JOSHUA
Chapter 4
Josh | Bela | 4:3 | і дайце ім загад і скажэце: вазьмеце сабе адсюль, зь сярэдзіны Ярдана, дзе стаялі ногі сьвятароў нерухома, дванаццаць камянёў, і перанясеце іх з сабою, і пакладзеце іх на начлезе, дзе начавацьмеце гэтай ночы. | |
Josh | Bela | 4:4 | Ісус заклікаў дванаццаць чалавек, якіх назначыў з сыноў Ізраілевых, па адным чалавеку з племя, | |
Josh | Bela | 4:5 | І сказаў ім Ісус: ідзеце перад каўчэгам Госпада Бога вашага ў сярэдзіну Ярдана і пакладзеце на плячо сваё кожны па адным камені, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых, | |
Josh | Bela | 4:6 | каб яны былі ў вас знакам; калі спытаюцца ў вас у будучым сыны вашыя і скажуць: "навошта ў вас гэтыя камяні?" | |
Josh | Bela | 4:7 | вы скажаце ім: "у памяць таго , што вада Ярдана падзялілася перад каўчэгам запавета Госпада; калі ён пераходзіў праз Ярдан, тады вада Ярдана падзялілася"; такім чынам камяні гэтыя будуць сынам Ізраілевым помнікам навекі. | |
Josh | Bela | 4:8 | І зрабілі сыны Ізраілевыя так, як загадаў Ісус: узялі дванаццаць камянёў з Ярдана, як казаў Гасподзь Ісусу, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых, і перанесьлі іх з сабою на начлег, і паклалі іх там. | |
Josh | Bela | 4:9 | І дванаццаць камянёў паставіў Ісус сярод Ярдана на месцы, дзе стаялі ногі сьвятароў, якія несьлі каўчэг запавета. Яны там і да сёньня. | |
Josh | Bela | 4:10 | Сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, стаялі сярод Ярдана, пакуль не закончана было ўсё, што Гасподзь загадаў народу — так, як наказваў Майсей Ісусу; а народ тым часам сьпешна пераходзіў. | |
Josh | Bela | 4:11 | Калі ўвесь народ перайшоў, тады перайшоў і каўчэг запавета Гасподняга, і сьвятары перад народам; | |
Josh | Bela | 4:12 | і сыны Рувіма і Гада і палавіна племя Манасіінага перайшлі ўзброеныя паперадзе сыноў Ізраілевых, як ім казаў Майсей. | |
Josh | Bela | 4:13 | Каля сарака тысяч узброеных на бітву перайшло перад Госпадам на раўніны Ерыхонскія, каб біцца. | |
Josh | Bela | 4:14 | У той дзень праславіў Гасподзь Ісуса на вачах ва ўсяго Ізраіля, і пачалі баяцца яго, як баяліся Майсея ва ўсе дні жыцьця ягонага. | |
Josh | Bela | 4:18 | І калі сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, выйшлі зь Ярдана, дык, як толькі ступакі ног іхніх крануліся сухога, вада Ярдана самкнулася на сваім месцы і пайшла, як учора і заўчора, паверх усіх берагоў сваіх, | |
Josh | Bela | 4:19 | І выйшаў народ зь Ярдана на дзясятым дні першага месяца і атабарыўся ў Галгале, на ўсходнім баку Ерыхона. | |
Josh | Bela | 4:21 | і сказаў сынам Ізраілевым: калі спытаюцца ў будучым сыны вашыя ў бацькоў сваіх: "што азначаюць гэтыя камяні?", | |
Josh | Bela | 4:23 | бо Гасподзь Бог ваш высушыў воды Ярдана дзеля вас, пакуль вы не перайшлі яго, гэтак сама, як Гасподзь Бог ваш зрабіў з Чэрмным морам, якое высушыў перад намі, пакуль мы не перайшлі яго, | |