайшоў у сталы век, а зямлі браць у спадчыну застаецца яшчэ многа.
Josh Bela 13:2  Застаецца гэта зямля: усе акругі Філістымскія і ўся зямля Гесурская.
Josh Bela 13:3  Ад Сіхора, што перад Егіптам, да межаў Экрона на поўнач, лічацца Ханаанскімі пяць валадароў Філістымскіх: Газскі, Азоцкі, Аскалонскі, Гэцкі, Экронскі і Эвэйскі,
Josh Bela 13:4  а на поўдзень уся зямля Ханаанская ад Мэары Сідонскай да Афэка, да межаў Амарэйскіх,
Josh Bela 13:5  таксама зямля Геўла і ўвесь Ліван на ўсход сонца ад Ваал-Гада, каля гары Эрмона, да ўваходу ў Эмат.
Josh Bela 13:6  Усіх горных жыхароў ад Лівана да Місрэфот-Маіма, усіх Сіданянаў Я праганю ад аблічча сыноў Ізраілевых. Падзялі ж яе ў надзел Ізраілю, як Я загадаў табе:
Josh Bela 13:7  падзялі зямлю гэтую ў надзел дзевяці плямёнам і палавіне калена Манасіінага.
Josh Bela 13:8  А калена Рувімавае і Гадавае з другою палавінаю калена Манасіінага атрымалі надзел свой ад Майсея за Ярданам на ўсход, як даў ім Майсей, раб Гасподні,
Josh Bela 13:9  ад Араэра, які на беразе патока Арнона, і горад, які сярод патока, і ўсю раўніну Мэлдэву да Дывона;
Josh Bela 13:10  таксама ўсе гарады Сігона, цара Амарэйскага, які валадарыў у Эсэвоне, да межаў Аманіцкіх,
Josh Bela 13:11  таксама Галаал і вобласьць Гесурскую і Маахскую, і ўсю гару Эрмон і ўвесь Васан да Салхі,
Josh Bela 13:12  усё царства Ога Васанскага, які цараваў у Аштароце і ў Эдрэі. Ён заставаўся адзін з Рэфаімаў, якіх Майсей пабіў і прагнаў.
Josh Bela 13:13  Але сыны Ізраілевыя ня выгналі сыноў Гесура і Маахі, і жыве Гесур і Мааха сярод Ізраіля да сёньня.
Josh Bela 13:14  Толькі калену Лявіінаму ня даў ён надзелу: ахвяры Госпада Бога Ізраілевага вось надзел ягоны, як сказаў яму Гасподзь.
Josh Bela 13:15  калену сыноў Рувімавых паводле плямёнаў іхніх даў надзел Майсей:
Josh Bela 13:16  Мяжою іх быў Араэр, які на беразе патока Арнона, і горад, які сярод патока, і ўся раўніна каля Мэдэвы,
Josh Bela 13:17  Эсэвон і ўсе гарады яго, якія на раўніне, і Дывон, Вамот-Ваал і Бэт-Мэон,
Josh Bela 13:19  Кірыятаім, Сіўма і Цэрэт-Шахар на гары Эмэк,
Josh Bela 13:20  Бэт-Фэгор і мясьціны ля падножжа Фасгі і Бэт-Ешымот,
Josh Bela 13:21  і ўсе гарады на раўніне, і ўсё царства Сігона, цара Амарэйскага, які валадарыў у Эсэвоне, якога забіў Майсей як і правадыроў Мадыямскіх, Эвія і Рэкема, і Цура і Хура і Рэву, князёў Сігонавых, якія жылі ў зямлі той ;
Josh Bela 13:22  таксама Валаама, сына Вэоравага, празарліўца, забілі сыны Ізраілевыя мечам у ліку забітых імі.
Josh Bela 13:23  Мяжою сыноў Рувімавых быў Ярдан. Вось надзел сыноў Рувімавых паводле плямёнаў іхніх, гарады і сёлы іхнія.
Josh Bela 13:24  Майсей даў таксама надзел калену Гадаваму, сынам Гадавым, паводле плямёнаў іхніх:
Josh Bela 13:25  мяжою іхняй быў Язэр і ўсе гарады Галаадскія, і палавіна зямлі сыноў Амонавых да Араэра, што перад Раваю,
Josh Bela 13:26  і землі ад Эсэвона Рамат-Міцфы і Вэтаніма і ад Маханаіма да межаў Давіра,
Josh Bela 13:27  і ў даліне Бэт-Гарам і Бэт-Німра і Сакхот і Цафон, рэшта царства Сігонавага, цара Эсэвонскага; мяжою яго быў Ярдан да мора Хінэрэцкага за Ярданам на ўсход.
Josh Bela 13:28  Вось надзел сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, гарады і сёлы іхнія.
Josh Bela 13:29  Майсей даў надзел і палавіне племя Манасіінага, які належаў палавіне племя сыноў Манасііных, паводле родаў іхніх;
Josh Bela 13:30  мяжа іх была: ад Маханаіма ўвесь Васан, усё валадарства Ога, цара Васанскага, і ўсе селішчы Яіравыя, што ў Васане, шэсьцьдзясят гарадоў;
Josh Bela 13:31  а палавіна Галаада і Астарот і Эдрэя, царскія гарады Ога Васанскага, сынам Махіра, сына Манасіінага, палавіне сыноў Махіравых, паводле родаў іхніх.
Josh Bela 13:32  Вось, што Майсей даў у надзел на раўнінах Маавіцкіх за Ярданам насупраць Ерыхона на ўсход.
Josh Bela 13:33  А племю Лявіінаму Майсей ня даў надзелу: Гасподзь Бог Ізраілеў Сам ёсьць надзел іхні, як Ён казаў ім.