Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LEVITICUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
Levi Bela 3:1  Калі ахвяра яго ахвяра мірная, і калі ён прыносіць з буйнога быдла, самца альбо саміцу, няхай прынясе яе Госпаду, каб была без пахібы,
Levi Bela 3:2  і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і заколе яе каля дзьвярэй скініі сходу; а сыны Ааронавыя, сьвятары, пакропяць крывёю на ахвярнік з усіх бакоў;
Levi Bela 3:3  і прынясе ён зь мірнай ахвяры ў ахвяру Госпаду лой, што на вантробах, і ўвесь здор, які на вантробах,
Levi Bela 3:4  і абедзьве ныркі і здор, які на іх, які на сьцёгнах, і сальнік, які на печані; з ныркамі ён аддзеліць гэта;
Levi Bela 3:5  і сыны Ааронавыя спаляць гэта на ахвярніку разам з цэласпаленьнем, што на дровах, на агні: гэта ахвяра, духмянасьць прыемная Госпаду.
Levi Bela 3:6  А калі з дробнага быдла прыносіць ён ахвяру Госпаду, самца альбо саміцу, няхай прынясе яе, каб была без пахібы.
Levi Bela 3:7  Калі з авечак прыносіць ён ахвяру сваю, няхай паставіць яе перад Госпадам,
Levi Bela 3:8  і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і заколе яе перад скініяй сходу, і сыны Ааронавыя пакропяць крывёю яе на ахвярнік з усіх бакоў;
Levi Bela 3:9  і няхай прынясе зь мірнай ахвяры ў ахвяру Госпаду тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбтовую костку, і лой, што на вантробах, і ўвесь здор, што на вантробах,
Levi Bela 3:10  і абедзьве ныркі і здор, што на іх, які на сьцёгнах, і сальнік, што на печані; з ныркамі ён аддзеліць гэта;
Levi Bela 3:11  сьвятар спаліць гэта на ахвярніку: гэта ежа агню — ахвяра Госпаду.
Levi Bela 3:12  А калі ён прыносіць ахвяру з коз, няхай паставіць яе перад Госпадам,
Levi Bela 3:13  і пакладзе руку сваю на галаву яе, і заколе яе перад скініяй сходу, і пакропяць сыны Ааронавыя крывёю яе на ахвярнік з усіх бакоў;
Levi Bela 3:14  і прынясе зь яе ў прынашэньне, у ахвяру Госпаду лой, што на вантробах, і ўвесь здор, што на вантробах,
Levi Bela 3:15  і абедзьве ныркі і здор, што на іх, які на сьцёгнах, і сальнік, што на печані; з ныркамі ён аддзеліць гэта;
Levi Bela 3:16  і спаліць іх сьвятар на ахвярніку: гэта ежа агню — прыемная духмянасьць; увесь тлушч Госпаду.
Levi Bela 3:17  Гэта пастанова вечная ў роды вашыя, ва ўсіх селішчах вашых: ніякага тлушчу і ніякай крыві ня ежце.