Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EXODUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 6
Exod Bela 6:1  І сказаў Гасподзь Майсею: цяпер убачыш ты, што Я зраблю з фараонам: дзеяньнем рукі моцнай ён адпусьціць іх; дзеяньнем рукі моцнай нават прагоніць іх зь зямлі сваёй.
Exod Bela 6:2  І маўляў Бог Майсею і сказаў яму: Я Гасподзь.
Exod Bela 6:3  Яўляўся Я Абрагаму, Ісааку і Якаву з імем "Бог Усемагутны"; а зь імем Маім "Гасподзь" не адкрыўся ім;
Exod Bela 6:4  і Я паклаў заруку Маю зь імі, каб даць ім зямлю Ханаанскую, зямлю вандраваньня іхняга, у якой яны вандравалі.
Exod Bela 6:5  І Я пачуў стогны сыноў Ізраілевых пра тое, што Егіпцяне трымаюць іх у няволі, і ўспомніў заруку Маю.
Exod Bela 6:6  Дык вось, скажы сынам Ізраілевым: Я Гасподзь, і выведу вас з-пад ярма Егіпцянаў, і выбаўлю вас зь няволі іхняй, і выратую вас рукою працягнутаю і судамі вялікімі;
Exod Bela 6:7  і прыму вас Сабе ў народ і буду вам Богам, і вы ўведаеце, што Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Егіпецкага:
Exod Bela 6:8  і выведу вас у тую зямлю, якую Я, падняўшы руку Маю, прысягаўся даць яе Абрагаму, Ісааку, і Якаву, і дам вам яе ў спадчыну. Я Гасподзь.
Exod Bela 6:9  Майсей пераказаў гэта сынам Ізраілевым: але яны не паслухаліся Майсея з маладушнасьці і цяжкасьці працы.
Exod Bela 6:10  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Exod Bela 6:11  увайдзі, скажы фараону, цару Егіпецкаму, каб ён адпусьціў сыноў Ізраілевых зь зямлі сваёй.
Exod Bela 6:12  І сказаў Майсей перад Госпадам, кажучы: вось, сыны Ізраілевыя ня слухаюцца мяне; як жа паслухаецца мяне фараон? а я не красамоўны.
Exod Bela 6:13  І маўляў Гасподзь Майсею і Аарону, і даваў ім загады сынам Ізраілевым і фараону, цару Егіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай.
Exod Bela 6:14  Вось правадыры іх пакаленьняў: сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох і Фалу, Хецрон і Храмі: гэта сямействы Рувімавыя.
Exod Bela 6:15  Сыны Сымона: Емуіл і Ямін, і Агад і Яхін, і Цахар і Саўл, сын Хананэйкі; гэта сямейства Сымонава.
Exod Bela 6:16  Вось імёны сыноў Лявія паводле родаў іх: Гірсон, і Кааф, і Мэрары. А гадоў жыцьця Лявія было сто трыццаць сем.
Exod Bela 6:17  Сыны Гірсона: Ліўні і Шымэі зь сямействамі іхнімі.
Exod Bela 6:18  Сыны Каафавыя: Амрам і Іцгар, і Хэўрон і Узііл. А гадоў жыцця Каафа было сто трыццаць тры гады.
Exod Bela 6:19  Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Гэта сямействы Лявія паводле родаў іхніх.
Exod Bela 6:20  Амрам узяў Ёхавэду, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем.
Exod Bela 6:21  Сыны Іцгаравыя: Карэй і Нэфэг і Зіхры.
Exod Bela 6:22  Сыны Узіілавы: Місаіл і Элцафан і Сітры.
Exod Bela 6:23  Аарон узяў сабе за жонку Елісавету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву, і яна нарадзіла яму Надава і Авіуда, Элеазара і Ітамара.
Exod Bela 6:24  Сыны Карэя: Асір, Элкана і Авіясаф: гэта сямействы Карэевыя.
Exod Bela 6:25  Элеазар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку адну з дочак Футыілавых, і яна нарадзіла яму Фінээса. Вось правадыры пакаленьняў лявіцкіх паводле сямействаў іхніх.
Exod Bela 6:26  Аарон і Майсей, гэта — тыя, каму сказаў Гасподзь: выведзіце сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай паводле рушэньняў іхніх.
Exod Bela 6:27  Яны ж і казалі фараону, цару Егіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраілевых зь Егіпта; гэта Майсей і Аарон.
Exod Bela 6:28  Дык вось, у той час, калі Гасподзь казаў Майсею ў зямлі Егіпецкай,
Exod Bela 6:29  Гасподзь сказаў Майсею, кажучы: Я Гасподзь! скажы фараону, цару Егіпецкаму, усё, што Я кажу табе.
Exod Bela 6:30  А Майсей сказаў перад Госпадам: вось, я не красамоўны: як жа паслухаецца мяне фараон?