Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EXODUS
Prev Up Next
Chapter 31
Exod Bela 31:1  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Exod Bela 31:2  глядзі, Я прызначаю менавіта Вэсэлііла, сына Урыевага, сына Оравага, з племя Юдавага;
Exod Bela 31:3  і Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, розумам, ведамі і ўсялякім умельствам
Exod Bela 31:4  рабіць з золата, срэбра і медзі,
Exod Bela 31:5  рэзаць камяні, каб устаноўліваць іх, і рэзаць дрэва дзеля ўсякай патрэбы;
Exod Bela 31:6  і вось, я даю яму памочнікам Агаліява, сына Ахісамахавага, з племя Данавага, і ў сэрца кожнаму мудраму ўкладу мудрасьць, каб яны зрабілі ўсё, што Я загадаў табе:
Exod Bela 31:7  скінію сходу і каўчэг адкрыцьця і века на яго, і ўсе прылады скініі,
Exod Bela 31:8  і стол і прылады яго, і сьвяцільню з чыстага золата і ўсе прылады яго, і ахвярнік дымленьня,
Exod Bela 31:9  і ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго, і ўмывальнік і падножжа яго,
Exod Bela 31:10  і вопратку службовую і вопратку сьвяшчэнную Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным для набажэнства,
Exod Bela 31:11  і алей памазаньня і дымленьне пахучае для сьвятыні: усё так, як Я загадаў табе, яны зробяць.
Exod Bela 31:12  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Exod Bela 31:13  скажы сынам Ізраілевым так: суботы Мае шануйце, бо гэта азнака паміж Мною і вамі ў роды вашыя, каб вы ведалі, што Я Гасподзь, Які асьвячае вас;
Exod Bela 31:14  і шануйце суботу, бо яна сьвятая для вас: хто апаганіць яе, той хай будзе аддадзены сьмерці; хто будзе ў суботу рабіць працу, тая душа павінна быць зьнішчана з асяродзьдзя народу свайго;
Exod Bela 31:15  шэсьць дзён хай робіць працу, а ў сёмы субота спакою, прысьвечаная Госпаду: кожны, хто робіць працу ў дзень суботні, хай будзе аддадзены сьмерці;
Exod Bela 31:16  і хай шануюць сыны Ізраілевыя суботу, сьвяткуючы суботу ў роды свае, як наказ вечны;
Exod Bela 31:17  гэта — азнака паміж Мною і сынамі Ізраілевымі навечна, бо за шэсьць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, а ў дзень сёмы спачыў і ўпакоіўся.
Exod Bela 31:18  І калі перастаў гаварыць з Майсеем на гары Сінаі, даў яму дзьве скрыжалі адкрыцьця, скрыжалі каменныя, на якіх напісана было пальцам Божым.