Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EXODUS
Prev Up Next
Chapter 25
Exod Bela 25:1  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Exod Bela 25:2  скажы сынам Ізраілевым, каб яны зрабілі Мне прынашэньне ад кожнага чалавека, у якога будзе руплівасьць, прымайце прынашэньне Мне.
Exod Bela 25:3  Вось прынашэньні, якія вы павінны прымаць ад іх: золата, і срэбра і медзь,
Exod Bela 25:4  і воўну блакітную, пурпуровую і чырванёную, і вісон, і казіную поўсьць ,
Exod Bela 25:5  і скуры барановыя чырвоныя, і скуры сінія, і дрэвы сітым,
Exod Bela 25:6  алей у сьвяцільні, пахошчы ў алей памазаньня і дзеля пахучага дымленьня,
Exod Bela 25:7  камень анікс і камяні на аздобу эфода і на нагруднік.
Exod Bela 25:8  І ўладзяць яны Мне сьвятыню, і буду жыць сярод іх;
Exod Bela 25:9  усё зрабеце , як Я паказваю табе, і ўзор скініі і ўзор усяго посуду яе; так і зрабеце.
Exod Bela 25:10  Зрабеце каўчэг з дрэва сітым; даўжыня яго два локці з палавінаю, і шырыня яго паўтара локця, і вышыня яго паўтара локця;
Exod Bela 25:11  і абкладзі яго чыстым золатам, зь сярэдзіны і звонку пакрый яго; і зрабі зьверху вакол яго залаты вянок;
Exod Bela 25:12  і вылі для яго чатыры колцы залатыя і ўмацуй на чатырох ніжніх вуглах яго: два колцы з аднаго боку яго, два з другога боку яго.
Exod Bela 25:13  Зрабі з дрэва сітым жэрдкі і абкладзі іх золатам;
Exod Bela 25:14  і ўкладзі жэрдкі ў колцы, з бакоў каўчэга, каб з дапамогаю іх несьці каўчэг;
Exod Bela 25:15  у колцах каўчэга павінны быць жэрдкі і не павінны адымацца ад яго.
Exod Bela 25:16  І пакладзі ў каўчэг адкрыцьцё, якое Я дам табе.
Exod Bela 25:17  Зрабі таксама вечка з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня яго паўтара локця;
Exod Bela 25:18  і зрабі з золата двух херувімаў: чаканнага вырабу зрабі іх на абодвух канцах вечка;
Exod Bela 25:19  зрабі аднаго херувіма з аднаго краю, а другога херувіма з другога краю; пукатымі зь вечка зрабеце херувімаў на абодвух краях яго;
Exod Bela 25:20  і будуць херувімы з паднятымі ўгору крыламі, пакрываючы сваімі крыламі вечка, а тварамі сваімі будуць адзін да аднаго; да вечка будуць твары херувімаў.
Exod Bela 25:21  І пакладзі вечка на каўчэг згары, а ў каўчэг пакладзі адкрыцьцё, якое Я дам табе:
Exod Bela 25:22  там Я буду адкрывацца табе і гутарыць з табою над вечкам, сярод двух херувімаў, якія над каўчэгам адкрыцьця, пра ўсё, што толькі буду наказваць празь цябе сынам Ізраілевым.
Exod Bela 25:23  І зрабі стол з дрэва сітым, даўжынёю ў два локці, шырынёю ў локаць, а вышынёю ў паўтара локця,
Exod Bela 25:24  і абкладзі яго золатам чыстым, і зрабі вакол яго залаты вянок;
Exod Bela 25:25  і зрабі вакол яго сьценкі ў далоню і каля сьценак яго зрабі залаты вянок вакол;
Exod Bela 25:26  і зрабі для яго чатыры колцы залатыя і ўмацуй колцы на чатырох вуглах каля чатырох ножак яго;
Exod Bela 25:27  пры сьценках павінны быць колцы, каб укладваць жэрдкі, каб насіць на іх стол;
Exod Bela 25:28  а жэрдкі зрабі з дрэва сітым і абкладзі іх золатам, і будуць насіць на іх гэты стол;
Exod Bela 25:29  зрабі таксама для яго місы, кадзільніцы, чары і кубкі, каб паліваць зь іх: з золата чыстага зрабі іх;
Exod Bela 25:30  і кладзі на стол хлябы ахвярныя перад абліччам Маім увесь час.
Exod Bela 25:31  І зрабі сьвяцільню з золата чыстага; чаканная павінна быць гэтая сьвяцільня; сьцябло яе, галіны яе, чарачкі яе, яблыкі яе і кветкі яе павінны выходзіць зь яе;
Exod Bela 25:32  шэсьць галін павінны выходзіць з бакоў яе: тры галіны сьвяцільні з аднаго боку яе і тры галіны зь сьвяцільні з другога боку яе;
Exod Bela 25:33  тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, зь яблыкам і кветкамі, павінны быць на адной галіне, і тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, на другой галінцы, зь яблыкамі і кветкамі: так на ўсіх шасьці галінах, якія выходзяць са сьвяцільні;
Exod Bela 25:34  а на сьцяблах сьвяцільні павінны быць чатыры чарачкі накшталт міндальнай кветкі зь яблыкамі і кветкамі;
Exod Bela 25:35  у шасьці галін, што выходзяць са сьцябла сьвяцільні, яблык пад дзьвюма галінамі яе, і яблык пад другімі дзьвюма галінамі, і яблык пад трэцімі дзьвюма галінамі яе;
Exod Bela 25:36  яблыкі і галіны іх зь яе павінны выходзіць: уся павіньна быць чаканная, цэльная, з чыстага золата.
Exod Bela 25:37  і зрабі да яе сем лампад, і пастаў на яе лампады яе, каб сьвяцілі на відавы бок яе:
Exod Bela 25:38  і абцугі да яе і латкі да яе з чыстага золата;
Exod Bela 25:39  з таланту золата чыстага хай зробяць яе з усімі гэтымі прычындаламі.
Exod Bela 25:40  Глядзі, зрабі іх паводле таго ўзору, які паказаны табе на гары.