Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EXODUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 26
Exod Bela 26:1  А скінію зрабі зь дзесяці заслонаў з суканага вісону, і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і херувімаў зрабі на іх майстэрскаю працаю;
Exod Bela 26:2  даўжыня кожнай заслоны дваццаць восем локцяў, а шырыня кожнай заслоны чатыры локці: мера адна ўсім заслонам.
Exod Bela 26:3  Пяць заслонаў няхай будуць злучаны адно з адным, і іншыя пяць заслонаў злучаны адна з адной.
Exod Bela 26:4  Зрабі петлі блакітнага колеру на краі першай заслоны ў канцы, які злучае абедзьве палавіны; так зрабі і на краі апошняй заслоны, якаяое злучае абедзьве палавіны;
Exod Bela 26:5  пяцьдзясят петляў зрабі ў адной заслоны і пяцьдзясят петляў зрабі на краі заслоны, якая злучаецца зь іншымі; петлі павінны адпавядаць адна адной;
Exod Bela 26:6  і зрабі пяцьдзясят гачыкаў залатых і гачыкамі злучы заслоны адно з адной, і будзе скінія адно цэлае.
Exod Bela 26:7  І зрабі заслоны з казінае воўны , каб пакрываць скінію; адзінаццаць заслонаў зрабі такіх;
Exod Bela 26:8  даўжыня адной заслоны трыццаць локцяў, а шырыня чатыры локці; гэта адно заслона; у адзінаццаці заслонаў адна мера.
Exod Bela 26:9  і злучы пяць заслонаў асобна і шэсьць заслонаў асобна; і шостую заслону зрабі падвойную зь відавога боку скініі.
Exod Bela 26:10  Зрабі пяцьдзясят петляў на краі крайняй заслоны, каб злучаць яе зь іншаю , і пяцьдзясят петляў на краі другой заслоны, каб злучаць зь ёю;
Exod Bela 26:11  зрабі пяцьдзясят гачыкаў медных, і ўкладзі гачыкі ў петлі, і злучы заслону , каб яна складала адну.
Exod Bela 26:12  А лішак, які застаецца ад заслонаў скініі,— палавіна лішняй заслоны хай будзе зьвешана на тыльным баку скініі;
Exod Bela 26:13  а лішак ад заслоны скініі, на локаць з аднаго і на локаць з другога боку, хай будзе зьвешаны з бакоў скініі з таго і з другога боку, для пакрываньня яе.
Exod Bela 26:14  І зрабі века для пакрываньня са скур барановых чырвоных і яшчэ заслону верхнюю са скур сініх.
Exod Bela 26:15  І зрабі брусы для скініі з дрэва сітым, каб яны стаялі:
Exod Bela 26:16  даўжынёю ў дзесяць локцяў брус, і паўтара локця кожнаму брусу шырыня;
Exod Bela 26:17  у кожным брусе па дзьве восьці, адну насупраць другое: так зрабі на ўсіх брусах скініі.
Exod Bela 26:18  Так зрабі брусы ў скінію: дваццаць брусоў на паўднёвы бок на поўдзень,
Exod Bela 26:19  і пад дваццаць брусоў зрабі сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус на дзьве восьці яго, і два падножжы пад другі брус на дзьве восьці яго;
Exod Bela 26:20  і дваццаць брусоў на другі бок на поўнач,
Exod Bela 26:21  і на іх сорак падножжаў срэбраных: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус;
Exod Bela 26:22  а на тыльным баку скініі на захад зрабі шэсьць брусоў
Exod Bela 26:23  і два брусы зрабі на вуглы скініі на заходні бок;
Exod Bela 26:24  яны павінны быць злучаны ўнізе і злучаны ўгары да аднаго колца: так мае быць зь імі абодвума: на абодва вуглы хай яны будуць;
Exod Bela 26:25  і так будзе восем брусоў, для іх срэбраных падножжаў шаснаццаць: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус.
Exod Bela 26:26  І зрабі жэрдзі з дрэва сітым, пяць жэрдак для брусоў аднаго боку скініі,
Exod Bela 26:27  і пяць жэрдак для брусоў другога боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў тыльнага боку за скініяй, на захад;
Exod Bela 26:28  а ўнутраная жэрдка будзе праходзіць па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога:
Exod Bela 26:29  а брусы абкладзі золатам, і колцы, для ўкладваньня жэрдак, зрабі з золата, і жэрдкі абкладзі золатам.
Exod Bela 26:30  І пастаў скінію паводле ўзору, які паказаў табе на гары.
Exod Bela 26:31  І зрабі заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і суканага вісону; умелаю працаю павінны быць зроблены на ёй херувімы;
Exod Bela 26:32  і павесь яе на чатырох слупах зь сітыму, абкладзеных золатам, з залатымі гачыкамі, на чатырох падножжах срэбраных;
Exod Bela 26:33  і павесь заслону на гачыках і ўнясі туды за заслону каўчэг адкрыцьця; і будзе заслона аддзяляць вам сьвятыню ад Сьвятога сьвятых.
Exod Bela 26:34  І пакладзі вечка на каўчэг адкрыцьця ў Сьвятым сьвятых.
Exod Bela 26:35  І пастаў стол за заслонай і сьвяцільню насупраць стала на баку скініі на поўдзень; а стол пастаў на паўночным баку.
Exod Bela 26:36  І зрабі заслону для ўваходу ў скінію з блакітнай і пурпуровай і чырванёнай воўны , і з суканага вісону ўзорыстага вырабу;
Exod Bela 26:37  і зрабі для заслоны пяць слупоў зь сітыму і абкладзі іх золатам; гачыкі да іх залатыя; і вылі для іх пяць падножжаў медных.