Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOSHUA
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 19
Josh Bela 19:1  Другое жэрабя выпала Сымону, племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх: і быў надзел іхні сярод надзелу сыноў Юдавых.
Josh Bela 19:2  У надзеле іхнім былі: Вірсавія альбо Шэва, Малада,
Josh Bela 19:5  Цыклаг, Бэт-Маркавот і Хацар-Суса,
Josh Bela 19:6  Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі,
Josh Bela 19:7  Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх,
Josh Bela 19:8  і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх.
Josh Bela 19:9  Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу.
Josh Bela 19:10  Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда;
Josh Bela 19:11  мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам;
Josh Bela 19:12  ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі;
Josh Bela 19:13  адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі;
Josh Bela 19:14  і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл;
Josh Bela 19:15  далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.
Josh Bela 19:16  Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія.
Josh Bela 19:17  Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх;
Josh Bela 19:18  мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм,
Josh Bela 19:19  Хафараім, Шыён і Анахаоат,
Josh Bela 19:21  Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц;
Josh Bela 19:22  і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх.
Josh Bela 19:23  Вось надзел сыноў племя Ісахаравага паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
Josh Bela 19:24  Пятае жэрабя выпала племю сыноў Асіравых, паводле родаў іхніх;
Josh Bela 19:25  мяжою іх былі: Хэлкат, Халі, Вэтэн і Ахсаф,
Josh Bela 19:26  Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната;
Josh Bela 19:27  потым ідзе назад на ўсход сонца ў Вэт-Дагон і прылягае да Завулона і да даліны Іфтах-Эл з поўначы, у Бэт-Эмэк і Нэеэл, і йдзе ў Кавула, зь левага боку;
Josh Bela 19:28  далей: Эўрон, Рэхаў, Хамон і Кана, да Сідона вялікага;
Josh Bela 19:29  потым мяжа вяртаецца да Рамы да ўмацаванага горада Тыра, і паварочвае мяжа да Хосы і канчаецца каля мора, у мястэчку Ахзіў;
Josh Bela 19:30  далей: Ума, Афэк і Рэхаў: дваццаць два гарады зь сёламі іх.
Josh Bela 19:31  Вось надзел калена сыноў Асіравых, паводле плямёнаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
Josh Bela 19:32  Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх;
Josh Bela 19:33  мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана;
Josh Bela 19:34  адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца.
Josh Bela 19:35  гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт,
Josh Bela 19:38  Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
Josh Bela 19:39  Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
Josh Bela 19:40  Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае;
Josh Bela 19:41  мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш,
Josh Bela 19:45  Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон,
Josh Bela 19:46  Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх.
Josh Bela 19:47  І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго.
Josh Bela 19:48  Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
Josh Bela 19:49  Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава:
Josh Bela 19:50  паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім.
Josh Bela 19:51  Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі.